Розьніца паміж вэрсіямі «Нясьвіж»

15 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
д
→‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак
(стыль)
д (→‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак)
 
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі<ref name="evkl">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Нясвіж // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 368.</ref><ref name="ehb">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Нясвіж // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 342.</ref> першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 годам, калі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Казімер Ягелончык|Казімер]] перадаў яго [[Мікалай Ян Неміровіч|Мікалаю Яну Неміровічу]]. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 году<ref name="hsb">{{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 166.</ref><ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}}</ref> — паведамленьня пра князя [[Юры Нясьвіскі|Юрыя Нясьвіскага]], які браў удзел у [[Бітва на Калцы|бітве на Калцы]]. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 годзе. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі<ref>Лахманенка Л. [http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=81902 Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі] // «[[Звязда]]». № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011 г.</ref>.
 
[[Файл:Nesvisium.jpg|значак|255пкс|Гравюра [[Томаш Макоўскі|Т. Макоўскага]], 1604 г.]]
З 1492 году Нясьвіжам валодаў род [[Кішкі|Кішкаў]]. У 1513 годзе дачка [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага]] [[Станіслаў Кішка|Станіслава Кішкі]] — Ганна — пабралася шлюбам з [[Ян Радзівіл «Барадаты»|Янам Радзівілам «Барадатым»]]. У 1533 годзе места канчаткова перайшло ў валоданьне [[Радзівілы|Радзівілаў]], якія збудавалі тут драўляны замак.
 
{{Падвойная выява|зьлева|Mikałaj Radzivił Čorny. Мікалай Радзівіл Чорны (Niaśviž, XVIII).jpg|128|Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (XIX) (2).jpg|123|[[Радзівілы]]: [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалай «Чорны»]] і яго сын [[Мікалай КрыштофКрыштап Радзівіл «Сіротка»|Мікалай Крыштап «Сіротка»]]}}
 
У XVI ст. Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ([[кальвінізм]]у) у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — [[Сымон Будны]], [[Лаўрэн Крышкоўскі]], [[Мацей Кавячынскі]], [[Салямон Рысінскі]], [[Даніла Набароўскі]] і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 годзе [[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] атрымаў тытул князя [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]], у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 годзе ён заснаваў тут [[Нясьвіская друкарня|друкарню]], у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]].
7 траўня 1583 году ў Нясьвіжы пачалося будаваньне [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|замка]], у 1584 годзе тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 годзе — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 годзе завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 годзе пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.
 
23 красавіка<ref name="evkl"/> 1586 году [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] надаў Нясьвіжу [[Магдэбурскае права]] і [[герб Нясьвіжу|герб]] «''у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 208.</ref>, а па вяртаньні з вандроўкі ў [[Сырыя|Сырыю]], [[Палестына|Палестыну]] і [[Эгіпет]] [[Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»]] заснаваў [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскую ардынацыю]].
 
{{Падвойная выява|зьлева|Michał Kazimier Radzivił Rybańka. Міхал Казімер Радзівіл Рыбанька (XVIII) (6).jpg|130|Franciška Ŭršula Radzivił. Францішка Ўршуля Радзівіл (XIX).jpg|125|[[Радзівілы]]: [[Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»|Міхал Казімер «Рыбанька»]] і яго жонка [[Францішка Ўршуля Радзівіл|Францішка Ўршуля]] зь [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]]}}