Армія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Армия?oldid=103321306
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Армия?oldid=103321306
Радок 9:
У большасьці краінаў ёсьць арміі, якія ўтрымоўваюцца за кошт падаткаў. Папаўняюцца альбо за рахунак прызыву чалавек прызыўнога ўзросту, альбо за кошт кантрактавых наймітаў (аплачваемых прафэсіяналаў). Армія абавязкова зьмяшчае элемэнты таталітарнай сыстэмы, то бок рашэньні прымаюцца аднаасобна вайсковым штабам ці вайсковым кіраўніком. Функцыі кожнага салдата арміі вызначае найвышэйшае кіраўніцтва. На кожную армейскую пасаду асобы прызначаецца, а не абіраецца шляхам галасаваньня.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] дзейнічае сыстэма вайсковай павіннасьці, то бок кожны мужчына ўзростам ад 18 да 27 гадоў на пэўны час абавязаны служыць ва ўзброеных сілаўсілах, аднак патэнцыйны кандыдат ня мусіць мець мэдычныя супрацьпаказаньні, якія вызваляюць ад службы. Таксама як альтэрнатыва маецца служба ў рэзэрвовых частках.
 
== Гісторыя ==
Радок 43:
 
Але таксама ў дзяржавах Заходняй Эўропы XVII і XVIII стагодзьдзях былі спробы па стварэньню міліцыю, прычым іхная арганізацыя зьвязвалася з саслоўным парадкам дзяржавы. Такія саслоўныя міліцыі існавалі ў XVII стагодзьдзі ў Прусіі і [[Гановэр]]ы. У Францыі пры каралю Людовіку XIV міліцыя зрабілася каралеўскай. Яна пераважна прызначалася дзеля абароны краіны ад ўварваньня, але ёю карысталіся таксама ў мэтах папаўненьня сталага войска і ў вонкавых войнах. У Прусіі падчас [[вайна за гішпанскую спадчыну|вайны за гішпанскую спадчыну]] таксама рабіліся спробы да стварэньня міліцыі, але ў склад такіх атрадаў уваходзілі толькі сяляне каралеўскіх удзельных маёнткаў. Найбольш шырокае прымяненьне ідэя арганізацыі войскаў на ўзор міліцыі атрымала ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]].
 
У Францыі сыстэма вайсковага ладу была зьмененая ў эпоху [[Француская рэвалюцыя|Францускай рэвалюцыі]]. У 1793 годзе была ўведзены ўсеагульны вайсковы абавязак, замацаваны законам [[Жан-Батыст Журдан|Жан-Батыста Журдана]] аб канскрыпцыі. Такім чынам, у Францыі войска зрабілася чымсьці іншым, чым былое войска старога рэжыму, то бок гэта быў узброены народ, поўны нацыянальнага энтузіязму. Але ад прынцыпу асабістага адбыцьця павіннасьці было, аднак, неўзабаве зробленае сур’ёзнае адступленьне ў тым сэнсе, што для асобаў, слабых на здароўе, і для асобаў, якія былі здольныя прынесьці дзяржаве пэўны плён на грамадзянскай службе або сваімі навукоўвымі працамі, было дапушчанае замяшчэньне. Закон Журдана аб канскрыпцыі зь некаторымі перайначанымі пунктамі захаваў сваю сілу і ў эпоху імпэрыі [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]].
 
== Абмежаваньне мілітарызму ==