Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Афармленьне бібліяграфіі: Дзякую за паразуменьне!
Радок 117:
Вітаю! Хацеў бы падзякаваць за дапаўненьне сьпісаў літаратуры ў шматлікіх артыкулах, а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні афармленьня. У дакумэнтацыі [[:Шаблён:Кніга|шаблёну «Кніга»]] ёсьць наступныя рэкамэндацыі: 1) ''Спасылкі на крыніцы ў разьдзеле «Літаратура» варта афармляць у выглядзе маркіраванага сьпісу, спарадкаванага ў альфабэтным парадку: спачатку паводле прозьвішча першага аўтара, другога і г. д., потым паводле назвы кнігі, выдавецтва, году''; 2) ''Прозьвішча аўтара звычайна падаецца з ініцыялам імя (або ініцыяламі імя і імя па бацьку), які аддзяляецца непарыўным прагалам Прозьвішча І. (або Прозьвішча І. І.)''; 3) ''Загаловак кнігі цалкам. Падаецца як на вокладцы кнігі або як у адмысловым бібліяграфічным апісаньні ў пачатку або канцы кнігі (г. зн. без двукосьсяў, калі яны не зьяўляюцца часткай назвы)''. — Магчыма, ёсьць сэнс абмеркаваць і ўзгадніць гэтыя пункты дзеля агульнай уніфікацыі афармленьня сьпісаў літаратуры ў нашым разьдзеле, бо на бягучы момант нашыя падыходы, з усяго відаць, у гэтых пунктах разыходзяцца. Асобнае пытаньне — упарадкаваньне літаратуры на розных мовах, якое таксама можна абмеркаваць і дзе асабіста я ў сваім унёску арыентуюся на [[ВП:ІНШАМОЎ]], т.ё. у сьпісе літаратуры сьпярша зьмяшчаю ўсе беларускамоўныя крыніцы адным блёкам, далей — крыніцы на іншых мовах у парадку моваў у інтэрвіках да артыкулаў на кожнай мове асобным блёкам (у межах кожнага блёку свой альфабэтны парадак, бо кожная мова мае свой альфабэт). --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 23:49, 22 студзеня 2020 (+03)
: Дзякую за паразуменьне! --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 16:26, 28 студзеня 2020 (+03)
 
== 38-я Вікісустрэча ==
Запрашаю заўтра ў чацьвер 27 лютага на Вікісустрэчу ў прасторы «Фалянстэр», што каля станцыі мэтро «Плошча Перамогі» ([[Вікіпэдыя:Вікісустрэчы#27_лютага,_Менск]]). Пачатак а 18:30. Адрас: вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.--[[Удзельнік:W]] 12:04, 26 лютага 2020 (UTC+3)