Інстытут радыябіялёгіі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
W (гутаркі | унёсак)
Радок 56:
 
== Мінуўшчына ==
12 лютага 1987 году Прэзыдыюм [[Акадэмія навук БССР|Акадэміі навук БССР]] зацьвердзіў Пастанову № 17 аб стварэньні Інстытуту радыялёгіі ў Менску на аснове Сэктару [[Геранталёгія|геранталёгіі]]. Інстытуту радыялёгіі перадалі 4 лябараторыі са складу [[Інстытут мікрабіялёгіі|Інстытуту мікрабіялёгіі]], 3 лябараторыі і 1 групу зь [[Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны»|Інстытуту ядзернай энэргетыкі]] і 1 лябараторыю зь [[Інстытут фізыка-арганічнай хіміі|Інстытуту фізыка-арганічнай хіміі]]. 19 жніўня 1987 году [[Савет міністраў БССР]] ухваліў Пастанову № 273-20, паводле якой зацьвердзіў Інстытут у якасьці галоўнай у Беларусі ўстановы ў галіне распрацоўкі навуковых спосабаў пераадоленьня [[Наступствы Чарнобыльскай катастрофы|наступстваў Чарнобыльскай катастрофы]]. У інстытуце зьявілася асьпірантура. Інстытут радыялёгіі ўвайшоў у склад Аддзяленьня біялягічных навук АН БССР, якое ў 1995 годзе пераўтварылі ў Аддзяленьне мэдыка-біялягічных навук. На 1998 год Інстытут улучаў 3 групы: 1) [[Радыямэтрыя|радыямэтрыі]] і дазымэтрыі, 2) таксыкалёгіі, 3) навуковага суправаджэньня Дзяржаўнай праграмы па ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У склад Інстытуту ўваходзіла 9 лябараторыяў: 1) біяхіміі, 2) [[Фізыялёгія|фізыялёгіі]], 3) эндакрыналёгіі, 4) марфалёгіі і цытагенэтыкі, 5) [[Радыябіялёгія|радыябіялёгіі]] расьлінаў, 6) радыяхіміі [[Глеба|глебы]], 7) радыяэкалёгіі водных сыстэмаў, 8) радыяэкалёгіі паветранага асяродзьдзя, 9) маніторынгу. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: 1) узьдзеяньне малых дозаў зьнешняга і ўнутранага апрамяненьня і радыяцыйна-экалягічнага становішча на гарманальную рэгуляцыю; 2) [[абмен рэчываў]] і зьмяненьне будовы органаў і тканак пад уплывам генэтычных пашкоджаньняў; 3) разьмеркаваньне, назапашваньне і распрацоўка спосабаў паскарэньня вывядзеньня радыёнуклідаў з арганізма; 4) пошук радыяахоўных рэчываў і злучэньняў; 5) паводзіны, выгляд і перамяшчэньне радыёнуклідаў у вадзе, [[Глебы Беларусі|глебе]], жывёлах, паветры і расьлінах. Інстытут вызначыў уплыў на жыцьцядзейнасьць радыяцыйнай абстаноўкі ў Беларусі і акрэсьліў небясьпечныя для жыцьця дозы радыяцыйнай нагрузкі. У Інстытуце стварылі спосабы нагляду за радыяцыйным становішчам у краіне і распрацавалі ахоўныя захады для чалавека, жывёльнага і расьліннага сьвету ад узьдзеяньня малых дозаў радыяцыі, а таксама для навакольнага асяродзьдзя ад іянізавальнага выпрамяненьня. Супрацоўнікамі інстытуту былі [[сябар-карэспандэнт]] [[Леанід Лабанок]] і 5 [[Доктар навук|дактароў навук]]<ref>{{Кніга|аўтар=[[Анатоль Астахаў]].|частка=Інстытут радыябіялёгіі|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1998|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu 7]|старонкі=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/271_866x9999.jpeg 271]|старонак=608|сэрыя=|isbn=985-11-0130-3|наклад=10 000}}</ref>.
 
17 красавіка 2003 году Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 35, паводле якой Інстытут радыялёгіі перавялі ў [[Гомель]]. Яму перадалі будынак Спэцыяльнага канструктарска-тэхнічнага бюро «Мэталапалімэр» па вуліцы Фядзюнінскага, д. 4. Інстытут радыялёгіі таксама атрымаў лябараторыю радыяцыйна-таксыкалягічнай экалёгіі з складу Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны».