Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
→‎Жэчпосполітай: меркаваньне
Радок 10:
:: Я кажу пра тэкст на беларускай мове. Тамака тэкст на расейскай мове. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 22:55, 23 лютага 2020 (+03)
Выбачаюся, не заўважыў, што пераблытаў спасылкі, ужо паправіў.
: Цікава атрымоўваецца. У артыкуле напісана, што «''Прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс... Аднак прыхільнікі руху збольшага выступаюць за лацінку, але частка ліча іх роўназначнымі. Ліцьвіны ўжываюць беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі, якія, на іх думку, натуральны для беларускае мовы, або з інтэрнацыяналізмамі, каб пазбавіцца русізмаў''». Так, «прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс», але «збольшага выступаюць за лацінку». Пры гэтым далей ужо сьцьвярджаецца, што «ліцьвіны ўжываюць беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі». Дык «прыхільнікі руху» і/ці «ліцьвіны» «часта выкарыстоўваць клясычны правапіс»? Таксама незразумела, якія ліцьвіны ўжываюць беларускую мову зь некаторымі палянізмамі. І таксама не прыводзяцца прыклады гэтых палянізмаў. «перыяд», «тэй», «полоно-літвінамі», «Жэчпосполітай», «Жэчпосполітэй», «пасьлей», «Католіцкая»... — гэта прыклады з клясычнага правапісу альбо з лацінкі? А можа гэта якраз і ёсьць тыя самыя палянізмы? Нейкія недарэчныя палянізмы атрымоўваюцца. А можа гэта ўжо асобная мова? І хто гэтую мову прыдумаў? Другі клясычны правапіс? Ужо з палянізмамі? Шчыра кажучы, я ўжо не разумею, што адбываецца. Але я бачу, што хтосьці проста дрэнна ведае клясычны правапіс і таму піша як хоча. Што тычыцца артыкула, то калі вы пішыце, што прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс, а таксама лацінку, то, калі ласка, і прыводзьце тэксты, якія напісаныя на беларускай мове клясычным правапісам і лацінкай. P.S. Асабіста я не зьяўляюся прыхільнікам нейкага незразумела руху, але пры гэтым я вызнаю, што я ліцьвін. Я карыстаюся менавіта клясычным правапісам. Калі хтосьці лічыць сябе таксама ліцьвінам, але пакуль вельмі дрэнна ведае клясычны правапіс і таму «ўжывае беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі», то лепш шчыра сказаць, што ён проста дрэнна ведае клясычны правапіс і пасьля гэтага яму больш не спатрэбіце выдумляць нейкія палянізмы. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 00:46, 24 лютага 2020 (+03)