Вольфганг Амадэй Моцарт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Wolfgang_Amadeus_Mozart?oldid=941237403
Радок 37:
 
Калі Ганне Марыі было 7 гадоў, яна распачала музычныя заняткі разам з бацькам, у той час як ейны трохгадовы брат Вольфганг з інтарэсам назіраў за гэтым. На сёньня існуюць навуковыя спрэчкі наконт таго ці было Моцарту чатыры ці пяць гадоў{{Зноска|Deutsch|1965|Deutsch|455}}, калі ён стварыў свае першыя музычныя кампазыцыі, аднак няма сумневаў, што Моцарт склаў свае першыя тры музычныя творы на працягу некалькіх тыдняў адзін ад аднаго<ref>[https://imslp.org/wiki/Andante_in_C_major,_K.1a_(Mozart,_Wolfgang_Amadeus) Andante in C major, K. 1a], [https://imslp.org/wiki/Allegro_in_C_major,_K.1b_(Mozart,_Wolfgang_Amadeus) Allegro in C major, K. 1b], [https://imslp.org/wiki/Allegro_in_F_major,_K.1c_(Mozart,_Wolfgang_Amadeus) Allegro in F major, K.1c Allegro in F major, K.1c]. International Music Score Library Project.</ref>. У раньнія гады бацька Вольфганга быў ягоным адзіным настаўнікам. Разам з музыкай ён выкладаў дзецям мовы і іншыя навуковыя прадметы{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|39—40}}. Як адзначаецца, у той час як Леапольд быў адданым настаўнікам для сваіх дзяцей, ёсьць зьвесткі, якія сьведчаць, што Моцарт імкнуўся прасунуцца па-за рамкі таго, чаму яго навучаў ягоны бацька{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|39—40}}. Першая створаная кампазыцыя малога Моцарта вельмі ўразіла бацьку, стаўшы для яго поўнай нечаканасьцю{{Зноска|Deutsch|1965|Deutsch|453}}. У рэшце рэшт Леапольд адмовіўся ад складаньня кампазыцыяў, калі зразумеў, што музычны талент ягонага сына пераўзыходзіць яго{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|33}}.
 
=== Раньнія падарожжы ===
У той час калі Вольфганг быў маленькім, ягоная сям’я зьдзейсьніла шэраг эўрапейскіх падарожжаў, у якіх ён і ягонага сятра Нанэрль выступалі ў якасьці малых талентаў-[[вундэркінд]]аў. Яны пачалі з імпэрзы, якую зладзілі ў 1762 годзе пры двары князя-курфюрста [[Максімілян III (карфюрст Баварыі)|Максіміляна III]] ў [[Мюнхэн]]е, а таксама ў імпэратарскіх палацах у [[Вена|Вене]] і [[Прага|Празе]]. Затым рушыла доўгае падарожжа з канцэртамі, якое доўжылася тры з паловай гады, калі сям’я наведала палацы Мюнхэну, [[Мангайм]]у, [[Парыж]]у, [[Лёндан]]у<ref>[http://www.english-heritage.org.uk/visit/blue-plaques/mozart-wolfgang-amadeus-1756-1791 ''«Mozart, Wolfgang Amadeus (1756–1791)»'']. English Heritage.</ref>, [[Дуўр]]у, [[Гаага|Гаагі]], [[Амстэрдам]]у, [[Утрэхт]]у, [[Мэхэлен]]у, і зноўку наведаўшы Парыж, вярнуліся дадому празь [[Цюрых]], [[Донаўэшынген]] і Мюнхэн<ref>''«Grove's Dictionary of Music and Musicians»'' (V ed.). New York. Macmillam Press. 1954. — С. 926.</ref>. Падчас гэтае вандроўкі Вольфганг сустрэў шмат музыкаў і пазнаёміўся з творчасьцю іншых кампазытараў. Асабліва значны ўплыў на хлопчыка зрабіў [[Ёган Крыстыян Бах]], якога ён наведаў у Лёндане ў 1764 і 1765 гадох. Калі Моцарту было восем гадоў ён напісаў сваю першую [[сымфонія|сымфонію]], большасьць якой, верагодна, была запісаная ягоным бацькам<ref>[http://midiworld.com/mozart1.htm ''«Mozart Biography»'']. Midi World.</ref>.
 
