The Monks: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Падзеі: +Зьвязнасьць
Радок 1:
'''The Monks''' — [[ЗША|амэрыканскі]] [[рок-музыка|рок]]-гурт, вядомы сваім адзіным альбомам, што выйшаў у [[1966]] годзе. The Monks запісваліся і выдаваліся ў [[Нямеччына|Нямеччыне]]. Творчасьць гурта спарадзіла культ між аматараў і некаторых музыкаў, якія лічаць іхні альбом ''Black Monk Time'' адным з найлепшых у гісторыі [[рок-музыка|рок]]-музыкі.
 
== Падзеі ==
Радок 8:
* Эдзі Шо (Eddie Shaw) — бас-гітара, сьпевы
* Роджэр Джонстан — бубны, сьпевы (памёр 8 лістапада 2004 г.)
Яны пачалі граць у 1964 годзе пад назовам ''The 5 Torquays''. Спачатку яны мала рознілісярозьніліся ад іншых гуртоў першай паловы 1960-х — выконвалі каверы на Чака Бэрры і гралі музыку, натхнёную брытанскімі біт-гуртамі. У той жа час гурт шмат экспэрымэнтаваў у музыцы. Гэры Бёргэр заўважаў: «''Заняло, мабыць, каля году, каб вырабіць патрэбнае гучаньне. Мы ўвесь час экспэрымэнтавалі''».
 
Пасьля сканчэньня службы ў войску чальцы гурта выпрацавалі свой выразны музычны стыль, разам з адметным назовам і выглядам. Эвалюцыя ад іхняга ранейшага звыклага і болей эстэтычнага гучаннягучаньня да жорсткага і авангарднага адбылася, па іх прызнанніпрызнаньні, дзеля «парачкі звар’яцелых фантазёраў-экзыстэнцыялістаў» на імя Вальтэр Німан і Карль Рэмі. Рэмі, [[студэнт]] аддзяленьня дызайну ўнівэрсытэту ў Вульме, і Німан, студэнт мастацкай акадэміі ў Эсэне, спраектавалі The Monks як «анты-[[Бітлз]]»: кароткія валасы з выстрыжанай танзурай, чорнае адзеньне, зашмаргі вакол шыі і імідж жорсткіх і небяспечныхнебясьпечных асобаў. Рэмі і Німан былі часткай нямецкай паваеннай авангарднай інтэлігенцыі, якая паўплывала на брытанска-амэрыканскі поп, напэўна, у такой жа меры, як [[Гамбург|гамбурская]] сцэна на раньніх «[[Бітлз]]».
 
У пачатку 1965 году Дэйв Дэй і Роджэр Джонстан зьнянацку выстрыглі ў сябе на галовах танзуры манахаў. Астача гурта насьледавала ім, і напрыканцы музыкі апрануліся ва ўніформу — чыста чорнае адзеньне, часам сутаны, з зашмаргамі заміж гальштукаў. Эдзі Шо пазьней тлумачыў, што зашмаргі былі сымбалем мэтафарычных зашмаргаў, якія носіць усё чалавецтва. Выступы на канцэртах насілі такі ж характар чорнага гумару, што аматары не заўсёды сустракалі з прыязьню. На канцэртах былі розныя рэакцыі публікі, а адзін слухач нават спрабаваў задушыць Гэры Бёргэра на выступе ў [[Гамбург]]у праз пачутае ім блюзьнерства.
Радок 25:
* Дэйв Дэй, заміж гітары, граў на шасьціструнным банджа, на якім браў гітарныя акорды.
 
Многія падобныя музычныя элемэнты можна знайсьці ў некаторых [[Нью-Ёрк|нью-ёрскіх]] гуртоў 60-х, такіх як ''The Fugs'' і ''[[The Velvet Underground]]''. Праз гэтыя рысы гурт The Monks почасту разглядаюць як пачынальнікаў пазьнейшага [[панк]]-руху. Дзеля іхніх імправізацыйімправізацыяў, шумавога гучаньня і адметных рытмаў іх таксама часам разглядаюць як распачынальнікаў [[краўт-рок]]у.
 
Трэба сказаць, што, нягледзячы на адкіданьне многіх канонаў, гучаньне The Monks заставалася досыць якасным і багатым, чаго патрабавалі, наогул, высокія музычныя стандарты 60-х: прысутнічалі якасныя вакальныя гармоніі на бэк-вакалах, у некаторых песьнях былі багатыя мэлёдыі.
Радок 31:
У 1967 годзе гурт выпусьціў два самотнікі, а пасьля распаўся праз спрэчкі што да напрамку разьвіцьця і нутраныя сваркі.
 
У 2000 годзе адбылося ўзьяднаньне гурта на фэсцефэсьце Cavestomp у [[Нью-Ёрк]]у.
 
Ад жніўня 2006 году Гэры Бёргэр займае пасаду мэра гораду Тортл-Рыва, штат [[Мінэсота]].
Радок 50:
:* ''Demo Tapes 1965'' (2007, [[Play Loud! Productions]]) [LP, CD]
:* ''The Early Years 1964—1965'' (2009) [LP, CD]
* ''[[Let's Start a Beat - Live From Cavestomp]]'' (2000, [[Cavestomp Records]]) [CD] (узьяднаньне на фэсцефэсьце Cavestomp — [[нью-ёрк]]скім штогадовым фэсьце, які зьбірае гурты 60-х на тыднёвыя жывыя выступы).
: '''Перавыданьні:'''
::* ''...let’s start a beat!'' (2004, [[Munster Records]]) [CD]
Радок 71:
== Кіно ==
* ''[[Monks: The Transatlantic Feedback]]'' (2006, Play Loud! Productions)
 
* Сьпеў The Monks «I Hate You» уваходзіць у саўндтрэк фільму ''[[The Big Lebowski]]''.
 
== Літаратура ==
* Shaw, Eddie & Klemke, Anita ([[1994]]). ''Black Monk Time''. Carson Street Publishing Inc., ISBN 0-9633371-2-2
 
== Вонкавыя спасылкі ==