Вітаўт Кіпель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 21:
У [[ЗША]] ягоная грамадзкая дзейнасьць толькі пашыралася. В. Кіпель браў актыўны ўдзел у «вонкавым» — палітычным — жыцьці беларусаў Амэрыкі, палітычна прыспасабляючыся да рэспубліканскага боку (у параўнаньні з дэмакратамі рэспубліканцы былі менш схільныя да «патураньня камунізму»). Кантакты са шматлікімі вядучымі амэрыканскімі палітыкамі й удзел у працы розных камітэтаў надаў магчымасьць увесьці беларускае пытаньне на палітычную арбіту ЗША. Беларуская прысутнасьць ў грамадзкім жыцьці Амэрыкі замацавалася ўдзелам у шматлікіх міжнацыянальных (этнічных) арганізацыях.
 
Увесь гэты час перабываньня ў ЗША быў багаты й на грамадзка—палітычную публіцыстыку В. Кіпеля (як на [[Беларуская мова|беларускай]], так і на [[Ангельская мова|ангельскай]] мовах). Шмат артыкулаў пра беларусаў у АмерыцыАмэрыцы Кіпель зьмяшчае ў квартальніку «''Heritage Review''» (які ў 1970-х гадох выходзіў у штаце [[Нью-Джэрзі]]). У В. Кіпеля ва ўнутраным эміграцыйным жыцьці былі сотні арганізацыйных зборак, дакладаў і выступленьняўвыступаў, мэмарандумаў і артыкулаў. З 1982 году В. Кіпель пераймае кіраўніцтва «''Беларускім інстытутам навукі й мастацтва''». Так самаГэтаксама й далей працягвае навукова-выдавецкую дзейнасьць гэтай установы.
 
У 1993 годзе Вітаўт Кіпель атрымаў тытул доктара honoris causa [[Гарадзенскі ўнівэрсытэт|Гарадзенскага ўнівэрсытэту]].
Радок 27:
У 1997 г. абраны ў склад Прэзыдыюму [[Рада БНР|Рады БНР]].<ref>Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Рада БНР (1947–1970) - Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск, 2013 - с. 93</ref>
 
У Амэрыцы грамадзкая актыўнасьць В. Кіпеля зьвязаная таксама з амэрыканскім скаўтынгам, у якім ён дзейнічаў больш за 12 гадоў. Вітаўт скончыў вышэйшыя курсы інтэрнацыянальнага скаўтынгу, быў выкладчыкамвыкладнікам на гэтых курсах, арганізаваў скаўцкія лягеры, некалькі гадоў кіраваў адной з найстарэйшых амэрыканскіх скаўцкіх адзінак (Troop 161, Tamarack Council, засн. 1910). Мае некалькі амэрыканскіх і інтэрнацыянальных скаўцкіх узнагародаў.
 
== Навуковыя работы й публіцыстыка В. Кіпеля ==
Радок 41:
: Byelorussian Statehood (Нью Ёрк, БІНіМ, 1988)
 
У 1993 годзе ў [[Менск]]у выйшла манаграфія В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША» — фундамэнтальны досьлед беларускайбеларускае дыяспары ў ЗША ад ейных пачаткаў да сёньняшняга дня.
 
== Крыніцы ==