Розьніца паміж вэрсіямі «ІнфармНапалм»

д
{{Сайт
| імя = ІнфармНапалм
| лягатып = [[FileФайл:InformNapalm logo.png]]
| здымак экрана =
| подпіс =
| бягучы стан = Дзейны
}}
'''ІнфармНапалм''' — шматмоўны [[Некамэрцыйная арганізацыя|некамэрцыйны]] [[вэб-сайт]] аб [[Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну|расейскім вайсковым уварваньні ва Ўкраіну]], заснаваны ў сакавіку [[2014]] году журналістам Раманам Бурко зь [[Севастопаль|Севастопаля]] ([[Украіна]])<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Інфармацыйным напалмам па крамлёўскай прапагандзе|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/27156822.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=28 ліпеня 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref>. Зьмяшчае матэрыялы {{Артыкул у іншым разьдзеле|Выведка з адчыненых крыніцаў|выведкі з адчыненых крыніцаў|en|Open-source intelligence}}. [[Пераклад]] беларускамоўнай вэрсіі сайту ажыцьцяўляе [[Дзяніс Івашын]] з [[Горадня|Горадні]] ([[Беларусь]])<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кніжныя войны|спасылка=http://belsat.eu/news/knizhnyya-vojny-u-goradni-adnachasova-znikli-vydanni-putsinista-dy-patryyota-belarusi/|выдавец=Тэлеканал «[[Белсат]]»|дата публікацыі=11 сьнежня 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
Першае ж відэа сайту аб нападзе ў сакавіку 2014 г. расейскіх жаўнераў на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі за першыя суткі сабрала на [[Youtube]] звыш 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 г. сайт разьмясьціў відэазапісы 14 [[допыт]]аў [[Ваеннапалонны|палонных]] расейскіх жаўнераў, затрыманых са зброяй ва Ўкраіне<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Палонныя расейскія жаўнеры|спасылка=https://www.youtube.com/watch?v=pJdcnW6V8Ag&list=PLVwUH_2iB0yzgEZZ5j4t3bxgjyUUJajLW|выдавец=ІнфармНапалм|мова=ru|дата публікацыі=10 жніўня 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref>. [[28 красавіка]] і [[15 ліпеня]] [[2015]] г. апублікаваў [[дасьледаваньне]] аб завозе ў [[Данецкая вобласьць|Данецкую вобласьць]] Украіны расейскім жаўнерам Зьмітром Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (вайсковая частка № 83466; Масква, Расея) зэнітна-ракетнага комплекса (ЗРК) [[Бук (ЗРК)|«Бук-М1»]], зь якога [[24 ліпеня]] [[2014]] г. пад Данецкам [[Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам|зьбілі пасажырскі самалёт «Боінг 777»]] з 298 людзьмі на борце<ref>{{Навіна|аўтар=[[Дзяніс Івашын]]|загаловак=Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17|спасылка=https://informnapalm.org/by/aposhni-rejs-rasejskaga-zhaunera-dlya-mh17/|выдавец=ІнфармНапалм|дата публікацыі=28 красавіка 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref><ref>{{Навіна|аўтар=[[Дзяніс Івашын]]|загаловак=«Джокер» у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17|спасылка=https://informnapalm.org/by/dzhoker-u-sprave-pra-tsyagach-volvo-yaki-peravoziu-buk-dlya-rejsu-mh17/|выдавец=ІнфармНапалм|дата публікацыі=15 ліпеня 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref>. На жнівень 2015 г. штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=Дзяніс Івашын|загаловак=Гісторыя. Адказы на часта задаваныя пытаньні|спасылка=https://informnapalm.org/by/gistoryya-informnapalm-adkazy-na-chasta-zadavanyya-pytanni-faq/|выдавец=ІнфармНапалм|дата публікацыі=9 жніўня 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref>. [[16 кастрычніка]] [[2015]] г. сайт пачаў у адказ на кожнае парушэньне ва Ўкраіне расейскімі інтэрвэнтамі [[Менскія пагадненьні (2015)|Менскага пратаколу аб спыненьні агню]] ад [[12 лютага]] [[2015]] г. публікаваць імёны, прозьвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расейскіх вайсковых пілётаў у [[Сырыя|Сырыі]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=ІнфармНапалм рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сырыі і Ўкраіны|спасылка=http://novychas.by/zamezza/informnapalm_realizuje_uljtyma/|выдавец=[[Газэта]] [[Новы час (газэта)|«Новы час»]]|дата публікацыі=16 кастрычніка 2015|дата доступу=20 сьнежня 2015}}</ref>.
 
Паводле зьвестак зь іншых крыніцаў InformNapalm — праект управы інфармацыйных тэхналёгій Міністэрства абароны Ўкраіны. Заснавальнік праекту i яго галоўны рэдактар Раман Бурко на самой справе — старэйшы афіцэр УIТ палкоўнік Раеўскі Вячаслаў Міхайлавіч<ref>http://rusvesna.su/news/1437727181</ref><ref>http://rusvesna.su/news/1437717188</ref><ref>http://www.belvpo.com/ru/63272.html</ref>.
27 838

зьменаў