Леанід Пранчак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
д дапомнае сартаваньне ў катэгорыях
 
Радок 25:
|Сайт =
}}
'''Леані́д Іва́навіч Пранча́к''' (1958, в. Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь)  — беларускі паэт.
 
Аўтар кнігі «Беларуская Амэрыка» (1994). Звыш 200 ягоных вершаў паклалі на музыку<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Даты, падзеі, людзі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 лістапада 2013|нумар= 212 (27577)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/11/1384231874_8.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>, найбольш славутымі зь якіх былі «[[Даставай, Язэп, гармонік]]» і «[[Пад зоркаю Пагоні]]».
 
== Жыцьцяпіс ==
У 1972 годзе пачаў друкаваць вершы ў газэце «[[Раніца (газэта)|Піянэр Беларусі]]». У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі [[БДУ]] і пачаў працаваць рэдактарам [[Магілёў (радыё)|Магілёўскага абласнога радыё]]. З 1983 году  — у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў. Навучаўся ў [[Асьпірантура|асьпірантуры]] Інстытуту сусьветнай літаратуры Акадэміі навук СССР. Пазьней працаваў у тэатры-студыі «Верасы» і Дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У 1988 годзе выдаў 2 зборнікі вершаў «Першапутак» і «Ясак любові». У 1989 годзе стаў сябрам Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1993 годзе выдаў дзіцячы зборнік «Дзяўчынка-беларуска». У 1994—1995 гадах быў карэспандэнтам газэты «[[Рэспубліка (газэта)|Рэспубліка]]» ў ЗША. Тамсама ў 1994 годзе напісаў кнігу «Беларуская Амэрыка», што складалася зь інтэрвію з музыкамі, пісьменьнікамі і прадпрымальнікамі зь ліку [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспары]]. З 1997 году быў мастацкім кіраўніком Тэатру-студыі беларускай эстрады. У 1998 годзе выдаў 2 зборнікі вершаў «Біблія для каханай» і «Вольны птах», [[кампакт-дыск]] «Галоўныя словы» і альбом песьняў «Талака». У 1999 годзе скончыў [[Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт]] і выдаў 2 альбомы песьняў «Цік-так, ходзікі» і «Пяшчота», а таксама дзіцячы зборнік «Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю». У 2000 годзе выпусьціў альбом песьняў «Між Нью-Ёркам і Менскам» і дзіцячы зборнік «Цар-царэвіч зь Івацэвіч». Напісаў [[лібрэта]] для 2 [[рок-опэра]]ў «Беларушчына» паводле [[Янка Купала|Янкі Купалы]] і «Максім» паводле [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. Яго вершы прасягнутыя замілаваньнем жаночай прыгажосьцю і любоўю да Бацькаўшчыны<ref>{{Кніга|аўтар=[[Янка Саламевіч]].|частка=Пранчак|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2001|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.13.djvu 13]: Праміле — Рэлаксін|старонкі=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.13.djvu/13_866x9999.jpeg 13]|старонак=576|сэрыя=|isbn=985-11-0216-4|наклад=10 000}}</ref>.
 
У сьнежні 2003 году [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы]] паставіў дзіцячы мюзыкл «Афрыка» паводле паэмы Пранчака «Афрыканская вандроўка», пакладзенай на музыку [[Уладзімер Кандрусевіч|Ўладзімера Кандрусевіча]]. За 2010—2018 гады паэт падаў звыш 50 [[позва]]ў супраць выдавецтваў, газэтаў («[[Беларуская ніва]]», «[[Наша ніва]]») і радыёстанцыяў, [[Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь]] і [[Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь]] за выкарыстаньне ягоных вершаў бяз выплаты ганарару. Гэтак газэта «[[Советская Белоруссия]]» выплаціла 1800 [[Беларускі рубель|беларускіх рублёў]] ($880) за 6 вершаў, надрукаваных у 2000-х гадах<ref>{{Навіна|аўтар=Браніслаў Юрэвіч|загаловак=50 справаў Леаніда Пранчака|спасылка=https://m.nn.by/articles/210356/|выдавец=«[[Наша ніва]]»|дата публікацыі=20 чэрвеня 2018|дата доступу=17 лютага 2020}}</ref>.
Радок 52:
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Леанід Пранчак|спасылка=https://stihi.ru/avtor/belarus2007|выдавец=Стіхі.ru|дата публікацыі=2000|дата доступу=17 лютага 2020}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пранчак, Леанід Іванавіч}}
{{Накід:Пісьменьнік}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты і паэткі]]