Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 18:
|узнагароды =
}}
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, [[Мышкавічы (Качэрыцкі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Качэрыцкі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — 13 студзеня 1968, [[Мышкавічы (Качэрыцкі раён)|Мышкавічы]], [[Качэрыцкі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і ў [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкую вайну]], савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.
 
== Біяграфія ==
 
=== Юнацтва ===
Зь сялянскае сям’і. У 1910 годзе скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З 1915 у арміі, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад 1917 унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрнага ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені 1918 дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому.
 
=== Партызанка падчас грамадзянскай вайны ===
У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэту [[РКП (б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня 1918. У сьнежні 1918 — траўні 1919 працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У 1919—1920 навучаўся на першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсах, пасьля сканчэньня якіх у 1920 камандзір аддзелу [[Рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку — сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]].
 
=== Атаманства ===
У 1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У сьнежні 1922 прыбыў у [[Вялейскі павет (Польская Рэспубліка)|Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай…»] // [[Наша Ніва]], 11 сакавіка 2006</ref>. Увосень 1924 — кіраўнік захопу ў палон [[Палескае ваяводзтва|палескага ваяводы]] [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіслава Юзафа Даўнаровіча]], якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавісці і фальсіфікацыі гісторыі дэмакратыі не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», 17 верасьня 2009</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
 
=== Пасля атаманства ===
У 1930 скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]] ў Маскве. У 1930—1936 служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У 1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У 1937—1938 удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941 — траўні 1942 знаходўзіязнаходзіщя ў камандзіроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
 
=== Удзел у Нямецка-савецкай вайне й далейшы лёс ===
У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел «Сокалы». У красавіку — траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль «Залатая Зорка».