Атэізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Рэлігія; дададзеная Катэгорыя:Атэізм з дапамогай HotCat
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 16:
== Сучасны стан атэізму ==
[[Файл:Irreligion map.png|міні|300пкс|Распаўсюд атэізму па краінах (па выніках апытаньняў 2006)]]
Для сучаснай заходняй цывілізацыі характэрна падзеньне цікавасьці да рэлігіі сярод шырокіх пластоў насельніцтва, асабліва сярод тэхнічнай інтэлігенцыі. У разьвітых краінах зьніжаецца наведвальнасьць храмаў, памяншаецца колькасьць рытуалаў, адбываецца павелічэньне колькасьці людзей, якія лічаць сябе агностыкамі або атэістамі, нават у веруючых рэлігія губляе сваё вярхоўнае становішча. Характэрным у гэтым дачыненьні зьяўляецца публікацыя вядомым амэрыканскім біскупам кнігі пад назовам «Чаму хрысьціянства павінна зьменіцца або памерці: Біскуп зьвяртаецца да веруючых» (травень [[1998]]). У прамыслова разьвітых краінах асноўнай апорай рэлігійнага сьветапогляду застаецца нешматлікае сельскае насельніцтва, а ідэалягічным стрыжнем — гуманітарная інтэлігенцыя. Атэісты злучаюць рэлігійнасьць гэтай часткі інтэлігенцыі зь яе аднабаковай адукацыяй, адсутнасьцю ведаў пра перадавыя дасягненьні натуральных навук і тэхнікі.
 
Цалкам іншая сытуацыя ў краінах, якія разьвіваюцца зараз, у тым ліку й краінах былога [[СССР]]. У краінах [[Афрыка|Афрыкі]], на [[Блізкі Ўсход|Блізкім Усходзе]] бесьперапынна ўзрастае рост рэлігійнасьці, які даходзіць да фанатызму й [[фундамэнталізм]]у. У большасьці ісламскіх краінаў атэізм лічыцца злачынствам, за так званае «блюзьнерства» ў [[Пакістан]]е могуць прысудзіць да сьмяротнай кары. Сытуацыя з атэістычным рухам у [[Расея|Расеі]] й краінах [[СНД]] гэтак жа вельмі складаная. Крах пануючай «камуністычнай» ідэалёгіі, якая абвяшчала ў якасьці асноўнага сьветапогляду «афіцыйны атэізм» і дзейнічала пры гэтым мэтадамі не перакананьня, а рэпрэсіяў, гвалтоўна ўкараняючы гэты псэўдаатэізм, дзе замест Бога прапаноўвалася верыць у бязгрэшнасьць прарокаў марксізму-ленінізму, прывёў да моцнай рэакцыі грамадзтва, кіўнуў маятнік грамадзкай прытомнасьці ў бок непрыманьня атэізму. Узрос ўплыў [[Расейская Праваслаўная Царква|Расейскай Праваслаўнай Царквы]], пачалося яе частковае зрошчваньне зь дзяржаўнымі органамі ўлады, узрастаюць містычныя настроі ў грамадзтве й захапленьні рознымі [[ілжэнавука]]мі (напрыклад, [[астралёгія]]й). Нягледзячы на гэта, атэістычны рух набірае сілу.
Радок 34:
 
== Беларусь ==
[[30 сакавіка]] [[1926]] г. сакратарыят Цэнтральнага камітэту (ЦК) [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] (КП(б)Б) ўхваліў пастанову аб ўтварэньні бюро па стварэньні [[Саюз ваяўнічых бязбожнікаў|Саюза ваяўнічых бязбожнікаў]] (СВБ). На 1 студзеня [[1930]] г. СВБ [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] налічваў 42 200 чалавек, у [[1932]] — 217 тыс. у складзе 3 тыс. суполак, у тым ліку 102 тыс. (47%) [[Падлетак|непаўналетніх]] піянэраў і школьнікаў ад 14 год. [[5 траўня]] 1932 г. СВБ [[СССР]] абвясьціў пяцігодку зьнішчэньня рэлігіі са 118 пунктаў: у 1932 г. плянавалася закрыцьцё духоўных вучэльняў; у [[1933]] — зьнішчэньне [[манастыр]]оў, вынішчэньне набажнай [[абрад]]насьці ў [[Сям’я|сем’ях]], забарона рэлігійнага [[друк]]у і [[Прапаганда|прапаведваньне]] бязбожжа ў [[кіно]]; у [[1934]] — высылка сьвятароў; у [[1935]] — ператварэньне [[храм]]аў у клюбы; у [[1936]] — пашырэньне рэлігійнай барацьбы; у [[1937]] — сьвяткаваньне зьнішчэньня рэлігіі. У выніку за 1937 г. і 5 месяцаў [[1938]] г. у БССР асудзілі 3247 прадстаўнікоў [[духавенства]], зь якіх каля 2000 (62%) загінулі ў вязьніцах [[ГУЛаг]]а і праз [[расстрэл]]ы. Да пачатку [[1940]] г. [[гвалт]]оўна зачынілі ўсе цэрквы.
 
