Падляскія мучанікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Радок 8:
 
== Дата трагічных падзеяў у Пратуліне ==
Існуе пэўная розьніца, якая датычыць даты трагічных падзеяў у Пратуліне. Паводле зьвестак, якія некалі падаў кс. Юзаф Прушкоўскі ў ''«Martyrologium czyli Męczeństwo Unii Ś-tej na Podlasiu»'', паўсюль пачалі лічыць 24 студзеня 1874 г. як дату сьмерці ўніятаў у Пратуліне і трагічных падзеяў, якія там адбываліся. Аднак, як высьвятліла польская дасьледчыца Ганна Дылянгова, якая рыхтавала гістарычную даведку для бэатыфікацыйнага працэсу 13 мучанікаў з Пратуліна, у пасьведчаньнях аб сьмерці ўсіх 13 уніяцкіх вернікаў гэтай парафіі адназначна прысутнічае дата 14 студзеня старога стылю, запісаная словамі, што робіць немагчымым памылку. Розьніца паміж календарамі тады складала 12 дзён, таму паводле новага стылю гэтыя трагічныя падзеі мелі месца 26 студзеня.<ref>Hanna Dylągowa. Dzieje Unii Brzeskiej (1596-1918). — Warszawa—Olsztyn, 1996. С. 165.</ref> У сувязі з шматгадовай традыцыяй шанаваньня ўніяцкіх мучанікаў з Пратуліна ў Седлецкай рымска-каталіцкай дыяцэзіі 24 студзеня, ардынарый дыяцэзіі біскуп Ян Мазур прыняў рашэньне і надалей пакінуць гэтую дату днём іх літургічнага ўспаміну.
 
== Мучанікі ==
* [[Вікенці Леванюк]], 25 гадоў, з Варобліна. Лічыўся пабожным і прывязаным да Царквы чалавекам. Першым загінуў падчас абароны сьвятыні.
* [[Даніла Кармаш]] (у пасьведчаньнi аб нараджэньні ён i ягоныя бацькi запiсаныя пад прозьвiшчам Кармашук), 48 гадоў, жанаты. Як кіраўнік брацтва падчас абароны царквы ўстаў на чале з крыжам, які да сёньня захоўваецца ў Пратуліне.
* [[Лукаш Бойка]], 22 гады. Быў шляхетным чалавекам, карыстаўся павагай людзей. Падчас абароны біў у звон.
* [[Канстанцін Бойка]] (на палях акту аб нараджэньнi — Байчук), 49 гадоў, з Зачопкаў. Быў бедным селянінам і справядлівым чалавекам.
* [[Канстанцін Лукашук]], 45 гадоў. Разам з жонкай выхоўваў 7 дзяцей. Шанавалі за пачцівасьць.
* [[Барталамей Асіпюк]], 30 гадоў. Быў узорным бацькам і мужам, глыбока веруючым чалавекам. Найбольш часу ахоўваў храм. Быў сьмяротна паранены.
* [[Аніцэт Грыцюк]] (Мiкiта Грыцюк), 19 гадоў. За сваю нязвыклую пабожнасьць і ласкі параўноўваўся з Станіславам Косткам.
* [[Піліп Герылюк]] (у акце аб нараджэньнi — Кiрылюк), 44 гады, з Зачопкаў. Быў пабожным чалавекам. Заахвочваў іншых да абароны царквы.
* [[Ігнат Франчук]], 50 гадоў, з Дэрлі. Найбольш вызначаўся верай. Пасьля сьмерці Данілы Кармаша ўзяў крыж.
* [[Анупрэй Васілюк]] (вядомы таксама як Тамашук), 21 год. Быў солтысам у Зачопках. Карыстаўся людзкой павагай.
* [[Максім Гаўрылюк]], 34 гады, з Дэрлі. Памёр ад раны ў жывот.
* [[Ян Андраюк]], 26 гадоў. Кантар у парафіі. Быў сьмяротна паранены.
* [[Міхал ВаўрынюкВаўрышук]], 21 год, з Дэрлі. Быў сьмяротна паранены. <ref>Вікенці Верамяюк. Мучанікі за веру і еднасьць Царквы / Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх. — Берасьце: Рэдакцыя газеты «Царква», 2008. 44 с.</ref>
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==