Людзі на балоце (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2112267 удзельніка 46.56.112.130 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 21:
Раман «Людзі на балоце» задумваўся як лірычны твор, і сам аўтар называў яго «лірычным раманам». У рамане глыбока апісаны лёс і драма жыцьця і каханьня галоўных герояў — Васіля Дзятліка і Ганны. Але ж такі лёс ня толькі іх, індывідуальны, але і глыбока народны. Вобразы астатніх герояў паказаны ва ўсёй іх складанасьці, глыбіні і непаўторнасьці, раскрываючы чалавечнасьць у чалавеку<ref name="Лнб" />.
 
== Гісторыя стварэньнястварэння ==
Раман «Людзі на балоце» зьяўляецца самым значным мастацкім стварэньнем Івана Мележа. Раман перакладзены на шмат якія мовы, а самім раманам Мележ зрабіў вялікі і каштоўны мастацкі ўнёсак у нацыянальную беларускую літаратуру. Працаваць над цыклем «Палеская хроніка» аўтар пачаў у 1956 годзе, але задума напісаць кнігу пра роднае Палесьсе жыла ў яго думках даўно. У 1961 годзе «Людзі на балоце», якія адкрываюць цыкль палескіх раманаў, выйшлі з друку<ref name="Лнб" />.