Беларуская дыяспара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
'''Беларуская дыяспара''' — гэта супольнасьць людзей [[беларусы|беларускага паходжаньня]], якія пражываюць за межамі [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. На 16 траўня 2007 году ў замежжы пражывала больш за 3,5 мільёну беларусаў, налічвалася каля 200 [[Грамадзкае аб’яднаньне|грамадскіх аб’яднаньняў]] у месцах іх шчыльнага пражываньня<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Тацяна Ляўковіч]].|загаловак=Беларусы замежжа прапануюць|спасылка=http://www.zviazda.by/second.html?r=33&p=19&archiv=16052007|выданьне=Зьвязда|тып=[[Газэта]]|год=16 траўня 2007|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=16052007 88 (25953)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.
 
Па зьвестках розных даследаваньняўдасьледаваньняў, колькасьць людзей, якія складаюць беларускую дыяспару, знаходзіцца паміж 2,5 і 3,5 мільёнамі. Гэтая лічба ўключае ў сябе нашчадкаў эканамічных эмігрантаў зь Беларусі канца XIX стагодзьдзя і пачатку XX стагодзьдзя, эмігрантаў часоў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], а таксама эмігрантаў з хвалі, якая пачалася ў 1990-х гадах. Іншая група беларускай дыяспары — людзі, якія мігравалі ў СССР да 1991 году і якія пасьля яго скасаваньня сталі жыхарамі іншых постсавецкіх краінаў. Асобную групу складаюць звычайна зьвязаныя зь беларускай дыяспарай карэнныя беларускія меншасьці, якія пражываюць на межах Беларусі з [[Польшча]]й, [[Летува|Летувой]] і [[Расея]]й.
 
Асобную групу эмігрантаў зь Беларусі ўтвараюць беларускія габрэі, якія стварылі значныя абшчыны ў [[ЗША]] і [[Ізраіль|Ізраілі]].