П’янае кіраваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Беларусь: кірылічная «і»
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 3:
 
== Беларусь ==
У 2007 годзе ў Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць за паўторнае кіраваньне нападпітку. Пазьней дапушчальны ўзровень алькаголю ў крыві зьнізілі з 0,5 да 0,3 праміле. За 2011 год затрымалі 52 000 п’яных кіроўцаў<ref>{{Артыкул|аўтар=Тарас Шчыры.|загаловак=Келіх колам не таварыш|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131109/1384000206-kelih-kolam-ne-tavarysh|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=9 лістапада 2013|нумар=211 (27576)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/11/1384000113_6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. У 2011 г., паводле зьвестак [[Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь]] (МУС Беларусі), п’яныя кіроўцы ўчынілі каля 20% [[Дарожна-транспартнае здарэньне|дарожна-транспартных здарэньняў]] (ДТЗ). Штодня супрацоўнікі Ўправы дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі (УДАІ) МУС Беларусі затрымлівалі каля 100 п’яных [[кіроўца]]ў, у пятніцы і суботы — да 200. Дапушчальны ўзровень утрыманьня алькаголю ў [[Кроў|крыві]] кіроўцы складаў 0,29 [[праміле]]. Паводле артыкула 18.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэньнях», у 2012 г. за п’яную язду спаганялі ад 15 да 35 [[Базавая велічыня|базавых велічыняў]] (ад 1,5 млн да 3,5 млн [[Беларускі рубель|рублёў]]; ад $179 да $418)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год (8369,71 за даляр)|спасылка=http://www.nbrb.by/bel/statistics/ForexMarket/AvrExRate/|выдавец=[[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2013|дата доступу=27 чэрвеня 2017}}</ref> і пазбаўлялі права кіраваць транспартнымі сродкамі на 3 гады. Паводле артыкула 317.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за паўторную цягам году п’яную язду суд мог спагнаць да 1000 базавых велічыняў (10 млн руб; $1195) і пазбавіць права кіраваньня на тэрмін да 5 гадоў, або выракчы да 6-месячнага [[арышт]]у ці да 2 гадоў выпраўленчай працы, абмежаваньня або пазбаўленьня волі ў турме<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Уладзімер Здановіч]].|загаловак=«Кіроўцу, які выпіў хоць бы келіх піва, варта разглядаць як патэнцыйнага забойцу»|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=96559|выданьне=Радар|тып=|год=28 красавіка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=43622&prilid=96549 4 (32)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/28kras-6.indd.pdf 6]|issn=}}</ref>.
 
У 2011 г., паводле дадзеных МУС Беларусі, 18% загінулых у ДТЗ у Беларусі было па віне п’яных кіроўцаў. 4681 кіроўцу прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за паўторную цягам году п’яную язду. Пагатоў яшчэ каля 1000 кіроўцаў ізноў паўторна пайшлі на гэтае [[злачынства]]. За 2012 год супрацоўнікі УДАІ МУС Беларусі правялі каля 50 000 затрыманьняў п’яных кіроўцаў. Таксама п’яныя кіроўцы склалі каля 40% асуджаных у Беларусі за сьмерць і цяжкае зьнявечаньне людзей у ДТЗ<ref>{{Артыкул|аўтар=Вольга Мядзьведзева.|загаловак=Аўтамабіль як прылада для злачынства|спасылка=http://www.zviazda.by/be/news/20130612/1371043718-autamabil-yak-prylada-dlya-zlachynstva|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 чэрвеня 2013|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2013-06-12 106 (27471)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/113004/12cher-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
[[Файл:Bafometro.JPG|значак|250пкс|Чуйнік алькаголю для праверкі дыханьня ([[Бразылія]], 2007 г.)]]