Армія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://de.wikipedia.org/wiki/Militär?oldid=194845916
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Армия?oldid=103321306
Радок 16:
У [[Старажытная Індыя|Старажытнай Індыі]] і [[Старажытны Эгіпет|Старажытным Эгіпце]] ваяры вылучыліся ў асаблівыя спадчынныя [[каста|касты]]. Такі ж каставы характар ​​насіла і войска [[Спарта|Спарты]], але тут вайсковую касту складаў усё насельніцтва у поўным ягоным складзе. У Спарце права на нашэньне зброі належала адным толькі [[дарыйцы|дарыйцамі]], астатняе свабоднае насельніцтва ([[пэрыекі]]) і рабы ([[ілёты]]) маглі толькі час ад часу быць азброенымі падчас ваеннага канфлікту.
 
У [[Атэны|Атэнах]] ды іншых старажытнагрэцкіх рэспубліках узброеныя сілы дзяржавы складаліся з вольных грамадзянаў. Праз тое, што грамадзяне ўзробройваліся толькі ў выпадку вайны, то узброеныя сілы гэтых рэспублік мелі характар ​​грамадзянскіх [[міліцыя (рушэньне)|міліцыяў]]ў. Сталыя войскі ў гэтых дзяржавах меліся ў самай нязначнай колькасьці і прызначаліся ў мірны час пераважна для ахоўнай службы, якая разам з тым служыла падрыхтоўчай вайсковай школай для юнакоў. Аднак, з павелічэньнем працягласьці войнаў і праз заняпад ваяўнічага духу сярод насельніцтва, грамадзянскае апалчэньнерушэньне грэцкіх рэспублік паступова замянілася наймітамі, якія зрабіліся галоўным матэрыялам для камплектаваньня войска. У [[Картаген]]е жа найміцтва стала неабходным следзтвам нязначнай колькасьці грамадзянаў, якія засяродзілі ўсе свае інтарэсы на пашырэньні гандлю; атрыманьне велічэзных капіталаў давала магчымасьць гэтае рэспубліцы купляць вайсковыя сілы ня толькі ў Афрыцы, але і ў большай частцы Эўропы.
 
[[Файл:A Roman Legion LACMA M.88.91.222.jpg|міні|зьлева|Рымскі легіён працы італьянскага мастака [[Марка Дэнтэ]] (паміж 1515 і 1527).]]
У [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]] права на нашэньне зброі належала ўсім грамадзянам, як [[патрыцыі|патрыцыям]], гэтак і [[плебэі|плебэям]]; у выпадку вайны войска фармавалася па вайсковых акругах, то бок [[трыба]]х. Але паводле прапановы [[Сэрвіюс Туліюс|Сэрвіюса Туліюса]] войска пачало фармавацца з улікам падзелу насельніцтва на клясы паводле цэнзу, то бок велічыні даходу. Такім чынам, найбяднейшыя грамадзяне былі вызваленыя ад абавязку несьці вайсковую службу і прызываліся да зброі толькі ў выпадку ўскрайняй неабходнасьці, прычым за час знаходжаньня пад сьцягамі атрымлівалі пэўнае ўзнагароджаньне ад ўраду. Старажытны Рым у той час сталых вайсковых фармаваньняў ня ведаў; грамадзяне Рыму станавіліся пад зброю толькі ў выпадку вайны і распускаліся па заключэньні мірнай дамовы. Войска старажытных рымлянаў насіла, такім чынам, характар ​​народнага апалчэньнярушэньня.
 
