Кастусь Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт [[Пецярбурскі ўнівэрсытэт|Пецярбурскага ўнівэрсытэту]], які скончыў праз чатыры гады з навуковай ступеньню кандыдата права. У час навучаньня ўва ўнівэрсытэце браў удзел у дзейнасьці нелегальных студэнцкіх гурткоў, у прыватнасьці групы студэнцкага зямляцтва «Агул», разам з братам быў сябрам таемнай вайскова-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генэральнага штабу, якую ачольвалі [[Зыгмунт Серакоўскі]] і [[Яраслаў Дамброўскі]].
 
[[Файл:Śvisłač, Gimnazičny. Сьвіслач, Гімназічны (18801879).jpg|міні|[[Сьвіслацкая гімназія]]]]
 
Атрымаўшы 17 лютага 1861 году ўнівэрсытэцкі дыплём, зрабіў спробу ўладкавацца на працу ў [[Вільня|Вільні]] ў адміністрацыю мясцовага генэрал-губэрнатара У. Назімава, каб адразу тут распачаць рэвалюцыйную дзейнасьць па стварэньні сеткі кансьпіратыўных групаў для работы сярод будучых удзельнікаў паўстаньня<ref name=s71>{{артыкул|аўтар=Шалькевіч В.|загаловак=«Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=71|isbn=}}</ref>. Лічыцца, што на гэты час прыпадае знаёмства К. Каліноўскага з будучаю нарачонай [[Марыя Ямант|Марыяй Ямант]]. 2 сакавіка 1861 году на імя Віленскага генэрал-губэрнатара падаў заяву наступнага зьместу: «''Скончыўшы курс навук у імпэратарскім С.-Пецярбурскім унівэрсытэце паступіць на службу, маю гонар пакорна прасіць Ваша Высокаправасхадзіцельства ўзычыць мне магчымасьць служыць пад высокім начальствам Вашага Высокаправасхадзіцельства<ref>{{Кніга|аўтар = Шалькевич В. Ф.|частка = |загаловак = Кастусь Калиновский: Страницы биографии|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1988|том = |старонкі = 136|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>''».