Розьніца паміж вэрсіямі «Інстытут беларускай культуры»

д
(:), артаграфія)
 
У ліпені 1924 году [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] зацьвердзілі «Палажэньне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэньню прыродных прадукцыйных сілаў Беларусі (створаная ў 1923 Дзяржплянам БССР), арганізаваны габрэйскі й польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасьветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных чальцоў, 69 чальцоў-супрацоўнікаў і 60 чальцоў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасьці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
 
У чэрвені 1927 году зацьверджаны новы статут ІБК. Структура інстытуту была набліжаная да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік [[Сьцяпан Некрашэвіч]]), прыроды й гаспадаркі (кіраўнік [[Аркадзь Смоліч]]). Створаная асьпірантура. У лістападзе 1927 году СНК БССР зацьвердзіў склад прэзыдыюму ІБК: [[Усевалад Ігнатоўскі]] (прэзыдэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзыдэнт), [[Вацлаў Ластоўскі]] (сакратар), [[Сьцяпан Некрашэвіч]], [[Стэфан Гельтман]] (загадчык польскага сэктару), [[Бэр Аршанскі]] (загадчык габрэйскага сэктара) і 14 правадзейных чальцоў ІБК: [[Усевалад Ігнатоўскі]] (катэдра гісторыі Беларусі), [[Вацлаў Ластоўскі]] (катэдра этнаграфіі), [[Уладзімер Пічэта]] (катэдра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), [[Антон Ясінскі]] (катэдра ўсеагульнай гісторыі), [[Станіслаў Матулайціс]] (катэдра гісторыі Летувы), [[Сьцяпан Некрашэвіч]] (катэдра жывой беларускай мовы), [[Язэп Лёсік]] (катэдра беларускай навуковай мовы), [[Іван Замоцін]] (катэдра беларускай літаратуры), [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Цішка Гартны]] (Жылуновіч, катэдра мастацкай літаратуры), [[Мікалай Бліадухо]] (катэдра геалёгіі), [[Аркадзь Смоліч]] (катэдра геаграфіі), [[Якаў Афанасьеў]] (катэдра глебазнаўства). Працавалі катэдры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складаньні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталягічная (па вывучэньні беларускіх дыялектаў, у складзе катэдры Інстытуту навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэньні грамадзкага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краінаў Беларусі, гісторыі асьветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалёгіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклёрнай камісіяй), гісторыі Летувы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля [[Віцебск]]у), заалёгіі (з заалягічным музэем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складаньні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лябараторыяй), антрапалёгіі (ззь лябараторыяй вышэйшай нэрвовай дзейнасьці і антрапалягічным кабінэтам), біялёгіі (ззь лябараторыяй экспэрымэнтальнай біялёгіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэньні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатру, беларускай песьні і музыкі, музэем беларускага мастацтва), геалягічны інстытут (з сэкцыяй рэгіянальнай геалёгіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналягічная, па вывучэньні Заходняй Беларусі, па вывучэньні культуры [[латышы|латышоў]], па вывучэньні прамысловасьці, па вывучэньні хатніх рамёстваў, па вывучэньні каапэрацыі. У сыстэму ІБК уваходзілі таксама навуковае таварыства па вывучэньні Беларусі (пры [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі]]), бібліятэка, друкарня.
[[Файл:Źviazda - pastanova (1928).jpg|350пкс|thumb|Пастанова аб рэарганізацыі Інбелкульту ў Беларускую акадэмію навук у газэце «[[Зьвязда]]»]]
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[геалёгія|геалёгіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[геаграфія|геаграфіі]], геафізыкі, [[хімія|хіміі]], вывучэньня прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая сэкцыя дасьледавала прыроду рэспублікі. Яе экспэдыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[гліна|гліны]], [[буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцьця [[нафта|нафты]].
26 427

зьменаў