Смаленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
У пачатку [[11 стагодзьдзе|ХІ ст.]] у Смаленску замацаваліся ўласныя князі. Сын полацкай князёўны [[Рагнеда|Рагнеды]] і кіеўскага князя [[Уладзімер|Ўладзімера]], вялікі князь [[Яраслаў]], дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў [[Смаленскае княства]] Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, [[Масковія|Масковіі]] і г. д. Але дынастыя гэтая не была бесьперапыннай — і на смаленскім стальцы зьмянілася шмат князёў. У 1125 годзе смаленскі сталец атрымаў сын кіеўскага князя Мсьціслава — Расьціслаў, пачынальнік дынастыяў князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш.
 
У [[13 стагодзьдзе|ХІІІ ст.]] у складзе [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]] знаходзіліся такія месты сучаснай Беларусі, як [[Амсьціслаў]], [[Ворша]], [[Копысь]], [[Крычаў]] і [[Прапойск]]<ref>{{Літаратура/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы (2005)|к}} С. 354.</ref>. Смаленск меў трывалыя зьвязкі з [[Рыга]]й, пра што сьведчаць гандлёвыя дамовы зь ёй і «нямецкім берагам». У 1230 годзе места трапіла пад уплыў [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскім летапісе]] захаваўся запіс пра выправу ўладзімерскага князя Ўладзімера Ўсеваладавіча, датаваны 1239 годам: ''Тогож̑ лѣт̑ Ӕрославъ иде Смолиньску на Литву и Литву побѣди''.
 
У канцы [[13 стагодзьдзе|ХІІІ ст.]] пачаліся цесныя дачыненьні паміж [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]] і Смаленшчынай. У час паходаў на Маскву (1368 і 1370 гады) вялікі князь [[Альгерд]] знаходзіў вайсковую падтрымку ад смаленскага князя Сьвятаслава. Сына апошняга Юрыя Сьвятаславіча Вялікае Княства Літоўскае падтрымала ў 1386 годзе ў час змаганьня за смаленскі сталец.