Жамойць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
 
У кнізе «Гісторыя Летувіскай ССР» ([[Вільня]]: Мокслас, 1978, з. 21) прыводзіцца: «''Вытворчасьць гліняных пасудзін паступова станавілася рамяством, але даволі доўга знаходзілася на ніжэйшым узроўні, чым у суседніх славянскіх землях; посуд аднастайны па форме і арнамэнце. Толькі ў другой палове XIII — пачатку XIV стагодзьдзя, калі ў селішчах гарадзкога тыпу знайшоў ужываньне хутка вярчальны цяжкі ганчарны круг, у гэтай справе зьявіліся значныя зрухі. Адсутнасьць гарадоў тармазіла разьвіцьцё спэцыялізацыі сярод рамесьнікаў; тут яшчэ пакуль не ўжываліся такія вядомыя суседзям дасягненьня, як вытворчасьць цагліны і ўзьвядзеньне каменных пабудоваў, выраб шкляной глазуры''».
 
[[Файл:Vialikaje Kniastva Litoŭskaje. Вялікае Княства Літоўскае (1613).jpg|значак|Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1613 г., на якой Коўна з ваколіцамі значыцца як частка Жамойці]]
 
Дыплямат і вандроўца [[Жыгімонт Гэрбэрштайн]] ({{мова-de|Siegmund Freiherr von Herberstein}}; 1486—1566) пісаў у сваіх «Запісках аб маскоўскіх справах» аб Жмудзі XVI стагодзьдзя: «''Жамойць. Па-лацінску Самагітыя. Пры гутарцы па-руску яе завуць Жамойцкай зямлёй. Гэта наступная зямля да поўначы ад Вялікага княства і таксама прыналежыць княству і даходзіць да мора. Мяжуе з Прусіяй і Ліфляндыяй. Тамака няма замкаў і гарадоў, чаму я быў моцна зьдзіўлены. Вышэйшы ад Вялікага князя тамака кіруе і завецца старастай, як бы старэйшы. У Польшчы яго завуць Галоўным мужам. Такі глава кіруе ў Жамойці сам пажыцьцёва. Ёсьць тамака таксама біскуп ад лацінскай веры. Ён быў пасланы каралём Уладзіславам Ягайлавічам, каб хрысьціць гэтую зямлю прыналежную Літве. Народ тамака жыве звычайны — вялікі й малы. Побач з бацькамі нараўне зь вялікімі карлікамі ёсьць маленькія і іх завуць зазвычай карламі. Гэтыя людзі апранаюцца ў дрэнную адзежу, як быццам з дола дасталі, жывуць у дрэнных хатах, якія па форме нагадваюць стойла для жывёл. Пасярэдзіне хаты — агмень і агонь. Поруч агменю знаходзяцца жывёлы (конь, сьвіньня, бык і іншыя)…''»