Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Вяртаньне ў Антвэрпэн: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Peter_Paul_Rubens?oldid=939438700
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Апошнія гады: крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Пітер_Пауль_Рубенс?oldid=26586612
Радок 57:
 
=== Апошнія гады ===
[[Файл:Liebfrauenkathedrale4.JPG|міні|Помнік Рубэнсу, усталяваны ў Антвэрпэне.]]
Апошняе дзесяцігодзьдзе Рубэнс правёў у Антвэрпэне й ягоных ваколіцах. Ён працаваў над творамі, замоўленымі замежнымі мэцэнатамі, як то ён расьпісаў карцінамі столь [[Банкетынг-Гаўс]]а ў палацы [[Ўайтгол (палац)|Ўайтгол]], які належыў [[Ініга Джонз]]у. Акрамя таго Рубэнс займаўся больш асабістымі мастацкімі кірункамі.
 
У 1630 годзе, праз чатыры гады пасьля сьмерці першай жонкі Ізабэлы, 53-гадовы жывапісец ажаніўся з пляменьніцай першай жонкі, 16-гадовай [[Элен Фурман]]. Элен натхніла мастака на стварэньне шэрагу карцінаў 1630-х гадох, у тым ліку ''«Сьвятая Вэнэра»'' ([[Музэй гісторыі мастацтва (Вена)|Музэй гісторыі мастацтва]], [[Вена]]), ''«Тры грацыі»'' й ''«[[Парыскі суд (Рубэнс)|Парыскі суд]]»'' (абодва музэй Прада, Мадрыд). У апошняй карціне, зробленай для гішпанскага двара, маладая жонка мастака была ўвасобленая ў постаці [[Вэнэра (міталёгія)|Вэнэры]]. У інтымным партрэце вядомым як ''«[[Элен Фурман у футры]]»'', жонка Рубэнса нават часткова намаляваная паводле клясычных скульптураў [[Вэнэра Кнідзкая|Вэнэры Кнідзкай]], гэтак сама і паводле вобразу [[Вэнэра Мэдыцэйская|Вэнэры Мэдыцэйскай]].
 
У 1635 годзе Рубэнс набыў маёнтак па-за межамі Антвэрпэна, вядомы як [[Элевэйт|Стээн]], дзе праводзіў большую частку свайго часу. Пэйзажы, як то ''«[[Від Стээна ўранку]]»'' (Нацыянальная галерэя, Лёндан) і ''«Фэрмэры, якія вяртаюцца з палёў»'' ([[Галерэя Піцьці]], [[Флярэнцыя]]), адлюстроўваюць асабісты характар ​​многіх ягоных пазьнейшых твораў. Рубэнс таксама зьвяртаўся да нідэрляндзкіх традыцыяў [[Пітэр Брэйгель Старэйшы|Пітэра Брэйгеля Старэйшага]] для натхненьня ў пазьнейшых творах, як то ''«Флямандзкі кiрмаш»'' 1630 году ([[Люўр]], [[Парыж]]). Не зважаючы на высокую актыўнасьць, Рубэнс знайшоў час, каб заняцца іншымі справамі. Гэтак, ён перапісваўся з інфантай Ізабэлай і [[Амброзіё Сьпіноля|Амброзіё Сьпінолям]], захапляўся калекцыяй разьбяных камянёў, цікавіўся [[кнігадрукаваньне]]м і вырабіў вялікую колькасьць тытульных старонак, рамак, застаўкі і віньетак для друкарні [[Крыстоф Плянтэн|Крыстофа Плянтэна]]. Калі ў 1635 годзе, праз год пасьля сьмерці кіраўніцы нідэрляндзкім земляў інфанты Ізабэлы, кароль Філіп IV прызначыў свайго брата, кардынала-арцыбіскупа [[Таледа]] [[Фэрдынанд Аўстрыйскі|Фэрдынанда]], кіраўніком гэтае краіны, Рубэнсу было даручана стварыць мастацкую частку ўрачыстасьцяў з нагоды зьяўленьня ў горадзе новага [[штатгальтэр]]у. Паводле эскізаў, падрыхтаваных вялікім мастаком, былі пабудаваныя й размаляваныя трыюмфальныя аркі й дэкарацыі, якія ўпрыгожвалі гарадзкія вуліцы.
 
30 траўня 1640 году Рубэнс памёр ад [[сардэчная няздатнасьць|сардэчнай няздатнасьці]] ў выніку хранічнае [[падагра|падагры]]. Цела мастака ў той жа дзень было перанесенае ў [[Сінт-Якабскерк]], у склеп сям’і Фурман. Цырымонія адбылася 2 чэрвеня. Аднак падзел маёмасьці і ўладкаваньне ўсіх спрэчак занялі ў спадчыньнікаў каля пяці гадоў.