А-100: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 20:
|сайт = [http://www.a-100.by/en/ www.a-100.by]
}}
'''«А-100»''' — беларускае прадпрыемства, заснаванае ў жніўні 1994 году ў Менску<ref>{{Навіна|аўтар=[[Алена Анкуда]], «Штодзёньнік»|загаловак=Чэмпіянат Беларусі па паветраплаваньні абышоўся дорага|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/135267.html|выдавец=[[Газэта]] «[[Наша ніва]]»|дата публікацыі=15 верасьня 2014|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. На 2015 г. мела найбуйнешую ў краіне прыватную сетку з 35 аўтазаправачных станцыяў, што належала беларускім уласьнікам. Зь [[1 студзеня]] [[2015]] г. сетка АЗС перайшла да абслугоўваньня на [[Беларуская мова|беларускай мове]] пасьля 4-месячнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў на курсах «[[Мова Нанова]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кліентаў аўтазаправачных станцый «А-100» будуць абслугоўваць па-беларуску|спасылка=http://m.tut.by/news/society/430586.html|выдавец=[[TUT.BY|Tut.by]]|дата публікацыі=8 студзеня 2015|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. Таксама перакладнікі «Мова Нанова» бясплатна пераклалі шыльды і абвесткі на запраўках, звыш 3000 цэтлікаў для [[тавар]]аў і стварылі размоўнікі для супрацоўнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сетка заправак «А-100» афіцыйна пацвердзіла пераход на беларускую мову|спасылка=http://m.euroradio.fm/setka-zapravak-100-aficyyna-pacverdzila-perahod-na-belaruskuyu-movu|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=8 студзеня 2015|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. У выніку ўдалося павялічыць продажы за кошт росту дзелі беларускамоўных пакупнікоў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зьміцер Корсак]]|загаловак=Пасьля таго як на нашых станцыях пачалі размаўляць па-беларуску, кліентаў стала больш|спасылка=http://people.onliner.by/category/opinions/2015/01/22/mnenie-138|выдавец=[[Onliner.by]]|дата публікацыі=22 студзеня 2015|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>, асабліва [[Моладзь|моладзі]]<ref>{{Навіна|аўтар=[[Мікалай Левертаў]]|загаловак=Куды крочыць рэкляміст|спасылка=http://www.tarantino.by/projects/adnak/kudy-krochyc-reklamist-cikavostki-i-navinki-shostaga-festyvalyu-adnak|выдавец=Агенцтва «[[Таранціна і сыны]]»|дата публікацыі=16 красавіка 2015|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. На 2015 г. даччынае будаўнічае прадпрыемства «А-100 Дэвэлапмэнт» ўлучала ЎПУП «Дамаан», ТДА «Этэрыка», ЗП «АСтоМакс» і ЎПУП «Алмары». «А-100 Дэвэлапмэнт» узьвяло 22 з 35 заправак «А-100», бізнэс-цэнтар «А-100» у Менску, жылы квартал «Зялёны Бор» (пас. Лясны, Менскі раён) і шматлікія прыдарожныя і сталічныя крамы.
 
== Сетка аўтазаправак ==
Радок 26:
 
== Мінуўшчына ==
У жніўні 1994 г. былы інжынэр канструктарскага бюро [[Аляксандар Цэнцер]] за кошт прададзенага аўтамабіля «[[Масквіч 2141]]» набыў бэнзавоз «[[ГАЗ-53]]» (4620 літраў) і адчыніў першую ў Менску кантэйнэрную аўтазаправачную станцыю. У [[1995]] г. адчынілі першую стацыянарную АЗС і павялічылі аўтапарк да 9 бэнзавозаў. Назоў «А-100» прадпрыемства атрымала ад актанавага ліку 100, які мае авіяцыйнае паліва<ref>{{Артыкул|аўтар=Алена Анкуда, «Штодзёньнік».|загаловак=«Я ежджу на працу на ровары»|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/115373.html|выданьне=Наша ніва|тып=газэта|год=25 верасьня 2013|нумар=[http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25015-1.pdf 36 (825)]|старонкі=9|issn=1819-1614}}</ref>. У [[1996]] г. «А-100» пачало прымаць да аплаты электронныя карты «Берліо» і выпускаць уласныя паліўныя талёны. У [[1997]] г. запраўкі «А-100» першымі ў Беларусі абзавяліся пыласосамі для кіроўцаў. У [[2000]] г. таксама ўпершыню ў краіне «А-100» узьвяла газазаправачную станцыю і пачала прапаноўваць паслугі аўтаматычнай мыйкі самаходаў. У [[2001]] г. АЗС пачалі абсталёўваць аўтаматычнымі мыйнямі, кампрэсарамі для падпампоўваньня шынаў і шматхуткаснымі палівараздатачнымі калёнкамі. Адначасна стварылі даччынае будаўнічае прадпрыемства «А-100 Дэвэлапмэнт». У [[2003]] г. на АЗС увялі электронны нагляд за колькасьцю паліва ў рэзэрвуарах. У [[2004]] г. пачалася разбудова сеткі хуткага харчаваньня «Sun Café» (бел. Сонечная [[кавярня]]), якая на [[2009]] г. налічвала 7 страўняў зь пераважным разьмяшчэньнем пры АЗС. Пры канцы 2005 г. пачалося будаўніцтва новай галоўнай сядзібы прадпрыемства ў в. Баравая (Менскі раён), якую ўзьвялі ў 2007 годзе. У 2006 г. пачалося ўзьвядзеньне 15 шматпавярховых дамоў у квартале «Зялёны Бор» ([[пасёлак]] [[Лясны (Менская вобласьць)|Лясны]], Менскі раён), дзе прадалі 4064 кватэры. Тамсама расьсялілі 15% супрацоўнікаў. 21% кватэраў збылі за першы месяц ад пачатку продажаў.
 
