Рэльеф Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +6 выяваў, шаблён
W (гутаркі | унёсак)
Радок 39:
 
== Раянаваньне ==
[[Файл:Salihorsk (Soligorsk) otvaly.jpg|значак|270пкс|Узгорскі над возерам [[Мястра]] (2008 год)]]
Паводле будовы зямной паверхні ў Беларусі вылучалі 4 вобласьці: 1) [[Беларускае Паазер’е]], 2) Цэнтральнабеларускія ўзвышшы і грады, 3) раўніны і нізіны [[Перадпалесьсе|Перадпалесься]], 4) [[Палеская нізіна]].
 
* ''Беларускае Паазер’е'' вызначаецца пашырэньнем плоскіх забалочаных азёрна-ледавіковых [[нізіна]]ў і раўнінаў, мноствам азёраў і бясьсьцёкавых [[катлавіна]]ў. Паверхня вобласьці мае катлавінападобны выгляд. Узьнятыя краі створаныя ледавіковымі [[Града (форма рэльефу)|градамі]] і ўзвышшамі паазерскага зьледзяненьня. Паўднёвая мяжа вобласьці супадае зь мяжой пашырэньня апошняга [[ледавік]]а. Вышыні ў сярэдзіне складаюць 120—160 мэтраў, на далінах [[Рака|рэк]] — 100—125 мэтраў. Больш узвышаная ўсходняя частка вышэй за 150 мэтраў. Краявыя грады і [[Узвышша|ўзвышшы]] сягаюць 200—260 мэтраў, а на [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскім узвышшы]] — амаль 300 мэтраў. Шырока прадстаўлены краявы ледавіковы рэльеф — грады, увалы і ўзгоркі. Найбольш вялікія зь іх [[Браслаўскае ўзвышша|Браслаўскае]], Віцебскае і [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкае]] ўзвышшы, а таксама [[Сьвянцянскія грады]]. Палосы краявога рэльефу падзяляюцца азёрна-ледавіковымі, ледавікова-сьцёкавымі і марэннымі нізінамі і [[раўніна]]мі. Азёрна-ледавіковыя нізіны і раўніны пашыраныя ўздоўж [[Даліна|даліны]] Дзьвіны і ў вадазборы ракі [[Лучоса|Лучосы]]. Іх паверхня найбольш паніжаецца на захадзе. Зьнешнюю аднастайнасьць азёрна-ледавіковых нізінаў парушаюць [[Камы|камавыя]] ўзгоркі вышынёй 7—8 мэтраў, зрэдку 15—20 мэтраў, а таксама [[Озы|озавы]] грады вышынёй 10 мэтраў, зрэдку да 30 мэтраў. Сустракаюцца ўзгоркава-дзюнныя масівы вышынёй да 20 мэтраў. Да краявых частак былых прыледавіковых вадазбораў прылягаюць плоскія абразійныя пляцоўкі шырынёй да 5—7 км з выразным уступам. На ўскрайках Лучоскага і Полацкага прыледавіковых [[Возера|азёраў]] і іншых вадаёмаў у межах паазерскага ледавіка пашыраныя ледавікова-сьцёкавыя [[Дэльта|дэльты]] вышынёй 2—10 мэтраў. Каля берагоў сустракаецца кальцавы рэльеф — пінго (гідралякіты, булгуняхі). Землі абвадняюцца густой сеткай рэк, якія належаць да вадазбораў [[Дзьвіна|Дзьвіны]] і [[Нёман]]у. Рачныя даліны вузкія і глыбокія. Налічваецца каля 3000 азёраў. Іх катлавіны найбольшыя ў Беларусі і маюць 6 відаў паходжаньня: лагчыннае, падпруднае, разбуральнае, складанае, тэрмакарставае і экзарацыйнае.
