Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакл.
стыль
Радок 49:
'''Магілёў''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Дняпро|Дняпры]] пры ўтоку ў яе ракі [[Дубравенка|Дубравенкі]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай вобласьці]] і [[Магілёўскі раён|Магілёўскага раёну]]. Плошча 110,5 км². Насельніцтва на 2018 год — 381 353 чалавекі<ref name="belstat2018" />. Знаходзіцца за 201 км на ўсход ад [[Менск]]у. Вузел чыгунак на [[Асіпавічы]], [[Ворша|Воршу]], [[Жлобін]], [[Крычаў]], аўтамабільных дарог на [[Бабруйск]], [[Віцебск]], [[Гомель]], [[Менск]] і іншыя, рачны порт.
 
Магілёў — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[горад|места]] [[Аршанскі павет|гістарычнай Аршаншчыны]] (частка [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебшчыны]]), старажытны [[Магілёўская праваслаўная япархія|цэнтар усходняга хрысьціянства]]. 9 чэрвеня 1661 году атрымаў роўныя правы з сталіцай [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] — [[Вільня]]й — за гераізм, выяўлены ў часе [[Магілёўскае паўстаньне|паўстаньня]] супраць [[Маскоўская дзяржава|маскоўскіх]] акупантаў. У 1930-я гады разглядалася магчымасьць пераносу ў Магілёў сталіцы [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]. Да нашага часу тут захаваліся [[Сьвята-Мікольскі манастыр (Магілёў)|комплекс манастыра Сьвятога Мікалая]] ў стылі самабытнага [[магілёўскае барока|магілёўскага барока]], дом купца Анташкевіча, [[Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Магілёў)|Узьвіжанская царква]] (пацярпела ад [[Мураўёўкі|маскоўскай перабудовы]]), [[Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)|комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Сьвятога Станіслава]] і [[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)|калегіюм езуітаў]] ў стылі [[барока]], [[Архірэйскі палац (Магілёў)|архірэйскі]] і [[Арцыбіскупскі палац (Магілёў)|арцыбіскупскі]] палацы, [[Арка Славы (Магілёў)|мэмарыяльная арка]] і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Магілёў)|Фарны касьцёл]] у стылі [[клясыцызм]]у, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваныя мескія брамы: Ветраная, [[Алейная брама|Алейная]], Каралеўская і Дубровенская, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваныя расейскімі ўладамі]]. Значную частку мясцовых славутасьцяў [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнавалі за савецкімі часам]]: цэрквы [[Царква Божага Яўленьня (Магілёў)|Божага Яўленьня]], [[Царква Прачыстай Багародзіцы (Магілёў)|Прачыстай Багародзіцы]] і [[Царква Покрыва Багародзіцы (Магілёў)|Покрыва Багародзіцы]] (магілёўскае барока), [[царква Сьвятога Спаса (Магілёў)|царкву Сьвятога Спаса]]{{Заўвага|Будынак царквы прысутнічае на нямецкіх здымках сьнежня 1943 году, але адсутнічае на здымках вясны 1944 году. Відаць, у гэтыканцы пэрыядзімы — пачатку вясны 1944 году яе зьнішчыла савецкая авіяцыя ў выніку авіяналёту}} ([[віленскае барока]]), [[Магілёўская ратуша|мескую ратушу]], [[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)|касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў пры калегіюме езуітаў]] і [[Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў (Магілёў)|комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Антонія]] (барока), лютэранскую кірху, цэрквы Сьвятой Тройцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і [[Сабор Сьвятога Ёсіфа (Магілёў)|Сьвятога Ёсіфа]] (клясыцызм), помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
 
== Назва ==