Камароўка (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
W (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Камароўка}}
[[Файл:Belarus-Minsk-Kamarowski Market at Night-1.jpg|270пкс|міні|[[Камароўскі рынак]] уначы]]
'''Камароўка, Камароўскае [[прадмесьце]]''' — гістарычная мясцовасьць [[Менск]]у, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы [[места]], за [[Траецкае прадмесьце|Траецкай Гарой]] і [[Залатая Горка|Залатой Горкай]]. Раней месьцічы адрозьнівалі ''Старую Камароўку'' (раён цяперашніх пляцу Якуба Коласа, бульвара Ўладзімера Мулявіна і вуліцы Краснай) ад ''Новай Камароўкі'' (дзялянка паміж праспэктам Машэрава і вуліцай Харужай)<ref>{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 225.</ref>.
 
Радок 29:
У сярэдзіне 1950–х рокаў пачаўся знос старых драўляных хатаў. Адбыўся пуск тралейбуса. У 1964 року ў прадмесьці збудавалі Дом мэблі. У 1972 року на пляцы Якуба Коласа (да 1956 року Камароўскім пляцы) паставілі помнік народнаму паэту. У 1979 року адкрыўся цэнтральны калгасны рынак — [[Камароўскі рынак|Камароўскі]]<ref>[http://www.minsk.gov.by/cgi-bin/org_ps.pl?k_org=231&mode=doc&doc=231_2 Комаровка], УП «Минский Комаровский рынок»</ref>.
 
У 2001 року на пляцы перад [[Камароўскі рынак|Камароўскім рынкам]] адкрыўся шматступенны фантан, вакол якога паставілі бронзавыя скульптуры Ўладзімера Жбанава «Конь і верабей», «Пані з сабачкай» і «Фатограф». 6 траўня 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску на сваім паседжаньні прыняла пастанову аб наданьні безыменнаму сквэру ў межах вул. В. Харужай — ГЦ «Люстэрка» — крама «Дом мэблі» назвы «Камароўскі»<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=26226 У Менску з’явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» ды Лютэранскі] // [[Наша Ніва]], 14 траўня 2009.</ref>.
 
Да нашага часу драўляная забудова прадмесьця не захавалася, зьберагліся толькі асобныя фрагмэнты прысядзібных садоў<ref>[[Аляксандар Лакотка|Лакотка А.]] Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. — Менск, Полымя, 1991. С. 62.</ref>. Тапонім застаўся замацаваным за раёнам Менску, разьмешчаным вакол [[Камароўскі рынак|Камароўскага рынку]] і [[Камароўскі сквэр|Камароўскага сквэру]].