[[Файл:SalihorskMiastra, (Soligorsk)Narač, otvalyMiadzieł, panarama.jpg|значак|270пксcenter|550пкс|УзгорскіУзгоркі над возерам [[Мястра]] (2008 год)]]
* ''Цэнтральнабеларускія ўзвышшы і грады'' маюць найбольш магутныя краявыя ледавіковыя ўтварэньні сожаўскага ўзросту. Пераважае дэнудацыйны градава-ўзгоркавы рэльеф са спадзістымі вяршынямі і глыбокім разбуральным расчляненьнем. На краявых утварэньнях сустракаюцца [[Лёс (горная парода)|лёсападобныя]] адклады, зь якімі зьвязана пашырэньне [[яр]]оў і суфазійных западзінаў. Даліны рэк выпрацаваныя, хоць сустракаюцца вузкія і глыбокія з камяністым дном і [[Парог|парогамі]]. Вышыні дасягаюць 200—250 мэтраў. Найвышэйшыя горы — [[Сьвятая (гара)|Сьвятая]] (345 мэтраў) і [[Лысая (гара)|Лысая]] (342 мэтры). Паводле тэктанічнай будовы рэльефу вобласьць падзяляюць на падвобласьці: 1) Заходне-Беларускую — з найбольшымі вышынямі і шматлікімі ледавіковымі дысьлякацыямі; 2) Усходне-Беларускую — зь пераважна [[плято]]падобным рэльефам і паменшанай паземнай і вэртыкальнай расчлянёнасьцю. Заходняя частка вобласьці прымеркаваная да [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]], усходняя — да [[Аршанская ўпадзіна|Аршанскай упадзіны]], што выявілася ў руху ледавікоў. Найбольшыя вышыні зьвязаныя з краявымі ледавіковымі ўтварэньнямі: [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскае]], [[Гарадзенскае ўзвышша|Гарадзенскае]], Менскае, [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкае]] і Слонімскае ўзвышшы, [[Ашмянскія грады|Ашмянскія]] і Капыльскія грады. Большасьці краявых узвышшаў уласьцівыя ледавіковыя дысьлякацыі і адорвені [[крэйда]]вых пародаў. Найбольшыя ледавіковыя дысьлякацыі выявілі на Ваўкавыскім, Гарадзенскім і [[Менскае ўзвышша|Менскім]] узвышшах. Значную плошчу займаюць [[Марэна (геалёгія)|марэнныя]] раўніны з вышынямі 140—190 мэтраў. Рэльеф пераважна спадзіста-хвалісты, зрэдку дробнаўзгоркавы. Сустракаюцца тэрмакарставыя западзіны і лагчыны сьцёку талых водаў, якія насьледуюцца рэчкамі, камы, озы і краявыя грады вышынёй да 10—12 мэтраў. На марэннай раўніне на ўсходзе часта залягае покрыва лёсападобных адкладаў, што абумовіла пашыранасьць лагчынаў, прамывінаў і яроў, урэзаных на глыбіню да 20—30 мэтраў, суфазійных западзінаў дыямэтрам 100—200 мэтраў і глыбінёй да 2—3 мэтраў. Ніжэй за марэнную раўніну амаль паўсюдныя дзялянкі ледавікова-сьцёкавых паверхняў з вышынямі 135—170 мэтраў і ваганьнямі на 3—5 мэтраў. Зрэдку захаваліся забалочаныя і зарасьнікавыя азёрныя катлавіны. Уласьцівыя перавеяныя грады і ўзгоркі, лагчыны сьцёку, месцамі моцна забалочаныя. Найніжэйшы гіпсамэтрычны ўзровень займаюць азёрна-абалонавыя і ледавіковыя нізіны і раўніны зь невялікай плошчай. Водная сетка належыць да [[вадазбор]]аў [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Азёраў параўнальна меней.
* ''Раўніны і нізіны Перадпалесься'' ёсьць пераходнай араграфічнай ступеняй між узвышшамі сярэдзіннай Беларусі і Палескай нізінай. Рэльеф утварыўся ў выніку дысьляцыйнай, накапляльнай і экзарацыйнай дзейнасьці ледавікоў у дняпроўскі і сожаўскі часы. Пашыраныя зандравыя раўніны, якія акаймоўваюць з поўдню пояс буйнейшых у Беларусі градаў і ўзвышшаў. Краявыя ўтварэньні маюць невялікую плошчу і вышыню 170—200 мэтраў, радзей 210—220 мэтраў. Ніжэй месьцяцца марэнныя раўніны з вышынёй 160—180 мэтраў. Іх спадзіста-хвалісты рэльеф мае ваганьні вышыні да 2—3 мэтраў. Зрэдку рэльеф дробнаўзгорысты з ваганьнямі да 5—7 мэтраў. На ўсходзе марэнная паверхня часта перакрываецца лёсападобнымі адкладамі, на якіх месьцяцца суфазійныя западзіны і сетка лагчынаў ды яроў. Паўсюдна трапляюцца тэрмакарставыя і карставыя западзіны, лагчыны сьцёку талых водаў. Ніжэй за марэнную раўніну месьцяцца зандравыя раўніны, якія ёсьць пераважнымі ў Перадпалесьсі. Іх спадзіста-хвалістая паверхня мае вышыні 140—180 мэтраў і часта моцна забалочаная. Сустракаюцца краявыя грады, камы і озы вышынёй да 5—7 мэтраў. Вышыня перавеяных градаў і дзюнаў дасягае 10 мэтраў. На ўсходзе вобласьці водна-ледавіковыя адклады перакрытыя лёсападобнымі, таму пашыраныя суфазійныя западзіны, лагчыны і яры. Паўсюдна сустракаюцца тэрмакарставыя западзіны і [[Торф|затарфаваныя]] лагчыны сьцёку. Многія лагчыны ўспадкаваныя рэкамі. Ніжэй за ледавікова-сьцёкавыя нізіны і раўніны сустракаюцца плоскія, спадзіста-хвалістыя, моцна забалочаныя азёрна-абалонавыя паверхні з вышынямі 130—160 мэтраў. Шмат рэшткавых зарасьнікавых азёраў. Зрэдку трапляюцца перавеяныя грады і ўзгоркі вышынёй да 5 мэтраў. Густая сетка рэк належыць да вадазбораў Бярэзіны, Дняпра, Прыпяці і [[Сож|Сажа]], у меншай ступені [[Буг]]а і Нёмана. Рачныя даліны выпрацаваныя, шырокія і несымэтрычныя. Азёраў параўнальна мала.