Аднак да 1937 г. асабовы склад СВБ БССР скараціўся да 35 тысячаў (16% ад 1932 г.). У кастрычніку 1937 г. ЦК КП(б)Б ухваліў пастанову аб стварэньні ''Аргбюро'' СВБ БССР для адновы суполак, якія распаліся. [[Савет народных камісараў БССР]] абавязалі павялічыць у 1938 г. лік кіраўніцтва і ўтрыманьне мясцовых сакратароў СВБ, выдаткі на выдавецкую дзейнасьць і курсы антырэлігійнікаў. [[28 кастрычніка]] 1938 г. бюро ЦК КП(б)Б прызначыла 5 партыйцаў у Цэнтральную раду СВБ БССР і 15 [[камсамол]]ьцаў у якасьці няштатных інструктараў. На пачатак 1940 г. 2857 суполак СВБ БССР улучалі 90 913 чалавек. У выніку звыш 14 тыс. бязбожных [[Лекцыя|чытаньняў]] да канца году ў яго склад увайшлі яшчэ 12 тыс. чалавек. Таксама цягам году ў Менску двойчы ладзілася 320-гадзінная месячная падрыхтоўка 103 [[Ідэалёгія|ідэолягаў]] бязбожжа<ref>{{Кніга|аўтар=[[Уладзімер Восіпавіч Навіцкі|Уладзімер Навіцкі]].|частка=Адносіны савецкага ўрада да канфесій. Распаўсюджванне атэізму|загаловак=Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/00038/Kanfesii_na_Bielarusi.djvu|адказны=|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Экапэрспэктыва]]|год=1998|том=|старонкі=155-199|старонак=340|сэрыя=|isbn=985-6102-17-0|наклад=5000}}</ref>.
 
З [[1957]]/[[1958]] навучальнага году на гістарычных [[факультэт]]ах [[ВНУ]] пачалі выкладаць курс бязбожжа. У канцы 1957 — пачатку 1958 г. 2-тыднёвую падрыхтоўку пры абласных камітэтах і 6-месячную — пры 20 раённых камітэтах КПБ прайшлі звыш 800 бязбожных лектараў. За 1957 г. яны зладзілі 28 тыс. бязбожных чытаньняў. У 1957—1958 гадох [[Веды (таварыства)|таварыства «Веды»]] выдала 76 бязбожных [[брашура]]ў. [[2 студзеня]] [[1964]] г. ЦК [[КПСС]] увёў сваёй пастановай з 1964/[[1965]] навуч. г. ва ўнівэрсытэтах, [[Мэдыцына|мэдычных]], [[Сельская гаспадарка|сельскагаспарадчых]] і [[Пэдагогіка|пэдагагічных]] інстытутах выкладаньне курса «Асновы навуковага бязбожжа» са здачай [[іспыт]]у, у іншых ВНУ — факультатыў. На гістарычным і [[Філязофія|філязофскім]] факультэтах [[унівэрсытэт]]аў, гісторыка-[[Філялёгія|філялягічных]] факультэтах пэдагагічных ВНУ ўводзілася [[спэцыялізацыя]] па бязбожжы. Ва ўнівэрсытэтах і пэдінстытутах ствараліся катэдры «навуковага» бязбожжа. Пры 5 унівэрстытэтах [[марксізм]]у-[[ленінізм]]у БССР утварылі факультэты «навуковага» бязбожжа. У выніку ў 1964/1965 навуч. г. антырэлігійную прапаганду ў БССР выкладалі 14 тыс. слухачам. На пачатак 1965 г. у БССР налічвалася каля 5,5 тыс. бязбожных лектараў, 1379 прапагандыстаў і звыш 23 тыс. агітавальнікаў<ref>{{Кніга|аўтар=Уладзімер Навіцкі.|частка=Новая хваля ўціску канфесій у гады палітычнай "адлігі"|загаловак=Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Экапэрспэктыва|год=1998|том=|старонкі=263-292|старонак=340|сэрыя=|isbn=985-6102-17-0|наклад=5000}}</ref>.
 
Падчас агульнакраёвага апытаньня [[Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў|Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў]] (НІСЭПД) у верасьні [[2002]] г. бязбожжа спавядалі 4,9% апытаных<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Праваслаўныя атэісты пераваг не шукаюць|спасылка=http://www.charter97.org/bel/news/2002/10/07/03|выдавец=[[Хартыя’97]]|дата публікацыі=7 кастрычніка 2002|дата доступу=9 студзеня 2014}}</ref>.
 
== Вядомыя атэісты ==
* [[Карл Маркс]] — філёзаф, эканаміст, стваральнік марксісцкага вучэньня.
* [[Віталій Гінзбург]] — расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы за [[2003]] год.
* [[Карл Эдвард Саган]] — выбітны амэрыканскі астраном і папулярызатар навукі.
* [[Ільля Капіевіч]] — першы асьветнік на Беларусі, які выказаў ідэю атэізму.