Армія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Армия?oldid=103321306
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Армия?oldid=103321306
Радок 34:
 
Найбольш спрыяльным месцам для свайго разьвіцьця найміцтва сталася [[Італія]], дзе зьявілася [[кандат’ер]]ства, то бок адмысловая форма найміцтва. У Сярэднявечча ў Італіі кожны горад складаў асобную дзяржаву, а бясконцыя канфлікты і сталая барацьба паміж гарадамі-дзяржавамі, якія мелі патрэбу ў наёмнай ўзброеных войсках, прывялі да стварэньня вольных вайсковых атрадаў, начальнікі якіх або паступалі са сваімі ватагамі на службу гарадоў або асобных князёў, ці ж вялі вайну ў сваіх асабістых інтарэсах, заваёўваючы цэлыя землі і гарады. Праз сталае ўзрастаньне магутнасьці італьянскіх дзяржаваў і узвышэньне невялікіх гарадзкіх рэспублік паступова зьнікалі і ўмовы, якія да таго спрыялі росквіту кандат’ерства. Гэтая зьява пачала зьнікаць у канца XVI стагодзьдзя і паступова было замененае народнай міліцыяй.
 
[[Файл:Hohenfriedeberg - Attack of Prussian Infantry - 1745.jpg|міні|Атака прускай пяхоты ў [[бітва пры Гогэнфрыдэбэргу|бітве пры Гогэнфрыдэбэргу]] 1745 году. Карціна працы [[Карл Рэхлінг|Карла Рэхлінга]].]]
У XVI і XVII стагодзьдзях у Заходняй Эўропе адбываўся пераход ад найміцтва да сталых нацыянальным войскаў. Вайскавод пераставаў быць прыватным вайсковым прадпрымальнікам і рабіўся слугою дзяржавы. Манарх у той час сам прызначаў афіцэраў і станавіўся трымальнікам найвышэйшай вайскова-каманднай улады. Ўсталёўваўся герархічны парадак службовых ступеняў, які сканчаўся самім манархам. Першыя крокі да стварэньня сталага нацыянальнага войска былі зробленыя ў Францыі [[кардынал Рышэльё|кардыналам Рышэльё]]. У 1636 годзе ён унёс праект аб арганізацыі сталае нацыянальнае рэзэрвы, якая павінна была ўключаць у сябе да 60 тысяч чалавек. Аднак, гэты праект ажыцьцяўленьня не атрымаў, і стваральнікам першага францускага нацыянальнага войска, папаўняных шляхам рэкруцкіх набораў, стаў пры двары караля [[Людовік XIV|Людовіка XIV]] вайсковы міністар [[Франсуа-Мішэль Лё Тэлье Лювуа]].
 
У [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыі]] да часу панаваньня [[Карл VI Габсбург|Карла VI]] армія складалася амаль выключна з сталых войскаў, хоць яна і камплектавалася праз залучэньне, але з боку ўрада былі прынятыя ўсе меры да таго, каб у войскі прымаліся найбольш надзейныя элемэнты. Першая спроба стварыць у Аўстрыі сталае нацыянальнае войска была зробленая [[Марыя Тэрэзія|Марыяй Тэрэзіяй]]. Загадам 1756 году аб правядзеньні рэкруцкіх набораў да службы ў войску былі прыцягнутыя ўсе аўстрыйскія падданыя ва ўзросце ад 17 да 40 гадоў, прычым для правядзеньня гэтых набораў ўся дзяржава была падзеленая на асаблівыя тэрытарыяльныя адзінкі. Аднак, гэтыя пастановы на практыцы рэалізоўваліся часткова, бо насельніцтва прызвычаілася да залучэньня і яшчэ доўгі час працягвала ўхіляцца ад вайсковай службы. Амаль на працягю ўсяго XVIII стагодзьдзя ў Аўстрыі захавалася зьмяшаная сыстэма камплектаваньня, прычым залучэньне, галоўным чынам, ужывалася для камплектаваньня войскаў у ваенны час.
 
У [[Прусія|Прусіі]] стварэньне сталага нацыянальнага войска было закладзенае вялікім курфюрстам брандэнбурскім [[Фрыдрых Вільгэльм I|Фрыдрыхам Вільгэльмам I]]. Ім быў утвораны сталая рэзэрва падрыхтаваных да вайсковай справы людзей, пры гэтым залучэньне рэкрутаў праводзілася паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. У мірны час людзі звальняліся ў свае акругі па хатах, але ў ваенны час яны павінны былі вярнуцца ў войска дзеля фармаваньня вайсковых частак па першым закліку. У 1733 годзе ў Прусіі была ўведзеная рэгулярная [[канскрыпцыя]], то бок спосаб камплектаваньня, упершыню які зьявіўся ў Эўропе. Сутнасьць сыстэмы складалася ў тым, што ўся тэрыторыя дзяржавы была падзеленая на вучасткі, як то кантоны, паводле якіх былі разьмеркаваныя пад’ёмныя двары, якія пастаўлялі ад сябе вызначаны лік рэкрутаў. Не зважаючы на тое, тэрмін службы першапачаткова і быў усталяваны як пажыцьцёвы, але ў рэчаіснасьці вайскоўцы большую частку часу знаходзіліся ў так званым «каралеўскім адпачынку», а для нясеньня вайсковай службы праходзілі падрыхтоўку толькі на летнія месяцы кожныя 2—3 гады. Сыстэма канскрыпцыі, уведзеная каралём Фрыдрыхам Вільгэльмам, праіснавала ў Прусіі нядоўга, бо масавае ўхіленьне насельніцтва ад вайсковай службы прымусіла [[Фрыдрых II Вялікі|Фрыдрыха II]] зьвярнуцца да залучэньня наймітаў, і нацыянальны элемэнт у войсках да канца ягонага панаваньня амаль цалкам зьнік.
 
Але таксама ў дзяржавах Заходняй Эўропы XVII і XVIII стагодзьдзях былі спробы па стварэньню міліцыю, прычым іхная арганізацыя зьвязвалася з саслоўным парадкам дзяржавы. Такія саслоўныя міліцыі існавалі ў XVII стагодзьдзі ў Прусіі і [[Гановэр]]ы. У Францыі пры каралю Людовіку XIV міліцыя зрабілася каралеўскай. Яна пераважна прызначалася дзеля абароны краіны ад ўварваньня, але ёю карысталіся таксама ў мэтах папаўненьня сталага войска і ў вонкавых войнах. У Прусіі падчас [[вайна за гішпанскую спадчыну|вайны за гішпанскую спадчыну]] таксама рабіліся спробы да стварэньня міліцыі, але ў склад такіх атрадаў уваходзілі толькі сяляне каралеўскіх удзельных маёнткаў. Найбольш шырокае прымяненьне ідэя арганізацыі войскаў на ўзор міліцыі атрымала ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]].
 
== Абмежаваньне мілітарызму ==