OpenBSD: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
 
Радок 1:
[[Файл:Puffyanim.gif|thumb|left|250px|Сымбаль OpenBSD, рыбка Пуфі]]
 
'''OpenBSD''' — камп'ютэрнаякампутарная [[апэрацыйная сыстэма]] клясу [[Unix]], паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Бэрклі ([[BSD]]), распрацаванай у [[Каліфарнійскі ўнівэрсытэт (Бэрклі)|Каліфарнійскім унівэрсытэце, Бэрклі]]. Лідэр праекту, [[Тэа дэ Раадт]], разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад [[NetBSD]] у канцы [[1995]] году. Праект славуты прыхільнасьцю праграмістаў ідэалам [[адкрыты крынічны код|адкрытага крынічнага коду]] й вельмі якаснай дакумэнтацыяй, бескампраміснай пазыцыяй у дачыненьні да ліцэнзіяваньня праграмнага забесьпячэньня, а таксама ўважлівасьцю да пытаньняў бясьпекі й правільнасьцю праграмнага коду. Сымбалям праектапраекту зьяўляецца рыбка Пуфі.
 
OpenBSD уключае шэраг паляпшэньняў стандартнай сыстэмы бясьпекі Unix. Гэта зьвязана з рэдкай у сучасным сьвеце праграмаваньня традыцыяй аўдыту (вычытваньня) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасьці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаваньняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сыстэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасьці праграмнага коду сыстэмы зьяўляецца [[ліцэнзія BSD]]. Шырока распаўсюджаная практыка перапісваньня некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасьці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова [[Свабодныя праграмы|свабодныя]].
Радок 7:
Як і ў большасьці апэрацыйных сыстэм BSD, ядро OpenBSD і збор сыстэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам зь іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасьці. Дадатковае праграмнае забесьпячэньне даступнае для ўстанаўленьня як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сыстэму партоў (ports collection).
 
Сёньня апэрацыйная сыстэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных плятформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп'ютэрыкампутары Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэньныя камп'ютэрыкампутары Sharp Zaurus.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons|OpenBSD|выгляд=міні}}
* [http://www.openbsd.org Афіцыйны сайт праекта OpenBSD]
* [http://undeadly.org Сеціўны часопіс OpenBSD Journal]