Беларускі нацыянальны камітэт (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
 
Радок 9:
Большасьць зь іх (10 чалавек) належала да [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]], аднак кірунак дзеяньняў камітэту вызначала ягоная кіруючая група (Скірмунт, Аляксюк, Гадлеўскі й інш.), чые агульнапалітычныя погляды не выходзілі за межы праграмы партыі кадэтаў. БНК меў права кааптацыі іншых чальцоў. Імкнучыся заручыцца падтрымкай сялянства, камітэт склаў у пачатку красавіка краёвы сялянскі зьезд, які падтрымаў аграрную праграму БСГ і выказаўся за заснаваньне на месцах сялянскіх арганізацыяў пад эгідай БНК. Але з-за слабай падрыхтоўкі й процідзеяньня Менскага камітэту Ўсерасейскага сялянскага саюзу зьезд быў малапрадстаўнічым і не атрымаў прыкметнага рэзанансу сярод сялянаў<ref>{{артыкул|аўтар = | частка = |загаловак =О политической сущности Белорусского Национального Совета и Белорусского Национального Комитета и об отношении к ним. ''Из резолюции минского комитета Всеросийского крестьянского союза.''|арыгінал = ''«Минский Голос»'' № 2396, 6(19). IV 1917 г.|спасылка =|адказны =А. И. Воронова |выданьне=Документы и материалы по истории Белоруссии (1900—1917)|тып=зборнік|месца=[[Менск]] |выдавецтва=АН БССР |год=1953 |выпуск=|том=III|нумар= | старонкі =915 №1199 |isbn=}}</ref>.
 
У сярэдзіне красавіка 1917 году БНК накіраваў у [[Санкт-Пецярбург|Петраград]] дэлегацыю з 18 чалавек на чале з Раманам Скірмунтам для перамоваў з [[Часовы ўрад (Расея)|Часовым урадам]] аб статусе Беларусі. Дэлегацыя перадала міністру-старшыні князю А. Львову дакладную запіску зь пераказам рэзалюцыяў зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў (пра неабходнасьць абвясьціць Расею фэдэратыўнай рэспублікай, дэмакратызаваць органы мясцовага самакіраваньня, увесьці ў школах краю [[беларуская мова|беларускую мову]], гісторыю Беларусі й іншыя краязнаўчыя дысцыпліны, кампэнсаваць насельніцтву страты, прычыненыя ваеннымі дзеяньнямі). Дэлегаты БНК былі прынятыя міністрам народнай асьветы Часовага ўраду Мануйлавым, таварышам міністра ўнутраных справаў Лявонцьевым, обэр-пракурорам Сыноду Львовым, каталіцкім архіэпіскапам Цэпляком, наведалі Выканаўчы камітэт Петраградзкага савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад згадзіўся наладзіць з БНК пастаянны кантакт, для чаго былі прызначаныя ўпаўнаважаныя Будзька і А. П. Ярэміч. Аднак перамовы беларускай дэлегацыі з Часовым урадам вынікаў не далі, бо ён стаяў на пазыцыях адзінай і непадзельнай Расеі (пазьней, аднак, урад Расейскае рэспублікі даў згоду на стварэньне аўтаномных Украіны ды Эстоніі). Часовы ўрад пагадзіўся падтрымліваць пастаянныя кантакты зь Беларускім нацыянальным камітэтам. Таксама не ўдалося вырашыць аграрнае пытаньне на карысьць беларускага сялянства. Пасьля гэтага БНК пачаў страчваць свой аўтарытэт сярод сялянскага насельніцтва, што было выкліканае таксама знаходжаньнем на чале камітэту буйнога землеўласьніказемляўласьніка [[Раман Скірмунт|Рамана Скірмунта]].
 
У траўні 1917 году на сэсіі БНК разгарнулася вострая палеміка, многія прадстаўнікі [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]] дабіваліся дэмакратызацыі Камітэту, настойвалі на спалучэньні ў яго дзейнасьці палітычнай і нацыянальна-культурнай працы з праграмай сацыяльна-эканамічных пераўтварэньняў. Аднак буйныя землеўласьнікіземляўласьнікі [[Раман Скірмунт]], [[Эдвард Вайніловіч]], [[Марыя Магдалена Радзівіл|Магдалена Радзівіл]], [[Геранім Друцкі-Любецкі]] блякавалі прыняцьце новых пастановаў. Вырашэньне аграрнага пытаньня для Беларусі, якога чакалі сяляне, было адкладзенае да кампэтэнцыі Ўстаноўчага сходу Расеі.
 
15 траўня ў Менску, пры падтрымцы БНК, узьнікае Вайсковая беларуская арганізацыя (ВБА), «якая ставіла сваёй мэтай злучыць ваенных беларусаў, што жывуць у Менску, як людзей аднаго краю, звычаю і мовы і маючых агульныя патрэбы, каб падрыхтавацца да Ўстаноўчага Сойму і выставіць там сваю праграму»<ref>[[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь]]. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 276. Л. 29.</ref>.