Нямецка-савецкая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Беларусь: артаграфія
д →‎Беларусь: стыль
Радок 97:
На тэрыторыі Беларусі ў выніку пажараў ад ваенных дзеяньняў пацярпела 209 гарадоў. Было разбурана і спалена каля 9200 вёсак (628 — з жыхарамі), прытым некаторыя зь іх — напрыклад, вёску [[Лаўжы]] на [[Ашмянскі павет|гістарычнай Ашмяншчыне]] — разам з жанчынамі і дзецьмі ў лютым 1945 году спалілі савецкія карнікі з [[НКВД]] ужо па адыходзе фронту на захад<ref>Комягина О. [https://news.tut.by/culture/673291.html «Деревни не было. Всюду трупы». 75 лет назад войска НКВД сожгли маленькие Лавжи на окраине Беларуси], [[TUT.BY]], 24.02.2020 г.</ref>. Перасталі працаваць 10 338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі. У выніку [[Рэйкавая вайна|Рэйкавай вайны]] партызаны зьнішчылі амаль усе чыгуначныя шляхі.
 
Ад ваенных дзеяньняў пацярпелі сотні помнікаў архітэктуры, што стала падставай патрабаваньня кантрыбуцыяў з боку Нямеччыны на іх аднаўленьне. Аднак па іх атрыманьні ўлады СССР замест аднаўленьня [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|працягнулі масава зьнішчаць беларускія помнікі архітэктуры]] (напрыклад, [[Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)|комплекс дамініканскага кляштару з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага]] ў Менску<ref name="radzima">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.org/be/minsk/6884.html| загаловак = Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Radzima.org]]| дата = 3 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>).
 
У Беларусі знаходзяцца пахаваньні каля 1,5 мільёну вайскоўцаў [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]], зь якіх 400 тысячаў (27%) у 2010 годзе прыпадала на апазнаных. Таксама ў краіне засталіся пахаваньні 200 тыс. нямецкіх вайскоўцаў без уліку карнікаў з [[СС|ахоўных атрадаў]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Глеб Лабадзенка|Лабадзенка Г.]]|загаловак=З 1,5 мільёна пахаваных у Беларусі салдатаў высьветленыя асобы толькі 400 тысячаў|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=55723|выданьне=Зьвязда|тып=газэта|год=25 сакавіка 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-03-25 54 (26662)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/55725/25sak-5.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>. Ад нямецкіх акупантаў у Беларусі нарадзілася каля 300 тысячаў дзяцей<ref>{{Навіна|аўтар=[[Галіна Абакунчык]]|загаловак=Пра беларускіх нацыянальных партызанаў і дзяцей нямецкіх салдат|спасылка=http://www.svaboda.by/articleprintview/24980491.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=8 траўня 2013|дата доступу=12 лістапада 2013}}</ref>.