Гаўрыла Ігнацьеў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
 
Радок 18:
Удзельнічаў у [[Расейска-турэцкая вайна 1789-1791 гадоў|вайне з туркамі ў 1789—1791 гадах]] і за адрозьненьне пры [[Узяцьце Ізмаілу (1790)|штурме Ізмаілу]] ў 1790 быў узьведзены ў [[падпаручнік]]і. У 1793 быў у складзе расейскага пасольства ў [[Канстантынопаль|Канстантынопалі]]. Удзельнічаў у [[Італьянскі паход 1799 году|Італьянскім паходзе 1799 году]]. У палкоўнікі ўзьведзены 11 кастрычніка 1799. З сакавіка 1800 да 15 ліпеня 1801 камандзір 8-га артылерыйскага палку. У [[1805]] удзельнік [[Напалеонаўскія войны|аўстра-расейска-францускае вайны]], у [[1806]]—[[1807]] — расейска-пруска-францускае вайны. У [[1805]] ваяваў з французамі пад Эмсам, [[Бой пад Амштэтэнам|Амштэтэнам]], Крэмсом, [[Бітва пад Аўстэрліцам|Аўстэрліцам]], у [[1807]] вызначыўся ў баі пры [[Астралэнка|Астралэнцы]], за што быў узнагароджаны Ордэнам сьвятой Ганны 2-й ступені. [[16 сакавіка]] [[1808]] яму быў прысвоены чын [[генэрал-маёр]]а. Камандаваў 10-й артылерыйскай і лёгкай брыгадай 10-е пяхотнае дывізіі.
 
У [[16 траўня]] [[1810]] прызначаны начальнікам прац па ўмацаваньні [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае фартэцыі]]. У [[1811]] за адрозьненьнівызначыўся пры будаўніцтве, за што ўзнагароджаны Ордэнам сьвятой Ганны 1-е ступені. У сакавіку [[1812]] прызначаны камандуючым усіх войскаў і камандаў у крпасьці. [[29 чэрвеня]] [[1812]] пры падыходзе напалеонаўскіх частак прыняў на сябе кіраўніцтва абаронай крэпасьці, не маючы пісьмовага распараджэньня, і толькі падчас вайны (напачатку ліпеня) быў зацьверджаны ў гэтай пасадзе. Тады ж узначаліў паліцыю ў незанятых раёнах [[Менская губэрня|Менскае губэрні]]. За абарону фартэцыі быў узнагароджаны Ордэнам сьвятога Ўладзімера 2-е ступені. Ад [[13 сьнежня]] [[1812]] бабруйскі вайсковы губэрнатар да [[1816]]. Да [[30 лістапада]] [[1813]] менскі вайсковы губэрнатар. Затым камандаваў артылерыяй 6-га і 2-га пяхотных карпусоў.
 
У [[генэрал-лейтэнант]]ы ўзьведзены 20 верасьня 1821. Дырэктарам Артылерыйскага дэпартаменту Вайсковага міністэрства прызначаны [[8 красавіка]] [[1826]]. За пасьпяховую дзейнасьць на гэтай пасадзе ён атрымаў 21 красавіка 1829 чын генэрала ад артылерыі, 24 ліпеня 1833 быў прызначаны сябрам генэрал-аўдытарыяту. Пахаваны на [[Смаленскія праваслаўныя могілкі (Санкт-Пецярбург)|Смаленскіх праваслаўных могілках]] у Пецярбургу.