Марк Ротка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
|Commons = Mark Rothko
}}
'''Марк РоткаРо́тка''' ({{мова-en|Mark Rothko}}, пры нарадж. ''Маркус Ратковіч''; 25 верасьня 1903, [[Дзьвінск]], [[Віцебская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]  — 25 лютага 1970, [[Нью-Ёрк]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]])  — амэрыканскі мастак габрэйскага паходжаньня. Нарадзіўся ў [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], на тэрыторыі сучаснае [[Латвія|Латвіі]].
 
== Біяграфічныя зьвесткі ==
Выхоўваўся ў вялікай габрэйскай сям’і фармацэўта, дзе размаўлялі на [[ідыш]]ы й [[расейская мова|па-расейску]]. У пяцігадовым узросьце Маркус паступіў у Габрэйскую рэлігійную школу  — [[хэдэр]]. Напярэдадні [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] сям’я зьехала ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Празь некалькі месяцаў бацька памёр, і сям’я засталася бяз сродкаў, дзецям давялося працаваць. Маркус дапамагаў дзядзьку, прадаючы газэты й часопісы супрацоўнікам складу адзеньня, і паралельна навучаўся ў агульнаадукацыйнай школе. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у жыцьці мясцовага габрэйскага згуртаваньня. Пасьля школы паступіў у [[Ельскі ўнівэрсытэт]], дзе першы год вучыўся дзякуючы атрыманаму за выдатны школьны атэстат гранту, а пазьней, калі датацыя скончылася, працаваў чорнарабочым, каб аплаціць навучаньне. Але хутка ён кінуў унівэрсытэт, і вярнуўся туды толькі праз 46 гадоў  — каб атрымаць ганаровую ступень доктара прыгожых мастацтваў.
 
У 1929 стаў выкладаць выяўленчае мастацтва ў Цэнтральнай акадэміі, дзе працаваў да 1952 году. Сябраваў з прадстаўнікамі позьняга абстрактнага экспрэсіянізму, як то [[Джэксан Полак|Джэксанам Полакам]], [[Ўільям дэ Кунінг|Ўільямам дэ Кунінгам]] і [[Аршыл Горкі|Аршылам Горкі]]. У 1938 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства й зьмяніў сваё імя на творчы псэўданім Марк Ротка. Дэпрэсіўны стан на глебе алькаголю првывёў да таго, што напрыканцы 1969 году мастак пакінуў дом і адасобіўся ў сваёй майстэрні ў [[Нью-Ёрк]]у, дзе скончыў жыцьцё [[самагубства]]м.
Радок 31:
Інавацыі так яго захапілі, што ў 1936 годзе ён нават распачаў працу над кнігай пра падобныя прынцыпы дзіцячага малюнка й твораў сучасных яму мастакоў, дзе параўноўваў уплыў прымітыўных культураў на мадэрністаў зь мімікрычнымі перадумовамі дзіцячай творчасьці. Лічыў, што наватар-мадэрніст як дзіця й чалавек прымітыўнай культуры, якая паўплывала на яго, павінны ў ідэальнай і аптымальнай працы адлюстроўваць унутраныя адчуваньні без умяшальніцтва розуму й інтэлектуальнага вопыту.
 
Канкрэтных назваў твораў у Ротка, як правіла, няма. Ёсьць толькі нумары: гэта значыць, у кожнага гледача ўзьнікаюць уласныя асацыяцыі, ня зьвязаныя з назвамі карцін. З пачатку [[1950-я|1950-х]] гадох структура карцінаў Ротка, у якіх прадмет і форма губляюць усялякую сэнсавую нагрузку, мала зьмянілася. Аднак, замест нумароў зьявіліся назвы, як то «Чорнае, фіялетавае й жоўтае на аранжавым», «Зямліста-чырвонае й зялёнае» і  г.  д. Але творца па-ранейшаму з рэальнасьцю «ажыўляў» прастору непасрэдна праз колер.
 
Да пачатку [[1950-я|1950-х]] гадохгадоў ён значна спрасьціў структуру сваіх карцін, ствараючы цыклі гэтак званых мультыформаў  — палотнаў, якія складаліся зь некалькіх колеравых плоскасьцяў. Сам мастак фармуляваў сваю задачу як «простае выказваньне складанай думкі». Ротка прымяняў прыглушальны колер на выставах: колеравыя блёкі ў выніку здаваліся «абвіслымі» ў бязьмежнай прасторы, візуальнае ўражаньне ўзмацнялася адсутнасьцю рамаў у карцін. Колеравае поле расьцякалася да самой мяжы палатна такім чынам, што палатно здавалася раствораным у плоскасьці сьцяны. Мастак раіў разглядаць ягоныя карціны зь вельмі блізкай адлегласьці, каб колеравыя палі маглі «паглынуць» гледача.
 
Напрыканцы [[1970-я|1970-х]] гадоў Ротка прыйшоў да таго афармленьня карцін, якое зрабіла яго славутым: цягам доўгага часу ён рэдукаваў свае ранішнія формы да гарызантальных прастакутнікаў, што былі размаляваны ў яскравыя насычаныя фарбы й абрысаваны мяккімі расплывістымі межамі. Напрыклад, палатно «№12», на якім жоўта-апэльсінавы калярыт нястрымана, моцна прыцягвае фантастычнай яскаравасьцю й вастрынёй. Апошнімі значнымі творамі Марка Ротка зьявіліся 14 карцін, створаных для капэлы царквы ў [[Г’юстан]]е.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 55 ⟶ 58:
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ротка, Марк}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Нью-Ёрку]]