У [[2007]] г. на АЗС зьявілася [[паслуга]] арэнды прычэпа. У [[2008]] г. — паслуга афармленьня аўтастрахоўкі. У [[2009]] г. сетка АЗС займела ўласную бонусную карту «А-100+» і запусьціла платны пракат [[ровар]]аў<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Будучыня транспарту - за роварамі і электрамабілямі|спасылка=http://m.charter97.eu/be/news/2014/7/15/107038|выдавец=[[Хартыя’97]]|дата публікацыі=15 ліпеня 2014|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. За 2010—2014 гг. на АЗС «А-100» прадалі 492,4 млн літраў бэнзіна. У 2011 г. 175 тыс. аўтамабілістаў Менску з 600 тыс. (29%) карысталіся аўтамыйкамі на АЗС «А-100». У 2013 г. лік карыстальнікаў аўтамыек у Менску вырас да 350 тыс. з 1 млн аўтамабілістаў (35%). У красавіку «А-100» набыў берасьцейскую сетку «Галон» у складзе 4 АЗС. На 2014 г. сетка АЗС мела 4 млн пакупнікоў (42% ад [[насельніцтва Беларусі]]). Тады ж адчынілі ўласны [[верталёт]]ны клюб «Авія-100» і прадставілі першы ў Беларусі [[электрамабіль]]. На [[2014]] г. 90% плошчаў будынкаў, якія толькі будаваліся «А-100 Дэвэлапмэнт», ужо загадзя выкупілі ў арэнду. 98% плошчаў узьведзеных будынкаў здаваліся ў арэнду. Агулам на 2014 г. узьвялі 7 гандлёвых і бізнэс-цэнтраў, зь іх 2 найбольшыя ў сталіцы (пад назовам All) на 10,8 тыс кв.м (верасень 2012 г.; Даўгінаўскі тракт, д. 178; 500 месцаў стаянкі, [[гіпэрмаркет]] і 30 крамаў) і 12,8 тыс. кв.м. (Даўгінаўскі тракт, 178) былі ў складзе «А-100» праз даччыннае [[таварыства з дадатковай адказнасьцю]] «Этэрыка». [[30 студзеня]] «А-100» падарыла Выканаўчаму камітэту Менскага раёну ўзьведзены ў жылым квартале «Зялёны Бор» (пас. Лясны) за [[€]]3 млн дзіцячы сад № 4 на 150 выхаванцаў і 23 выхавальнікі<ref>{{Навіна|аўтар=[[Андрэй Корсак]]|загаловак=Група кампаній «А-100» падарыла Менскаму раёну новы дзіцячы садок|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2014/01/30/by_media_sad_ph|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=30 студзеня 2014|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. Улетку пачалася забудова аэрадрома «Баравая» (146 [[га]]) жытлом на 12 тыс. кватэраў (1 млн кв.м., 12 кварталаў) разам з 12 дзіцячымі садамі і 4 школамі<ref>{{Навіна|аўтар=[[Мікалай Градзюшка]], Onliner.by|загаловак=Улетку пад Менскам пачнуць будаваць новы мікрараён|спасылка=http://m.charter97.eu/be/news/2014/4/14/94408|выдавец=Хартыя’97|дата публікацыі=14 красавіка 2014|дата доступу=13 жніўня 2015}}</ref>. [[9 кастрычніка]] 2014 г. адбыўся запуск першай у Беларусі станцыі зарадкі электрамабіляў. Таксама ў 2014 г. «А-100 АЗС» набыў уласны склад захоўваньня нафтапрадуктаў.
 
== Крыніцы ==