Стогадовая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 76:
У ліпені 1346 году Эдўард арганізаваў нашэсьце на прыбярэжную частку Францыі, высадзіўшыся ў [[Катантэн]]е. Ангельская армія захапіла [[Кан (горад)|Кан]] за адзін дзень, зьдзіўляючы французаў, якія чакалі нашмат больш працяглай абароны гораду. Філіп VI сабраў маштабную армію, каб супрацьстаяць яму, і Эдўард вырашыў рушыць на поўнач у напрамку да гістарычных Нідэрляндаў, цягам свайго паходу больш рабуючы, чым спрабуючы ўзяць і ўтрымліваць францускія тэрыторыі. Зразумеўшы, што ён ня зможа атрымаць перавагу больш умелым манэўраваньнем, Эдўард разьмясьціў свае сілы да бітвы, і армія Філіпа атакавала. Знакамітая [[Бітва пры Крэсі]] была суцэльнай катастрофай для французаў. Эдўард прасьледаваў далей не сустрэўшы супраціўленьня і аблажыў горад [[Кале]] на беразе [[Ля-Манш]]а, захапіўшы яго ў 1347 годзе. Для ангельцаў гэта стала вельмі важным стратэгічным крокам, які дазволіў трымаць свае войскі ў Францыі бясьпечна. Сёлета перамога ангельцаў над шатляндцамі ў [[Бітва пры Нэвілс-Кросе|бітве пры Нэвілс-Кросе]], падчас якой быў схоплены Дэйвід II, моцна паменшыла пагрозу з боку Шатляндыі.
 
У 1348 годзе пошасьць [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]] пачала спусташаць Эўропу. Пасьля таго, як у 1356 годзе эпідэмія адышла і Ангельшчына была здольная аднавіць сваё фінансвае становішча, сын Эдўарда, прынц ЎэйлзкіЎэйлскі, [[Эдўард Чорны Прынц]], уварваўся ў Францыю з Гасконі і атрымаў слаўную перамогу ў [[Бітва пры Пуат’е|бітве пры Пуат’е]], у якой ангельскія лучнікі паўтарылі тактыку, выкарыстаную ў Крэсі. Новы францускі кароль [[Жан II (кароль Францыі)|Жан II]] быў схоплены. Жан заключыў перамір’е з Эдўардам, і ў яго адсутнасьці, большая частка ўрада прыйшла ў заняпад. Крыху пазьней, у гэтым жа годзе была заключаная [[Лёнданская дамова 1359 году]], паводле якой Ангельшчына атрымала ў валоданьне [[Аквітанія|Аквітанію]] і Жан II быў вызвалены.
 
Француская вёска на гэтай стадыі пачала ўпадаць у суцэльны хаос. Дэмаралізаванае ангельскае войска было здольнае толькі рабаваць. У 1358 годзе сяляне паднялі паўстаньне супраць арміі Эдўарда IV, якое пазьней было названае [[Жакерыя]]й. Эдўард уварваўся ў Францыю ў трэці і апошні раз, спадзяючыся здабыць выгаду з нутранай нестабільнасьці ў краіне і завалодаць францускім тронам, але, нягледзячы нават на тое, што ніякая француская армія не аказала яму супраціву, ён ужо ня быў здольны захапіць [[Парыж]] або [[Рэймс]] у [[дафін]]а, пазьней караля [[Карл V Мудры|Карла V]]. 8 траўня 1360 году дафін Карл і Эдўард Чорны Прынц падпісалі [[Мір у Брэтыньі]], паводле якога Францыя пазбаўлялася паловы сваёй тэрыторыі. Аб’яднаная Ангельшчына выходзіла з Эдўардыянскага пэрыяду Стогадовай вайны з паловай Брэтаніі, Аквітаніі (амаль чвэрцю Францыі), Кале, Панцьё і іншымі васальнымі землямі Францыі, маючы відавочную перавагу над дэзарганізаванай Францыяй.