Кветка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Flower?oldid=940330461, https://uk.wikipedia.org/wiki/Квітка?oldid=26304057
Радок 1:
[[Файл:Flower poster 2.jpg|міні|Постэр з дванаццацьцю відамі кветак ці гронкаўгронкамі кветак розных сямействаў.]]
'''Кве́тка''' (мн. '''кве́ткі''', {{мова-la|flos}} -oris, {{мова-el|ἄνθος}} -ου) — орган насеннага размнажэньня [[кветкавыя расьліны|кветкавых]] (пакрытанасенных) [[расьліны|расьлінаў]]. Кветка ўяўляе сабой відазьменены, скарочаны і абмежаваны ў росьце спораносны атожылак, прыстасаваны для ўтварэньня спораў, гаметаў і палавога працэсу, які завяршаецца ўтварэньнем плоду з насеньнем. Выключная роля кветкі як асаблівай марфалягічнай структуры зьвязаная з тым, што ў ёй цалкам сумешчаны ўсе працэсы бясполага і палавога размнажэньня.
 
У двухполай кветцы праходзяць мікра- і мэгаспорагенэз, мікра -і мэгагамэтагенэз, [[апыленьне]], [[апладненьне]], разьвіцьцё зародка, мтварэньне плоду з [[насеньне|насеньня]]. Зьяўленьне кветкі ў працэсе эвалюцыі зьяўляецца [[арамарфоз]], які забясьпечыў шырокае расьсяленьне пакрытанасенных на [[Зямля (плянэта)|Зямлі]].
 
Кветкай сканчаюцца галоўныя або бакавыя [[сьцябло|сьцеблы]]. Бязьліставая частка сьцябла пад кветкай называецца [[кветаножка]]й. У сядзячых кветак кветаножка скарочаная ці, нават, зусім адсутнічае. Кветаножка пераходзіць у скарочаную вось кветкі, ейную сьцеблавую частку — [[кветадоньне]]. Форма кветадоньня можа быць рознай, на ім разьмешчаны ўсе астатнія часткі кветкі: чашалісьцікі, якія ўтвараюць [[падвяночак|падвяночкі]], пялёсткі, якія фармуюць [[венца]], [[тычачка|тычачкі]] і [[мажджэр]]. У поўнай кветцы існуюць усе названыя часткі. Ніжнія ейныя долі ўтвараюць [[калякветнік]], які часьцяком складаецца з падвяночка й венца, вышэй разьмешчаны тычачкі й маждэр.
 
Парастак, на якім разьмешчана кветка або суквецьце, часьцяком называюць [[кветканос]]ам. Лісток, з-за пазухі якога выходзіць кветка, называюць якая крыючым у адносінах да дадзенай кветкі. У расьлінаў на кветаножках ёсьць невялікія лісточкі — [[прыкветак|прыкветкі]]. Часам прыкветкі называюць як крыючы ліст, а лісточкі на кветаножках — прыкветнічымі, як то ў [[браткі|браткоў]].
 
Кветкі здаўна выкарыстоўваюцца людзьмі ў афармленьні жытла праз іхную эстэтычную прыгажосьць і як сымбаль гармоніі прыроды, а таксама як прадмет рамантыкі, рытуалаў, [[рэлігія|рэлігіі]], [[мэдыцына|мэдыцыны]] і як крыніца харчаваньня.
 
== Будова ==
Глябальна, кветку можна падзяліць на дзьве часткі, першая зь якіх ёсьць вэгэтатыўная, якая складаецца зь пялёсткаў і зьвязаных зь ёй структураў у [[калякветнік]]у, і рэпрадуктыўная частка. Звычайна кветка складаецца з чатырох відаў структураў, прымацаваных да кончыка кароткага [[сьцябло|сьцябла]]. Кожная з гэтых структураў разьмяшчаецца ў [[кальчак]]у на [[кветадоньне|кветадоньні]]. Кветка зьяўляецца верхавінным органам, але можа разьмяшчацца як на верхавіне галоўнага парастку, гэтак і на ягоным баку. Кветка мацуецца да сьцябла з дапамогай кветканожцы. Калі кветканожка моцна скарочаная альбо адсутнічае, кветка называецца сядзячай, як прыклад такую структуру можна пабачыць у [[трыпутнік]]у, [[вэрбэна|вэрбэны]] й [[канюшына|канюшыны]]. На кветканожцы таксама маюцца два, у [[двухдольныя|двухдольных]] расьлінаў, ці адзін, у [[аднадольныя|аднадольных]], маленькі пялёстак — [[прыкветак]], але яны часта могуць адсутнічаць.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Flowers}}
* [http://wildflower.utexas.edu/ Native Plant Information Network]
* [http://www.ikebanahq.org/ Ikebana International]