З пачаткам [[Рымская імпэрыя|імпэратарскага пэрыяду]] рымскай гісторыі войскі не склікаліся ўжо больш для аднаго паходу, а заставаліся на службе і ў мірны час. За гэтым часам яны камплектаваліся пралетарамі, і выплата пэнсiі, якая дагэтуль была часовай спалатай, сталася звычайным правілам. Стары рымскі прынцып, паводле якога ў шэрагі арміі маглі ўступаць толькі рымскія грамадзяне, падвергнуўся з часам значнага скажэньня. Яшчэ [[Актавіян Аўгуст]] строга разьмяжоўваў легіёны з грамадзянамі ад дапаможных войскаў, складзеных з іншаземцаў. Але з часу [[Вэспасіян]]у італікі фактычна былі вызваленыя ад вайсковай службы, а легіёны пачалі камплектавацца з правінцыяў, з прычыны чаго адрозьненьне паміж імі і дапаможнымі харугвамі ўсё больш згладжвалася. Не зважаючы на ​​існаваньне прынцыпу ўсеагульнай вайсковай павіннасьці, камплектаваньне арміі грунтавалася фактычна на добраахвотным паступленьні на службу і напраз вярбоўцызалучэньне. Гэтая армія, складзеная з сумесі нацыянальнасьцяў, зьвязвалася з дзяржаўным арганізмам толькі ў асобе імпэратару. Войска нават мела свае асаблівыя, адрозныя ад грамадзянскага культу, звычаі, то бок яна была сілай сама па сабе, і гэтая сіла, пры адсутнасьці ў законе правілаў аб атрыманьнi ў спадчыны пасады, узводзіла на трон імпэратараў. Цэлыя натоўпы [[барбары|барбарскіх]], германскіх народаў сталі ўступаць у шэрагі арміі, а за часам імпэратару [[Валентыніян I|Валентыніяну I]] найміты-германцы складалі ўжо палову ўсіх войскаў Рымскае імпэрыі.
 
[[Файл:Marignano.jpg|міні|Швайцарскія найміты ў [[бітва пры Марыньяна|бітве пры Марыньяна]] супраць нямецкіх ляндскнэхтаў у 1515 году.]]
У [[германцы|германцаў]], якія зьнішчылі [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходнюю Рымскую імпэрыю]] і заснавалі на ейных руінах новыя дзяржавы, войска насіла характар ​​народнага апалчэньнярушэньня. І тут, як ва ўсіх першабытных народаў, панятак войска і народу супадаў. Вайскове ўладкаваньне старажытных германцаў было заснавана на радавой сувязі. Але зь ператварэньнем нязначных палітычных злучэньняў у вялікія племянныя хаўрусы, з пачаткам ваяўнічага перасяленьня народаў і з заваявальным рухам плямёнаў праз рымскія межы, пачала ў германцаў мацнець каралеўская ўлада. Каралі пры раздачы зямельных надзелаў бачылі адзіны сродак да прыцягненьня падданых да сябе на службу. Дараваньне зямельнага надзелу было зьвязана з абавязкам ўладальніка гэтага надзелу зьяўляцца са зброяй у руках кожны раз, калі гэтага запатрабуе кароль. Каронныя [[васал]]ы абавязаны былі зьяўляцца на службу да караля ня толькі асабіста, але і прыводзіць з сабою атрады войскаў, колькасьць якіх знаходзілася ў залежнасьці ад велічыні іхнага [[фэод]]у. Неабходным следзтвам такога парадку было тое, што буйная шляхта, якая атрымала фэоды ад каралеўскіх земляў, пачала перадаваць частку надзелаў іншым асобам на тых жа ўмовах, на якіх яны самі атрымалі іх ад караля, пры чым апошнія, у сваю чаргу, станавіліся ў васальныя адносіны да сваіх [[сюзэрэн]]аў. Гэтае злучэньне васалітэту з бэніфіцыятам надало ўзброенай сіле фэадальнай Эўропы зусім адмысловы характар. Такім чынам, атрымала значэньне часовае земскае апалчэньнерушэньне, абавязанае зьяўляцца на службу па першым патрабаваньні сувэрэна.
 
У вайсковых адносінах фэадальная сыстэма перш за ўсё пацягнула за сабой выцясьненьне народнага апалчэньнярушэньня, якое складалася, галоўным чынам, зь [[пяхота|пяхоты]], цяжка ўзброенай [[рыцар]]скай [[кавалерыя|коньніцай]], якая дасягнула ваенных посьпехаў не ў тактычных арганізацыях, прызначаных для нападу масамі, а ў адзіночным баі, у залежнасьці ад асабістага майстэрства і адвагі. Народнае апалчэньнерушэньне страціла сваё ранейшае ваеннае значэньне, а пяхота захавалася ў сярэднявечных гарадох, дзе цэхі паступова пачалі атрымліваць вайсковую арганізацыю.
 
