Менскі радыётэхнічны каледж: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Менску; дададзеная Катэгорыя:Коледжы Менску з дапамогай HotCat |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1:
'''Менскі радыётэхнічны каледж''' ({{Мова-ru|Минский радиотехнический колледж}}; раней: Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, {{Мова-ru|Ми́нский госуда́рственный вы́сший радиотехни́ческий колле́дж}}) — навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных кадраў у вобласьці радыёэлектронікі ў [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]].
== Гісторыя ==
[[2 ліпеня]] [[1960]] года на падставе пастановы ''Савета Міністраў БССР № 383'' быў створаны «''Менскі радыётэхнічны тэхнікум''». Пачаўшы сваю дзейнасьць у перыяд фарміраваньня і разьвіцьця радыёэлектроннай прамысловасьці ў Рэспубліцы Беларусь, радыётэхнічны тэхнікум паступова пераўтварыўся ў вышэйшы каледж.<ref name="history">[http://mrk-bsuir.by/ru/content/istoriya-mrk Гісторыя] Менскага Радыётэхнічнага Каледжа на афіцыйнай бачыне</ref>
[[1 верасня]] [[1960]] года 200 навучэнцаў прыступілі да заняткаў у толькі што адкрытым «Менскім радыётэхнічным тэхнікуме», стварэньне якога было наканаванае развіцьцём прамысловай вытворчасьці, што выявіла патрэбнасьць краіны ў кваліфікаваных тэхнічных кадрах. Першы набор навучэнцаў быў праведзены па спэцыяльнасьцях<ref name="history"/>:
* Электронныя вылічальныя машыны, прыборы і прылады
* Радыёапаратабудаўніцтва
* Вытворчасьць радыёізаляцыйных матэрыялаў і радыёдэталяў
* Праграмаваньне для хуткадзейных матэматычных машын
22 выкладчыка ажыцьцяўлялі падрыхтоўку спэцыялістаў па дзённай і завочнай формах навучаньня. Сярод іх былі ўдзельнікі [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], у тым ліку — [[Герой Савецкага Саюза]] [[Іван Елісеевіч Самбук]]<ref name="history"/>.
У [[1991]] годзе выйшаў загад ''Міністэрства народнай адукацыі РБ № 144'' ад 17.06.91. «Аб пераўтварэньні ў парадку экспэрыменту Менскага радыётэхнічнага тэхнікума ў навучальную ўстанову новага тыпу — каледж»<ref name="history"/>.
У [[1995]] годзе каледж быў зноў рэарганізаваны і атрымаў новы статус і назву — Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж<ref name="history"/>.
З [[1 лістапада]] [[2015]] года «Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж» ператвораны ў філіал УА [[БДУІР]] «Менскі радыётэхнічны каледж»<ref name="history"/>.
== Навучэнцы ==
У цяперашні час кантынгент навучэнцаў дзённай формы навучаньня складае 1345 чалавек, студэнтаў — 653 чалавека. Агульная колькасьць навучэнцаў па дзённай форме — 1998 чалавек. За ўсе гады навучаньня выпушчана больш за 21 тысячы спэцыялістаў. У каледжы працуе 376 супрацоўнікаў, з іх выкладчыкаў — 256 (у тым ліку 1 доктар навук, 1 прафэсар, 27 кандыдатаў навук, 25 дацэнтаў).
== Адзьдзяленьні ==
Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж мае тры адзьдзяленьні і адзін дэканат:
* Радыётэхнічнае адзьдзяленьне
* Адзьдзяленьне камп'ютэрных тэхналёгіяў
* Завочнае адзьдзяленьне
* Дэканат прафэсійнага навучаньня
== Вонкавыя спасылкі ==
|