'''Арон Майсяёнак (Манышонак) Штаркман''' ([[1903]], мяст. [[ПаpчаўПарчаў]] [[Люблінская губэрня]], цяпер [[Польшча]] — [[5 ліпеня]][[1938]], [[Менск]]) — пэдагог, рэктар [[Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт|БДІНГ]]. Зь сям’і рабочага. У [[1919]] стаў камсамольцам, ад [[1925]] сябар ВКП(б). У [[1928]] скончыў пэдагагічны тэхнікум і працаваў выкладчыкам, затым дырэктарам сярэдняй школы ў [[Койданаў|Койданаве]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. З [[1932]] да [[1935]] вучыўся ў асьпірантуры [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН]] [[БССР]] і адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі. З [[1936]] — дырэктар БДІНГ.
Арыштаваны [[3 сакавіка]][[1938]] у Менску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 21, кв. 22. Асуджаны «тройкай» [[НКВД]] [[26 траўня]][[1938]] як «агент польскіх разьведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам [[БВА]] [[8 красавіка]][[1958]]. Асабовая справа Ш. № 11655-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].