Алена Лебенбаўм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
У 1991 выступіла на конкурсе акторскай песьні імя Андрэя Міронава з музычнай пародыяй. Сваім вобразам і вакальным нумарам яна шакавала журы, якое не ацаніла яе выступ, але пры гэтым у гледачоў яна выклікала вялікае захапленьне і была адзначана прызам глядацкіх сымпатыяў.<ref name="kino-teatr"/> У 1993 Алена выдатна прадэманстравала свае вакальныя і акторскія здольнасьці на Ўсерасейскім конкурсе «[[Ялта]]-[[Масква]]-Транзыт». Тады яна зьявілася перад гледачамі ў вобразе няўклюднай школьніцы ў акулярах з касічкамі і бутэрбродам у руцэ. Меркаваньні прафэсійнага журы і гледачоў гэтым разам супалі і Алена Верабей атрымала на конкурсе Гран-пры, адмысловы прыз 1-га тэлеканалу — паездку ў [[Сан-Рэма]] ды прыз глядацкіх сымпатыяў.
 
Аднак пасьля гэтага выдатнага посьпеху ў Ялце Алена Верабей эстраднай сьпявачкай ня стала — для гэтага патрэбныя былі вялікія грошы, якіх яна ня мела. Ты ня менш, яна працягвала пісаць песьні, агучвала шматлікія рэклямныя ролікі. Вялікую ролю ў яе далейшай акторскай кар’еры адыграла знакамітая сьпявачка [[Ала Пугачова]], якая ў [[1998]] годзе запрасіла яе прыняць удзел у здымках «Калядных сустрэчаў» («Рождественских встреч»).
 
Пазьней ёй зацікавўся парадыст [[Уладзімір Вінакур]], які шукаў актрысу для свайго тэатру, аднак працаваць у яго тэатры ёй не давялося: пасьля адзінага выступу ў канцэртнай праграме «Левчик и Вовчик. 30 лет спустя», дзе Верабей разам з Гальцавым і Ветравым выканалі парадыйны нумар, да яе падышоў прэзыдэнт культурнага фонду «АРТЭС» А. Достман і прапанаваў падпісаньне выгаднага кантракту. Праз пэўны час Алена Верабей цалкам перайшла на эстраду ў парадыйны жанр і пачала браць удзел у праграме «[[Аншлаг]]». Пачаліся і сольныя канцэрты перад вялікай аўдыторыяй у розных гарадах і краінах. За некалькі гадоў Алена Верабей пасьпела аб’езьдзіць з гастролямі паўсьвету. Здымаецца ў кіно.