Глебы Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Гле́бы Белару́сі''' — паверхневы слой зямной [[Суша|сушы]] [[Беларусь|Беларусі]], які ўзьнік у выніку ўзьдзеяньня на горную пароду [[паветра]], ападкаў, сонечнай цеплыні, жывых і мёртвых арганізмаў.
 
У Беларусі вылучалі 3 [[глеба]]выя правінцыі: Прыбалтыйскую на поўначы, Цэнтральна-Беларускую і Палескую на поўдні. Глебаўтваральныя пароды: водна-[[ледавік]]овыя (41,3%), старажытна-алювіяльныя (17%), [[Марэна (геалёгія)|марэнныя]] (12,7%), [[Возера|азёрна]]-ледавіковыя і [[Лёс (горная парода)|лёсавыя]] (12,6%), [[Балота|балотныя]] (9,6%) і [[Алювій|алювіяльныя]] (6,8%). Глебы краіны склаліся ў выніку падзолістага, [[Дзярновы працэс|дзярновага]] і балотнага ўтварэньня, якія спалучаліся з культурным глебаўтварэньнем. У складаньні асобных глебаў удзельнічалі буразёмнае, заліўное і алювіяльнае ўтварэньне, воднае і [[Вецер|ветравое]] разбурэньне. У сьпіс глебаў Беларусі ўваходзіла 13 відаў: антрапагенны, балотна-падзолісты, [[Тарфяна-балотныя глебы|балотны]], [[Бурыя лясныя глебы|буры лясны]], [[Дзярнова-карбанатныя глебы|дзярнова-карбанатны]], [[Дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолісты]], [[Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы|дзярнова-падзолісты забалочаны]], дзярновы забалочаны, [[Падзолістыя глебы|падзолісты]], падзолісты забалочаны, [[Абалонавыя глебы|поймавы]] і іншыя. Паводле колькасьці вільгаці іх падзялялі на: аўтаморфныя (45,3%), паўгідраморфныя (40,3%) і гідраморфныя (14,4%)<ref name="а">{{Кніга|аўтар=[[В.Б. Вараб'ёў]], [[Г.І. Габрылёва]].|частка=Глебы|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|год=2004|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Store1/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-2.djvu 18. Кн. 2]: Рэспубліка Беларусь|старонкі=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-2.djvu/53_866x9999.jpeg 53], [http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-2.djvu/56_866x9999.jpeg 56]|старонак=760|сэрыя=|isbn=985-11-0295-4|наклад=10 000}}</ref>.
 
На 1983 год ворныя землі Беларусі знаходзіліся на 4 відах глебаў паводле мэханічнага складу: супяшчанік — 42,5%, суглінік і гліністыя — 37,6%, [[пяшчанік]] — 13,6% і тарфянік — 6,3%. Найбольш урадлівымі былі суглінікі, якія складалі 37,6% ворыва. Дзярнова-падзолістыя аўтаморфныя і паўгідраморфныя глебы складалі 88,6% ворных земляў Беларусі. Сярэдняя адзнака ворыва складала 40 балаў, а ўсіх сельгасугодзьдзяў — 35. Дзярнова-падзолістыя і падзолістыя глебы складалі 57,3% агульнай плошчы Беларусі, тарфяна-балотныя нізінныя — 12,7%, дзярнова-падзоліста-глеевыя — 11,6%, дзярнова-глеевыя — 9%, пойменныя дзярнова-глеевыя — 5,3%, пойменныя тарфяна-балотныя — 3%, тарфяна-балотныя вярховыя — 0,6%, балотна-падзолістыя — 0,3% і дзярнова-карбанатныя — 0,2%<ref>{{Кніга|аўтар=[[Мікалай Сьмяян]].|частка=Глеба|загаловак=[[Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі]] ў 5 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Knihi/Store1/Slounik/EP.djvu.zip|адказны=гал.рэд. [[Іван Шамякін]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1983|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Store1/Slounik/EP.djvu.zip/EP2.djvu 2]. Гатня — Катынь|старонкі=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP2.djvu/76_866x9999.jpeg 70]-[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP2.djvu/78_866x9999.jpeg 72]|старонак=522|сэрыя=|isbn=|наклад=10 000}}</ref>.