Алімпійскія гульні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Olympic_Games?oldid=938851886
Радок 7:
 
Эвалюцыя алімпійскага руху ў XX і XXI стагодзьдзях прывяла да пэўных зьменаў у Алімпійскіх гульнях. Гэтыя зьмены ўключаюць, у прыватнасьці, стварэньне Зімовых гульняў, [[Параалімпійскія гульні|Параалімпійскіх гульняў]] для спартоўцаў зь фізычнымі недахопамі, а таксама [[Юнацкія Алімпійскія гульні|Юнацкіх Алімпійскіх гульняў]] для непаўналетніх спартоўцаў. МАК быў вымушаны адаптавацца да эканамічных і палітычных зьменаў і тэхналягічных рэаліяў XX стагодзьдзя. У выніку, Алімпійскія гульні зрушыліся ад чыста аматарскага спорту, як гэта меркавалася Кубэртэнам, да ўдзелу прафэсійных спартоўцаў. Рост значэньня [[сродкі масавай інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]] стварыла праблемы карпаратыўнага спонсарства і камэрцыялізацыі Алімпійскіх гульняў. Сусьветныя войны прывялі да адмены Гульняў у 1916, 1940 і 1944 гадох. Байкот некаторымі краінамі гульняў падчас халоднай вайны прывяло да абмежаванай рэпрэзэнтатыўнасьці гульняў у 1980 і 1984 гадох.
 
== Цырымоніі ==
=== Адкрыцьцё ===
[[Файл:2012 Summer Olympics opening ceremony (15).jpg|міні|Цырымонія адкрыцьця [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 году|летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году]] ў [[Лёндан]]е.]]
Паводле Алімпійскай хартыі розныя элемэнты прадугледжваюцца ў рамках цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў. Гэтая цырымонія ладзіцца да таго, як распачнуцца спаборніцтвы<ref name="Opening2011">[https://web.archive.org/web/20110429094114/http://multimedia.olympic.org/pdf/en_report_1134.pdf ''«Fact sheet: Opening Ceremony of the Summer Olympic Games»'']. International Olympic Committee. 2011.</ref><ref name="Opening2009">[https://web.archive.org/web/20090325013925/http://multimedia.olympic.org/pdf/en_report_1036.pdf ''«Fact sheet: Opening Ceremony of the Winter Olympic Games»'']. International Olympic Committee. 2009.</ref>. Большасьць з гэтых рытуалаў былі ўпершыню прадугледжаны на [[Летнія Алімпійскія гульні 1920 году|летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году]] ў [[Антвэрпэн]]е<ref name="BetweenFestival">[https://web.archive.org/web/20090325013906/http://multimedia.olympic.org/pdf/en_report_668.pdf ''«The development of the Games – Between festival and tradition»'']. The Modern Olympic Games.
International Olympic Committee. — С. 5.</ref>. Звычайна цырымонія пачынаецца з прыезду прэзыдэнта краіны-гаспадара, пасьля чаго ўздымаецца сьцяг краіны-прымальніцы і выконваецца ейны [[нацыянальны гімн]]<ref name="Opening2011"/><ref name="Opening2009"/>. Затым краіна-гаспадар ладзіць мастацкую імпрэзу, якая ўключае ў сабе выкананьне музыкі, сьпеваў, танцаў і тэатральных элемэнтаў, якія прэзэнтуюць культуру краіны-арганізатара гульняў<ref name="BetweenFestival"/>. Мастацкія прэзэнтацыі з кожнымі гульнямі растуць у маштабе і складанасьці, паколькі кожная новая краіна спрабуе пераўзысьці цырымоніі папярэднікаў. Як вядома, цырымонія адкрыцьця [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Пэкінскіх гульняў]] каштавала бюджэту 100 мільёнаў даляраў, большая частка зь якіх была выдаткавана на мастацкую імпрэзу<ref>[https://web.archive.org/web/20080906200510/http://www.cbc.ca/olympics/story/2008/08/07/olympics-ceremonies.html ''«Beijing Dazzles: Chinese History, on Parade as Olympics Begin»'']. Canadian Broadcasting Centre.</ref>.
 
Пасьля мастацкай часткі цырымоніі спартоўцы праводзяць парад на [[стадыён]]е, групуючыся па нацыях. [[Грэцыя]] традыцыйна зьяўляецца на стадыёне першай з мэтай шанаваньня паходжаньня Алімпійскіх гульняў. Затым краіны выходзяць на стадыён у альфабэтным парадку ў адпаведнасьці з мовай, абранай краінай-гаспадаром, пры гэтым спартоўцы краіны-арганізатара выходзяць на стадыён апошнімі. Падчас [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|летняй Алімпіяды 2004 году]], якая прайшла ў Грэцыі ў [[Атэны|Атэнах]], грэцкі сьцяг быў вынесены на стадыён першым, аднак, сама грэцкая дэлегацыя спартоўцаў зьявілася на стадыёне апошняй. Пасьля параду ладзіцца прамова, падчас якой фармальна гульні лічацца распачатымі. Нарэшце, алімпійскае вогнішча прыносіцца на стадыён і перадаецца ад паходні да паходні, пакуль у рэшце рэшт спартовец-алімпіец краіны-гаспадара не запальвае алімпійскі агонь у адмысловым катле стадыёну<ref name="Opening2011"/><ref name="Opening2009"/>.
 
=== Закрыцьцё ===
[[Файл:Birdsclosing.jpg|міні|зьлева|Спартоўцы зьбіраюцца на стадыёне падчас цырымоніі закрыцьця [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году]] ў [[Пэкін]]е.]]
Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў ладзіцца пасьля сканчэньня ўсіх спартовых спаборніцтваў. На стадыён выходзяць сьцяганосцы з кожнай краіны-ўдзельніцы, а за імі ідуць атлеты, якія ўваходзяць разам, не падзяляючыся на нацыянальныя групоўкі<ref name="Closing">[http://www.olympic.org/Documents/Reference_documents_Factsheets/Closing_Ceremony_of_the_Games.pdf ''«Closing Ceremony Factsheet''»]. The International Olympic Committee.</ref>. Тры дзяржаўныя сьцягі падымаюцца падчас выкананьня адпаведных гімнаў, як то сьцяг краіны-гаспадара, сьцяг Грэцыі, каб ушанаваць радзіму Алімпійскіх гульняў, і сьцяг краіны, якая будзе прымаць наступныя летнія ці зімовыя Алімпійскія гульні<ref name="Closing"/>. Далей, прэзыдэнт аргкамітэту і прэзыдэнт [[Міжнародны алімпійскі камітэт|МАК]] выступаюць з заключнымі прамовамі, пасьля чаго гульні афіцыйна закрываюцца, а алімпійскі агонь згашваецца<ref>[https://web.archive.org/web/20090325013905/http://multimedia.olympic.org/pdf/en_report_268.pdf ''«Closing Ceremony»'']. International Olympic Committee.</ref>. Паводле антвэрпэнскай цырымоніі, мэр ці кіраўнік гораду, які арганізаваў гульні, перадае адмысловы алімпійскі сьцяг прэзыдэнту МАК, які ў сваю чаргу перадае яго мэру ці кіраўніку гораду, які будзе ладзіць наступныя Алімпійскія гульні<ref>[http://www.vancouver2010.com/en/news/feature-stories/-/38344/32574/w6rlej/the-olympic-flags-and-emblem.html ''«The Olympic Flags and Emblem»'']. The Vancouver Organizing Committee for the 2010 Olympic and Paralympic Winter Games. </ref>. Затым наступная краіна-гаспадар коратка прэзэнтуе мастацкае відовішча, якое расказвае аб культуры гэтае краіны<ref name="Closing"/>.
 
Як прынята, апошняя мэдальнае ўзнагароджваньне праводзіцца ў рамках цырымоніі закрыцьця. Звычайна, на летніх гульнях гэтая цырымонія праводзіцца для прызэраў маратонскага бегу<ref name="Closing"/><ref>[http://www.sandiegouniontribune.com/sdut-the-latest-mens-marathon-underway-on-last-day-of-2016aug21-story.html ''«The Latest: Rio Games close with samba-fueled Carnival party»'']. The San Diego Union-Tribune.</ref>, у той час як на зімовых гульнях мэдалямі ўзнагароджваюцца прызэры стартавага забегу ў [[лыжныя гонкі|лыжных гонках]]<ref>[https://www.olympic.org/closing-ceremonies ''«The Closing Ceremonies of the Olympic Game»'']. International Olympic Committee.</ref>.
 
=== Мэдальная цырымонія ===
[[Файл:CyclingTeamPursuitBeijing2008.jpg|міні|Мэдальная цырымонія на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне.]]
Цырымонія ўзнагароджаньня мэдалямі праводзіцца пасьля завяршэння кожнага алімпійскага спаборніцтва. Пераможцы, а таксама тыя, хто заняў другое і трэцяе месцы падымаюцца на адмысловы трохпакладовы подыюм, прычым самая высокая прыступка, якая знаходзіцца па цэнтру, прызначаная для пераможца. Гэтыя тры ўдзельнікі ўзнагароджваюцца адпаведнымі мэдалямі, то бок пераможца атрымоўвае залаты мэдаль, удзельнік, якія заняў другі радок — срэбраны мэдаль, а бронзавы мэдаль атрымоўвае ўдзельнік, які заняў выніковы трэці радок. Пасьля таго, як чалец МАК узнагародзіў мэдалямі ўдзельнікаў, угору падымаюцца нацыянальныя сьцягі трох мэдалістаў, а ў гэты час гучыць гімн краіны, якую прадстаўляў залаты мэдаліст<ref>[https://www.usatoday.com/olympics/owg98/osytr03.htm ''«Symbols and Traditions»'']. USA Today.</ref>. Валянтэры, якія былі рэкрутаваныя з краіны-прымальніцы, таксама удзельнічаюць у мэдальнай цырымоній, дапамагаючы чальцам МАК і спартовым чыноўнікам, якія ўзнагароджваюць мэдалямі прызэраў<ref>[http://english.sina.com/china/p/1/2008/0718/172118.html ''«Medal Ceremony Hostess Outfits Revealed»'']. China Daily.</ref>. У той час як на летніх Алімпійскіх гульнях мэдальная цырымонія праводзіцца на пляцоўцы, непасрэдна ў месцы, дзе праводзяцца спаборніцтвы<ref>[https://www.usatoday.com/story/sports/winter-olympics-2018/2018/02/13/medalists-2018-winter-olympics-get-precious-keepsake-and-medal/332267002/ ''«Medalists at 2018 Winter Olympics get precious keepsake. And a medal»'']. USA Today.</ref>, на зімовых гульнях цырымонія звычайна ладзіцца на адмысловым пляцы<ref>[https://www.usatoday.com/story/sports/olympics/2018/02/12/mascots-come-first-then-medals-for-pyeongchang-winners/110334494/ ''«Mascots come first, then medals for Olympic champions»'']. USA Today.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Алімпійскі гімн]]
* [[Юнацкія Алімпійскія гульні]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==