Розьніца паміж вэрсіямі «Юры Радзівіл (біскуп)»

стыль
(стыль)
(стыль)
 
Прадстаўнік [[Нясьвіж|нясьвіскай]] лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], сын [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалая «Чорнага»]], [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]], і [[Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)|Альжбеты]] з [[Шыдлавецкія|Шыдлавецкіх]]. Меў братоў [[Альбрэхт Радзівіл|Альбрэхта]], [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштапа]] і [[Станіслаў Радзівіл|Станіслава]], а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
 
Выхоўваўся ў духу [[кальвінізм]]у. Навучаўся ў кальвінскіх школах у Вільні йі [[Нясьвіж]]ы, працягваў адукацыю ў [[Ляйпцыскі ўнівэрсытэт|Ляйпцыскім унівэрсытэце]] (1571—1573). Разам з братам [[Мікалай КрыштофКрыштап Радзівіл «Сіротка»|Мікалаем Крыштапам Радзівілам Сіроткам]] езьдзіў у [[Францыя|Францыю]] па абранага караля [[Генрык Валезы|Генрыка Валезу]]. У 1576<ref name="evkl">{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 499.</ref> годзе ў прысутнасьці [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]] перайшоў у [[каталіцтва]]. Вывучаў філязофію йі тэалёгію ў [[Рым]]скім калегіюме.
 
Быў [[каад’ютар]]ам (памочнікам-намесьнікам) [[біскуп]]а [[Валяр’ян Пратасевіч|Валяр’яна Пратасевіча]] (1574—1581). У 1577—1578 гадох зьдзейсьніў пілігрымку ў [[Сант'яга-дэ-Кампастэля]]. У 1581—1591 гадох [[Сьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзіі|біскуп віленскі]], у 1583 годзе атрымаў годнасьць [[кардынал]]а.
Дзейна змагаўся супраць [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], у 1581 годзе ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку. У 1582 годзе на ўласныя сродкі адкрыў [[Віленская духоўная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]]. У 1582—1584 гадох быў намесьнікам караля (губэрнатарам) у [[Інфлянты|Інфлянтах]], зь цяжкасьцю выконваў абавязкі.
 
Па сьмерці [[Стафан Баторы|Стафана Баторыя]] на элекцыйным сойме 1587 году падтрымліваў прадстаўніка [[Аўстрыя|аўстрыйскае]] дынастыі [[Габсбургі|Габсбургаў]] [[Максіміліян Габзбург|Максіміліяна]], аднак каралём і вялікім князем абралі [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазу]]. Па збліжэньні ў 1589 годзе з Габсбургам павялічыў свой уплыў пры двары. У 1589 годзе разам з [[Кракаўскае ваяводзтва|ваяводам кракаўскім]] [[Мікалай Фірлей|Мікалаем Фірлеем]] езьдзіў з пасольствам да [[Рудольф II Габсбург|Рудольфа ІІ Габсбурга]], у 1591 годзе — у Рым, на зваротным шляху рэпрэзэнтаваў папу [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Клімэнта VIII]]. З 1591 году стаў [[кракаўская дыяцэзія|біскупам кракаўскім]]. Спрыяў шлюбу Жыгімонта Вазы з эрцгэрцагіняй з дому Габсбургаў [[Ганна Габсбург|Ганнай]] (у 1592 год)годзе. Быў адным з найбліжэйшых дарадцаў караля, у 1596—1597 гадох вёў перамовы пра далучэньне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] да антытурэцкае каталіцкае лігі<ref name="evkl"/>.
 
Браў удзел у [[канклаў|канклавах]], на якіх абіралі [[Папа рымскі|папамі рымскімі]] [[Інакенцыюс IX (папа рымскі)|Інакенцыюса IX]] (1591 год) і [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Клімэнта VIII]] (1592 год). Удзельнічаў у падрыхтоўцы [[Берасьцейская вуніяунія|БерасьцейскаеБерасьцейскай вунііуніі]]. Памёр у [[Рым]]е, куды яго запрасілі для ўдзелу ў юбілеі 1600 году. ПахаваліСпачыў кардынала ўу касьцёле [[Іль Джэзу]].
 
Аўтар напісаных на [[лаціна|лаціне]] дзёньніка паездкі ў [[Італія|Італію]] 1575 годзе (надрукаванывыйшлі з друку ў 1935 годзе пад назвай «Dziennik podrozy do Wloch w 1575 roku») і ўспамінаў пра [[Інфлянты]] (надрукаваныя ў 1899 годзе).
 
== Галерэя ==
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
[[Фарны касьцёл (Нясьвіж)|Фарны касьцёл]] у [[Нясьвіж]]ы набыў свой манумэнтальны [[барока]]вы выгляд дзякуючы Юрыю Радзівілу. Менавіта ён ініцыяваў разборку муроў папярэдняга касьцёла, закладзенага ў 1581 годзе і збудаванага ў іншым, састарэлым на той час стылі. Апроч таго, першаепершы збудаваньнебудынак меламеў меншыя памеры, над ім адсутнічаў купал<ref>[[Тамара Габрусь|Тамара Г.]] [http://media.catholic.by/nv/n5/art2.htm Святыня незвычайнага лёсу] // [[Наша Вера]]. № 2 (5), 1998 г.</ref>.
 
== Крыніцы ==