Нямецка-савецкая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Беларусь: дапаўненьне
д →‎Беларусь: артаграфія
Радок 95:
У выніку закону аб савецка-польскай граніцы 10 жніўня 1945 году ад Беларускай ССР да Польшчы адышла амаль уся [[Беластоцкая вобласьць]] (17 раёнаў), да таго ж 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Месты [[Аўгустоў]], [[Беласток]], [[Бельск]], [[Гайнаўка]], [[Дарагічын]], [[Ломжа]] і іншыя сталі польскімі. Узамен БССР атрымала толькі 15 вёсак на былой польскай тэрыторыі<ref name="Studzinskaja"/>.
 
На тэрыторыі Беларусі ў выніку пажараў ад ваенных дзейньняўдзеяньняў пацярпела 209 гарадоў. Было разбурана і спалена каля 9200 вёсак (628 — з жыхарамі), прытым некаторыя зь іх — напрыклад, вёску [[Лаўжы]] на [[Ашмянскі павет|гістарычнай Ашмяншчыне]] — разам з жанчынамі і дзецьмі ў лютым 1945 году спалілі савецкія карнікі з [[НКВД]] ужо па адыходзе фронту на захад<ref>Комягина О. [https://news.tut.by/culture/673291.html «Деревни не было. Всюду трупы». 75 лет назад войска НКВД сожгли маленькие Лавжи на окраине Беларуси], [[TUT.BY]], 24.02.2020 г.</ref>. Перасталі працаваць 10 338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі. У выніку [[Рэйкавая вайна|Рэйкавай вайны]] партызаны зьнішчылі амаль усе чыгуначныя шляхі.
 
Ад ваенных дзеяньняў пацярпелі сотні помнікаў архітэктуры, што стала падставай патрабаваньня кантрыбуцыяў з боку Нямеччыны на іх аднаўленьне. Аднак па іх атрыманьні ўлады СССР замест аднаўленьня [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|працягнулі масава зьнішчаць беларускія помнікі архітэктуры]] (напрыклад, [[Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)|комплекс дамініканскага кляштару з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага]]<ref name="radzima">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.org/be/minsk/6884.html| загаловак = Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Radzima.org]]| дата = 3 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>).