Сямейныя вандроўкі часта былі складанымі, а ўмовы падарожжа ня вельмі прывабнымі{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|51}}{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|53}}. Яны павінны былі чакаць запрашэньняў і выплатаў ад шляхты, а таксама перанесьлі шэраг захворваньняў, спачатку Леапольд захварэў у Лёндане ўлетку 1764 году{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|82—83}}, потым і Вольфганг зь сястрой у Гаазе ўвосень 1765 году{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|99—102}}. У канцы 1767 году сям’я зноўку наведала Вену, дзе прабыла да сьнежня 1768 году.
 
Правёўшы год у Зальцбургу, Леапольд і Вольфганг выправіліся ў Італію, пакінуўшы Ганну Марыю і Нанэрль дома. Гэтае падарожжа працягвалася са сьнежня 1769 году па сакавік 1771 году. Як і ў папярэдніх падарожжах, Леапольд хацеў прадэманстраваць здольнасьці свайго сына як выканаўцы і кампазытара, які хутка сталеў. У [[Балёньня|Балёньні]] Вольфганг пазнаёміўся зь [[Ёзэф Мысьлівечэк|Ёзэфам Мысьлівечэкам]] і [[Джаваньні Батыста Мартыні|Джаваньні Батыстам Мартыні]], а таксама стаўся чальцом знакамітай [[Балёнская філярманічная акадэмія|Балёнскай філярманічнай акадэміі]]. У Рыме малы Моцарт двойчы пачуў твор ''«[[Miserere (Алегры)|Miserere]]»'' працы [[Грэгорыё Алегры]], якая выконвалася ў [[Сыкстынская капэла|Сыкстынскай капэле]], і здолеў напамяць яго ўзнавіць, стварыўшы, такім чынам, першую несанкцыянаваную копію гэтага твору, які [[Папская дзяржава]] пільна абараняла<ref>Chrissochoidis, Ilias (Summer 2010). ''«London Mozartiana: Wolfgang's disputed age & early performances of Allegri's Miserere»''. The Musical Times. 151 (1911). — С. 83—89.</ref>.
 
У [[Мілян]]е ў 1770 годзе Моцарт напісаў опэру ''«[[Мітрыдат, пантыйскі кароль]]»'', якая мела вялікі посьпех. Гэта прывяло да далейшых распрацоўкі некалькіх опэрных твораў. Два разы Вольфганг разам з бацькам вяртаўся ў Мілян, дзеля таго, каб ягоныя опэры былі прэзэнтаваныя публічна. Гэта былі творы ''«[[Асканіё ў Альбе]]»'', у 1771 годзе, і ''«[[Люцыё Сыла]]»'', у 1772 годзе. Леапольд спадзяваўся, што гэтыя візыты прывядуць да прафэсійнага прызначэньня ягонага сына, і сапраўды эрцгерцаг [[Фэрдынанд Карл Габсбург|Фэрдынанд]] разглядаў магчымасьць наняць Моцарта, але празь нежаданьне маці-імпэратрыцы [[Марыя Тэрэзія|Марыі Тэрэзіі]] мець на ўтрыманьні вялікую колькаьсьць людзей, Вольфганг пасаду не заняў, а надзеі Леапольда не былі рэалізаваныя{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|172}}{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|183—185}}. Напрыканцы падарожжа Моцарт напісаў сольны матэт ''«[[Exsultate, jubilate]]»''.
 
== Крыніцы ==
Радок 89 ⟶ 98:
|isbn = 978-0-06-019046-0
|ref = Solomon
}}
* {{Кніга
|аўтар = Halliwell, Ruth
|частка =
|загаловак = The Mozart Family: Four Lives in a Social Context
|арыгінал =
|спасылка =
|выданьне =
|месца = New York City
|выдавецтва = Clarendon Press
|год = 1998
|том =
|старонкі =
|старонак =
|isbn = 978-0-19-816371-8
|ref = Halliwell
}}