Портсмут (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Portsmouth_F.C.?oldid=941932305
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 22:
«'''Портсмут'''» ({{мова-en|Portsmouth Football Club}}) — ангельскі [[футбольны клюб]] з гораду [[Портсмут (горад)|Портсмуту]]. Заснаваны 5 красавіка 1898 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Фратан Парк». «Портсмут» двойчы ў сваёй гісторыі станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1949 і 1950 гадох. Акрамя тага, на ліку клюбу маецца дзьве перамогі ў Кубку Ангельшчыны ў 1939 і 2008 гадох.
 
«Портсмут» толькі аднойчы браў удзел у эўрапейскіх спаборніцтвах, то бок у [[Кубак УЭФА 2008—2009 гадоў|Кубку УЭФА 2008—2009 гадоў]], што было вынікам перамогі ў фінале Кубка Ангельшчыны ў 2008 годзе. У гэты пэрыяд за клюб выступалі футбалісты з досьведам гульны за нацыянальную [[Зборная Ангельшчыны па футболе|зборную Ангельшчыны]], як то [[Глен Джонсан]], [[Джэрмэйн Дэфо]], [[Пітэр Краўч]], [[Дэйвід Джэймз]] і [[Сол Кэмпбэл]]. У пэрыяд з 2003 па 2010 гады клюб выступаў у [[Прэм’ер-Ліга|Прэм’ер-Лізе]]. Аднак, справы пагоршыліся ў 2010–2013 гадох, калі клюб двойчы падпадаў пад вонкавае кіраваньне праз высокую запазычанасьць. У выніку клюб быў вымушаны адправіцца ў [[Другая футбольная ліга чэмпіянату Ангельшчыны|Другую лігу]], што зьяўлялася самай нізкага лігай, у якой браў удзел клюб пасьля [[Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 1979—1980 гадоў|сэзону 1979—1980 гадоў]]. Клюб быў выратаваны ад ліквідацыі пасьля таго як быў куплены арганізацыяй заўзятараў ''[[Pompey Supports Trust]]''<ref>[https://www.bbc.co.uk/news/uk-england-hampshire-22097965 ''«Tears as Portsmouth fans reclaim football club»'']. BBC.</ref><ref>[https://www.bbc.co.uk/newsbeat/23527669 ''«Portsmouth FC begin new era as football league starts»'']. BBC.</ref>. Гэта зрабіла «Портсмут» самым буйным футбольным клюбам, які знаходзіўся пад кіраваньнем заўзятараў клюбу. 3 жніўня 2017 году клюб быў прададзены кампаніі ''[[Tornante Company]]'', інвэстыцыйнай кампаніі, якая належыць былому генэральнаму дырэктару кампаніі «[[The Walt Disney Company|ДызнэйДыснэй]]» [[Майкл Эйснэр|Майклу Эйснэру]]<ref>[https://www.hollywoodreporter.com/news/michael-eisners-tornante-talks-buy-english-soccer-club-portsmouth-report-988219 ''«Michael Eisner's Tornante in Talks to Buy English Soccer Club Portsmouth (Report)»'']. The Hollywood Reporter.</ref><ref>[https://www.portsmouthfc.co.uk/news/2017/august/tornante-company-complete-purchase-of-portsmouth-fc/ ''«Tornante Company Complete Purchase Of Portsmouth FC»'']. Portsmouth FC.</ref>.
 
== Дасягненьні ==