Гафіз: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Біяграфія: дапаўненьне |
д →Біяграфія: дапаўненьне |
||
Радок 30:
Ажаніўся паэт толькі на схіле сваіх гадоў, і ў яго было двое дзяцей. Але абодва сыны і жонка загінулі яшчэ пры жыцьці паэта. Як паведамляецца, малодшы сын Гафіза Шаг Нуман пераехаў у Індыю ў [[Бурганпур]]. Гафіз жыў вельмі дрэнна, стала адчуваючы галечу. Памёр паэт калі яму было каля 64 гадоў. Пахаваны быў ў садзе Мусала ў Шыразе, нягледзячы на тое, што мусульманскія сьвятары забаранілі пахаваць ягонае цела ў ваколіцах Шыразу. Толькі ўмяшальніцтва сяброў Гафізу ўрэгулявала справу. Магіла маўзалею паэта амаль адразу стала месцам сталых паломніцтваў.
Праз дваццаць гадоў пасьля сьмерці паэту ягоная магіла была ўсталяваная ў садох Мусалы ў Шыразе. Цяперашні маўзалей быў распрацаваны [[Андрэ Гадар|Андрэ Гадарам]], францускім археолягам і архітэктарам, у канцы 1930-х гадоў, магіла была ўзьведзеная на ўзвышшы сярод ружовых садоў, водных каналаў і [[апэльсін]]авых дрэваў.
== Крыніцы ==
|