Інстытут мэліярацыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +2 выявы, сайт па-беларуску
W (гутаркі | унёсак)
Радок 33:
== Мінуўшчына ==
[[Файл:!Уваход у Інстытут мэліярацыі (Менск, 2019 г.).jpg|значак|260пкс|Уваход у Інстытут мэліярацыі (2019 г.)|]]
22 лютага 1910 году Камітэт па справах земскай гаспадаркі [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні [[Менская балотная досьледная станцыя|Менскай балотнай досьледнай станцыі]] (МБДС). Станцыю ўзначаліў магістар батанікі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Аляксандар Флёраў||ru|Флёров, Александр Фёдорович}}, які быў галоўным адмыслоўцам па культуры [[балота]]ў ў Дэпартамэнце земляробства. Флёраў распрацаваў прапановы па [[Мэліярацыя|мэліярацыі]] і сельскагаспадарчым асваеньні балотаў Менскай губэрні на падставе лябараторнага аналізу вады і [[Глеба|глебы]]. У 1911 годзе ў якасьці 1-й досьледнай гаспадаркі МБДС выбралі дзялянку Кукуцелка ў маёнтку [[Лахва]] ([[Мазырскі павет (Менская губэрня)|Мазырскі павет]]; цяпер Лунінецкі раён). Увесну 1912 году палявыя досьледы Флёрава і В.Р. Рыдзігера паказалі [[рэнтабэльнасьць]] гідрамэліярацыі. Пазьней у гонар дасьледнікаў назвалі 4 мясцовыя вёскі [[Манасеева]], [[Рыдзігерава]], [[Флярова]] і [[Чарабасава]]. У сьнежні 1913 годзе кіраўніком МБДС стаў аграном {{Артыкул у іншым разьдзеле|Аляксандар Кірсанаў||ru|Кирсанов, Александр Трофимович}}. Кірсанаў засяродзіўся на 2-й досьледнай балотнай гаспадарцы на [[Камароўскае балота|Камароўскім балоце]] плошчай 218 [[гектар]]аў, што месьцілася на паўночнай ускраіне Менску. У 1912—1917 гадах МБДС выдавала па-расейску часопіс «Балотазнаўства» і Працы МБДС, у якіх публікаваліся батанік {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уладзімер Дактуроўскі||be|Уладзімір Сямёнавіч Дактуроўскі}}, М.В. Дакукін, прафэсар [[Аляксандар Дубах]], [[Аляксей Касьцякоў]] і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мікола Цюленеў||uk|Тюленєв Микола Олександрович}}. З 1919 году МБДС кіравала некалькімі досьледнымі гаспадаркамі на балотах [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]]. У 1927—1929 гадах экспэдыцыя пад кіраўніцтвам прафэсара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Васіль Вільямс|Васіля Вільямса|be|Васіль Робертавіч Вільямс}} абсьледавала [[Глебы Беларусі|глебы]] і расьліннасьць на звыш 2000 км² балотаў у Беларускай ССР<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=http://niimel.by/history|выдавец=УП «Інстытут мэліярацыі»|мова=ru|дата публікацыі=2017|дата доступу=8 кастрычніка 2018}}</ref>.
 
У 1930 годзе МБДС аб’ядналі з аддзелам асушэньня і культуры балотаў Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі (БелНДІСЛГ) ва Ўсесаюзны навукова-дасьледчы інстытут балотнай гаспадаркі (УНДІБГ). У Інстытуце адразу зьявілася асьпірантура. УНДІБГ падпарадкавалі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук|Ўсесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук|ru|Всесоюзная академия сельскохозяйственных наук имени Ленина}} (УАСГН). За 1930-я гады распрацавалі севазвароты на асушаных [[Тарфяна-балотныя глебы|балотных глебах]] і сельскагаспадарчыя машыны для тарфяных глебаў. На пачатку чэрвеня 1941 году Інстытут пераехаў у новы будынак, які 23 чэрвеня згарэў ад [[пажар]]у, які выклікала трапляньне нямецкай авіябомбы. У 1945 годзе [[Акадэмія навук БССР]] стварыла Беларускі навукова-дасьледчы інстытут мэліярацыі і балотнай гаспадаркі (БелНДІМБГ), які ў 1948 годзе перайменавалі ў Інстытут мэліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі (ІМВБГ). 14 лютага 1956 году [[Савет міністраў БССР]] зацьвердзіў Пастанову аб перадачы ІМВБГ у падпарадкаваньне [[Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР]], дзе яго перайменавалі ў БелНДІ мэліярацыі і воднай гаспадаркі. 24 студзеня 1957 году Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову № 36 «Аб стварэньні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук», куды ўвайшоў БелНДІМВГ. 7 сакавіка 1962 году Інстытут вярнулі ў склад Акадэміі навук БССР. У 1965 годзе яго перавялі ў падпарадкаваньне Міністэрства мэліярацыі і воднай гаспадаркі СССР. У выніку Інстытут зноў трапіў у склад УАСГН. У 1992 годзе яго перайменавалі ў БелНДІ мэліярацыі і лугаводзтва ды ўлучылі ў склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (ААНРБ)<ref name="а">{{Кніга|аўтар=[[Анатоль Ліхацэвіч]].|частка=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.10.djvu/273_866x9999.jpeg Мэліярацыі і лугаводзтва Беларускі НДІ]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2000|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.10.djvu 10: Малайзія—Мугаджары]|старонкі=273|старонак=544|сэрыя=|isbn=985-11-0169-9|наклад=10 000}}</ref>.
 
У Інстытуце працавалі акадэмікі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Іван Лупіновіч||be|Іван Сцяпанавіч Лупіновіч}}, [[Сьцяпан Скарапанаў]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Тамара Кулакоўская||be|Тамара Нікандраўна Кулакоўская}}, [[Анатоль Мурашка]] і Ўладзіслаў Карлоўскі. Таксама супрацоўнікамі Інстытуту былі [[сябар-карэспандэнт|сябры-карэспандэнты]] Андрэй Івіцкі, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Рыгор Лашкевіч||be|Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч}} і Рыгор Афанасік, дактары тэхнічны навук [[Васа Шабека]] і П.І. Закрэўскі<ref name="а"/>.