Розьніца паміж вэрсіямі «Кірыла Арлоўскі»

д
д
У 1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У сьнежні 1922 прыбыў у [[Вялейскі павет (Польская Рэспубліка)|Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай…»] // [[Наша Ніва]], 11 сакавіка 2006</ref>. Увосень 1924 — кіраўнік захопу ў палон [[Палескае ваяводзтва|палескага ваяводы]] [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіслава Юзафа Даўнаровіча]], якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавісці і фальсіфікацыі гісторыі дэмакратыі не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», 17 верасьня 2009</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
 
=== ПасляПасьля атаманства ===
У 1930 скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]] ў Маскве. У 1930—1936 служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У 1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У 1937—1938 удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941 — траўні 1942 знаходзіщя ў камандзіроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
 
3826

зьменаў