Надзея Абрамава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Скончыла [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка|Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны]] (1935) і [[Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт|Менскі мэдыцынскі]] (1940) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псыхіятрам у Менскай інфэкцыйнай бальніцы. З кастрычніка 1942 году ўзначальвала дзіцячы сэктар [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], з чэрвеня 1943 году — службу юначак [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]]. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопісу «[[Жыве Беларусь! (часопіс)|Жыве Беларусь!]]». Уваходзіла ў [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускую цэнтральную раду]]. Дзякуючы высілкам Надзеі Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскіх дзетак. Адну дзяўчынку яна нават удачарыла.<ref>[http://zbsb.org/node/1119 Алег Гардзіенка "Беларускі Мюнхен"]</ref> Удзельніца [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-га Ўсебеларускага кангрэсу]] (1944 год, [[Менск]]). Падчас вызваленьня Беларусі Чырвонай Арміяй летам 1944 году эмігравала ў Нямеччыну, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў ([[Опава]], [[Чэхія]]). Выдавала бюлетэнь «[[Вучэбны лісток]]». 15 верасьня 1944 году кааптаваная ў склад [[БЦР]] у [[Бэрлін]]е.
 
Пасьля вайны некаторы час кансьпіравалася (хавалася ў манастыры), пазьней працавала ў [[Інстытут вывучэньня СССР|Інстытуце вывучэньня СССР]] ([[Мюнхэн]]), займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадзкім жыцьці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася чальцом БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Перайшоўшы ў [[каталіцтва]], была актыўнай верніцай рускага каталіцкага прыходу [[бізантыйскі абрад|бізантыйскага абраду]] [[Прыход сьвятога Мікалая (Мюнхэн)|Сьв. Мікалая]] у [[Мюнхэн]]е. Супрацоўнічала з [[Ірына Паснова|Ірынай Пасновай]], была сакратаром [[Зьезды расейскіх каталікоў|Зьезду расейскіх каталікоў]] у [[Рым]]е ў 1950 годзе<ref>[http://opentextnn.ru/data/files/kolupaev-opis.pdf «Жизнь с Богом»: Описание архивного фонда / В. Е. Колупаев. Pro manoscritto. Seriate (Bg), Italіа: «{Russia Cristiana», 2009. 54 c].{{ref-ru}}</ref>.
Радок 32:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мюнхэне]]
[[Катэгорыя:Беларускія нацыяналісты і нацыяналісткі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Менскай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту]]