Разам з павелічэньнем багацьцяў васалаў ішло таксама ўзмацненьне іхнае магутнасьці. Часта яны не зьяўляліся на службу да свайго сюзэрэну і, нават больш за тое, уступалі ў барацьбу з каралём. Саслабленая магутнасьцю васалаў каралеўская ўлада знаходзілася ў крытычным становішчы. Дзеля стварэньня даволі надзейнай узброенай сілы каралям прыпадала паводле неабходнасьці зьвяртацца да наймітаў. З XIV—XV стагодзьдзяў васпаны ўжо паўсюль імкнуліся атрымаць ад сваіх васалаў і іншых падданых наўзамен ваеннай службы грашовыя сродкі і выкарыстоўваць іх дзеля наёму больш прафэсійных наймітаў. Да гэтага ж часу ў дзяржавах [[Заходняя Эўропа|Заходняе Эўропы]] зьявіліся вандроўныя вайсковыя лютвы, якія прапаноўвалі свае паслугі тым, ад якіх яны чакалі больш выгод. Калі не было вайны, яны займаліся пагромамі і рабаваньнямі. Найміцтва раней за ўсё паўстала ў [[Францыя|Францыі]]. Ужо пачынаючы з XI стагодзьдзя там сталі зьяўляцца ў значнай колькасьці наёмныя лютвы з [[брабансоны|брабансонаў]], [[швайцарцы|швайцарцаў]], [[шатляндцы|шатляндцаў]] і іншых, якія сьпярша ўжываліся ў выглядзе дадатку да фэадальнага войска, а затым атрымалі самастойнае значэньне. Але зь цягам часу [[фэадалізм]] прыходзіў у заняпад, а патрэба ў наёмнай сіле ўсё больш павялічвалася і нароўні з чужацкімі наёмнымі войскамі, да канца XIII стагодзьдзя пачынаюць зьяўляцца і мясцовыя вайсковыя лютвы, вядомыя як вольныя роты ці ватагі ({{мова-fr|compagnies franches|скарочана}}).
 
Першым каралём, якія прыняў энэргічныя меры да зьнішчэньня вольных ватагаў, быў [[Карл VII Пераможца|Карл VII]]. Спаганяючы адмысловы падатак для пакрыцьця расходаў на ўтрыманьне войскаў, ён атрымаў магчымасьць прыняць асаблівыя меры і рэзка зьмяніць ранейшае становішча рэчаў. Перш за ўсё цэлым на загад караля прыватныя асобы былі пазбаўленыя права ўтрыманьня ўзброеных атрадаў, і гэтае права было аднесенае выключна да прэрагатывы кароны. Асоба, якая хоча прысьвяціць сябе вайсковай справе, павінна была атрымаць ад ўрада патэнт ([[ардананс]]) на стварэньне роты, велічыня якой вызначалася разам з выдачай патэнту. Капітаны, якія атрымалі такі патэнт, станавіліся адказнымі перад вярхоўнай уладай за ўсё бясчынствы і парушэньні закону іхнымі ротамі. Гэтыя роты атрымалі назву арданансавых ({{мова-fr|compagnies d'ordonance|скарочана}}). Яны сталі першай сталай арміяй у Эўропе, арганізаванай на пачатках вайсковага вяршэнства ўлады караля. Нароўні з арданансавымі ротамі, якія прадстаўлялі сабою кавалерыю, Карл VII спрабаваў таксама арганізаваць і пешую земскую міліцыю, але гэтыя спробы аказаліся няўдалымі. Пры існых на той час зямельных адносінах даваць зброю ў рукі сялянам уяўлялася небяспечнай справай, а таму [[Людовік ХІ|Людовік XI]] скасаваў дзейнасьць сялянскую міліцыю і пачаў камплектаваць пяхоту швайцарскімі наймітамі праз залучэньне.
 
== Абмежаваньне мілітарызму ==