Амэрыканскі даляр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 10:
|Курс =
}}
'''Амэрыканскі даляр''', '''даляр ЗША''' ([[код валюты]]: '''USD''', {{langМова-en|United States dollar}}) — афіцыйная [[валюта (фінансы)|валюта]] [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаных Штатаў Амэрыкі]]. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам '''$''', альбо '''US$''', каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 [[цэнт]]аў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.
 
На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.
Радок 18:
Назва даляру ЗША паходзіць ад [[Гішпанія|гішпанскай]] срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі — [[талер]]а.
 
З 1775 году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне. Гішпанскія срэбныя манэты, гэтак жа як і [[мэксыканскае пэса]], заставаліся законным плацёжным сродкам да 1857 году. Таксама распаўсюджанымі грашовымі сродкамі былі розныя валюты ангельскіх калёніяў і лёэвэндаальдэр ({{мова-nl|leeuwendaalder|скарочана}} — «ільвіныя талеры»), які быў папулярным сродкам ў галяндзкіх Новых Нідэрляндаў (тэрыторыя сучаснага [[Нью-Ёрк]]у). Лёэвэндаальдэр, дарэчы, меў абарачэньне сярод ангельскамоўных штатаў у [[17 стагодзьдзе|XVII]] і пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Афіцыйна даляр ЗША быў створаны ў адпаведнасьці з прынятай [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыяй]], ён вызначаецца Манэтным Актам ад 1792 году.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай]] і [[Другая сусьветная вайна|Другой]] сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.
Радок 50:
[[Аргентына]] ўжывала фіксаваны абменны курс [[Аргентынскі пэса|пэса]] да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год. Да амэрыканскага даляру быў з 1983 году прымацаваны курс [[Ганконг|Ганконскага]] [[Ганконскі даляр|даляру]] як HK$7,8/USD. Курс [[Макаоанская патака|патакі]], валюты [[Макао]], быў прымацаваны да курсу ганконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім чынам празь ягонае пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША. Валюты некаторых краінаў [[Пэрсыдзкая затока|Пэрсыдзкай затокі]], як [[Саудаўская Арабія|Саудаўскае Арабіі]] і [[Кувэйт]]у, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю [[нафта]]ю.
 
[[Кітай]]скі юань [[рэнмінбі]] нефармальна быў прымацаваны да даляру ў сярэдзіне [[1990-я|1990-х]] гадоў па курсе Y8,28/USD. Аналягічна, [[Малайзія]] прымацавала свой [[рынгіт]] да даляру па курсе RM3,8/USD у 1997. 21 ліпеня 2005 году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.
 
== Крыніцы ==