Армія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Армия?oldid=103321306
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д + спасылкі
Радок 14:
У першабытным грамадзтве народ і войска зьяўляліся тоеснымі паняткамі. Усе свабодныя асобы мужчынскае плоці, здольныя насіць зброю, былі ваярамі. Але спэцыялізацыя заняткаў, якая суправаджала пераход народаў да аседлага ладу жыцьця, асаблівы характар ​​разьвіцьця культуры і асноўныя рысы палітычнага ладу паўсталых дзяржаваў аказалі вызначальны ўплыў на вайсковую арганізацыю народаў.
 
У [[Старажытная Індыя|Старажытнай Індыі]] і [[Старажытны Эгіпет|Старажытным Эгіпце]] ваяры вылучыліся ў асаблівыя спадчынныя [[каста|касты]]. Такі ж каставы характар ​​насіла і войска [[Спарта|Спарты]], але тут вайсковую касту складаў усё насельніцтва у поўным ягоным складзе. У Спарце права на нашэньне зброі належала адным толькі [[дарыйцы|дарыйцамі]], астатняе свабоднае насельніцтва ([[пэрыекі]]) і рабы ([[ілёты]]) маглі толькі час ад часу быць азброенымі падчас ваеннага канфлікту<ref>[https://www.hierarchystructure.com/ancient-spartan-hierarchy/ ''«Ancient Spartan Hierarchy»'']. Hierarchy Structure.</ref>.
 
У [[Атэны|Атэнах]] ды іншых старажытнагрэцкіх рэспубліках узброеныя сілы дзяржавы складаліся з вольных грамадзянаў. Праз тое, што грамадзяне ўзробройваліся толькі ў выпадку вайны, то узброеныя сілы гэтых рэспублік мелі характар ​​грамадзянскіх [[міліцыя (рушэньне)|міліцыяў]]. Сталыя войскі ў гэтых дзяржавах меліся ў самай нязначнай колькасьці і прызначаліся ў мірны час пераважна для ахоўнай службы, якая разам з тым служыла падрыхтоўчай вайсковай школай для юнакоў. Аднак, з павелічэньнем працягласьці войнаў і праз заняпад ваяўнічага духу сярод насельніцтва, грамадзянскае рушэньне грэцкіх рэспублік паступова замянілася наймітамі, якія зрабіліся галоўным матэрыялам для камплектаваньня войска. У [[Картаген]]е жа найміцтва стала неабходным следзтвам нязначнай колькасьці грамадзянаў, якія засяродзілі ўсе свае інтарэсы на пашырэньні гандлю; атрыманьне велічэзных капіталаў давала магчымасьць гэтае рэспубліцы купляць вайсковыя сілы ня толькі ў Афрыцы, але і ў большай частцы Эўропы.
 
[[Файл:A Roman Legion LACMA M.88.91.222.jpg|міні|зьлева|Рымскі легіён працы італьянскага мастака [[Марка Дэнтэ]] (паміж 1515 і 1527).]]
У [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]] права на нашэньне зброі належала ўсім грамадзянам, як [[патрыцыі|патрыцыям]], гэтак і [[плебэі|плебэям]]; у выпадку вайны войска фармавалася па вайсковых акругах, то бок [[трыба]]х. Але паводле прапановы [[Сэрвіюс Туліюс|Сэрвіюса Туліюса]] войска пачало фармавацца з улікам падзелу насельніцтва на клясы паводле цэнзу, то бок велічыні даходу<ref>Allfree, Joshua; Cairns, John; Carey, Brian (2006). ''«Warfare in the Ancient World»''. Pen and Sword. — С. 90—91. ISBN 1-848-84630-4.</ref>. Такім чынам, найбяднейшыя грамадзяне былі вызваленыя ад абавязку несьці вайсковую службу і прызываліся да зброі толькі ў выпадку ўскрайняй неабходнасьці, прычым за час знаходжаньня пад сьцягамі атрымлівалі пэўнае ўзнагароджаньне ад ўраду. Старажытны Рым у той час сталых вайсковых фармаваньняў ня ведаў; грамадзяне Рыму станавіліся пад зброю толькі ў выпадку вайны і распускаліся па заключэньні мірнай дамовы. Войска старажытных рымлянаў насіла, такім чынам, характар ​​народнага рушэньня.
 
З пачаткам [[Рымская імпэрыя|імпэратарскага пэрыяду]] рымскай гісторыі войскі не склікаліся ўжо больш для аднаго паходу, а заставаліся на службе і ў мірны час. За гэтым часам яны камплектаваліся пралетарамі, і выплата пэнсiі, якая дагэтуль была часовай спалатай, сталася звычайным правілам. Стары рымскі прынцып, паводле якога ў шэрагі арміі маглі ўступаць толькі рымскія грамадзяне, падвергнуўся з часам значнага скажэньня. Яшчэ [[Актавіян Аўгуст]] строга разьмяжоўваў легіёны з грамадзянамі ад дапаможных войскаў, складзеных з іншаземцаў. Але з часу [[Вэспасіян]]у італікі фактычна былі вызваленыя ад вайсковай службы, а легіёны пачалі камплектавацца з правінцыяў, з прычыны чаго адрозьненьне паміж імі і дапаможнымі харугвамі ўсё больш згладжвалася. Не зважаючы на ​​існаваньне прынцыпу ўсеагульнай вайсковай павіннасьці, камплектаваньне арміі грунтавалася фактычна на добраахвотным паступленьні на службу і праз залучэньне. Гэтая армія, складзеная з сумесі нацыянальнасьцяў, зьвязвалася з дзяржаўным арганізмам толькі ў асобе імпэратару. Войска нават мела свае асаблівыя, адрозныя ад грамадзянскага культу, звычаі, то бок яна была сілай сама па сабе, і гэтая сіла, пры адсутнасьці ў законе правілаў аб атрыманьнi ў спадчыны пасады, узводзіла на трон імпэратараў. Цэлыя натоўпы [[барбары|барбарскіх]], германскіх народаў сталі ўступаць у шэрагі арміі, а за часам імпэратару [[Валентыніян I|Валентыніяну I]] найміты-германцы складалі ўжо палову ўсіх войскаў Рымскае імпэрыі.
Радок 52:
 
На міжнародным узроўні сёньня дзейнасьць узброеных сілаў падпадае пад дзеяньне міжнародных пагадненьняў, якія закліканы рэгуляваць і прадухіляць ваенныя канфлікты.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==