Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Жыхары: дапаўненьне
→‎Жыхары: дапаўненьне
Радок 639:
* [[Цыпрыян Базылік]] (каля 1535 — пасьля 1600) — кампазытар, паэт і перакладчык, уладальнік і кіраўнік Берасьцейскай друкарні, дзе выдаваліся рэлігійныя і сьвецкія кнігі
* [[Адольф Бон]] (1890—1944) — грамадзка-палітычны дзяяч у міжваеннай Польшчы, адзін лідэраў сялянскага руху, пасол на Сойм, настаўнік, каапэратар
* [[Астафей Валовіч]] (каля 1520—1587) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, канцлер ВКЛ, адзін з стваральнікаў Статута ВКЛ, мэцэнат рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, падстароста (з 1550 г.) і староста берасьцейскі ў 1565—1587 гг., канцлер ВКЛ
* [[Пятро Данэлія]] (1920—2012) — мастак, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (1995), узнагароджаны мэдалём Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
* [[Лукаш Дзекуць-Малей]] (1888—1955) — беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзяяч, настаўнік, дзяяч БНР на Гарадзеншчыне, перакладчык Бібліі на беларускую мову, пратэстанцкі прапаведнік, выдавец
Радок 650:
* [[Антоні Пацей]] (каля 1696—1749) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны (1715—1729) і стражнік вялікі літоўскі (1729—1748)
* [[Іпаці Пацей|Іпаці (Адам) Пацей]] (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, берасьцейскі кашталян, сэнатар, стваральнік Берасьцейскага брацтва і школы, біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі, пісьменьнік-палеміст, адзін зь ініцыятараў і творцаў Берасьцейскай царкоўнай уніі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі
* [[Леанард Габрыэль Пацей]] (1632—1695) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, сэнатар, берасьцейскі земскі пісар (1662—1672), падсудак (1672—1676) і земскі судзьдзя (1676—1686), фундатар цэркваў і касьцёлаў
* [[Міхась Рудкоўскі]] (1936—1991) — беларускі паэт і тэлежурналіст, шматгадовы вядоўца літаратурна-музычнага тэлечасопісу «Буг»
* [[Казімер Леў Сапега]] (1609—1656) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі сакратар і пісар вялікі (1631—1637), маршалак дворны (1637—1645) і падканцлер (з 1645), адміністратар Берасьцейскай эканоміі
* [[Ян Фрыдэрык Сапега]] (1680—1751) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ, староста берасьцейскі ў 1697-1751 гг., бібліяфіл і пісьменьнік
* [[Мікола Селяшчук]] (1947—1996) — беларускі мастак другой паловы XX ст.
* [[Уладзімер Солтан]] (1953—1997) — беларускі кампазытар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, стваральнік опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1989)