Канстанцкі сабор: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікілінкі
Радок 1:
{{Каталіцкія сусьветныя саборы}}
'''Канста́нцкі сабо́р 1414—1418 гадоў''' — сабор [[Каталіцтва|каталіцкай царквы]] (афіцыйна — 16-ы ўсяленскі) у паўднёванямецкім горадзе [[Канстанц]], скліканы з мэтай пакласьці канец яе расколу.
 
Радок 4 ⟶ 5:
На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя «[[ерась|ерасі]]» — пасьлядоўнікаў [[Ян Гус|Яна Гуса]] ў [[Чэхія|Чэхіі]], [[Дж. Ўікліф]]а ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] і да т. п., барацьба зь якімі з ініцыятывы германскага імпэратара [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта (Сігізмунда)]] і антыпапы [[Ян XXIII|Яна XXIII]] выйшла на першы плян у дзейнасьці Канстанцкага сабору. У 1415 годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да сэрыі [[гусіцкія войны|гусіцкіх войнаў]] у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]]. У 1417 годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа [[Марцін V]]. На шостай сэсіі сабору было абвешчана вяршэнства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.
 
З пункту гледжаньня каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам,  — гэта два розныя пасьлядоўныя біскупскія сходы. Першы зь іх, скліканы імпэратарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршэнства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжаньня пачынаецца зь яго афіцыйнага аб’яўленьня сапраўдным папам [[Рыгор XII (папа рымскі)|Рыгорам XII]]. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам даўшы дарогу для выбару новага Папы.
 
== Удзел ВКЛ ==